Беларусоведение

Беларуская мова : яе паходжанне і развіцце

Мова – духоўны скарб народа

"Народ выражае сябе найпаўней i найдакладней у мове сваей. - пісаў у XIX ст. вядомы pycкi лінгвіст І. Сразнеўскі - Народ i мову нельга ўявіць адно без аднаго". Калі грамадства параўнаць з жывым арганізмам то мову можна назваць нервовай сістэмай якая наладжвае ў арганізме сувязі паміж яго клет­камі. Але мова - гэта не толькі сродак з дапамогай якога людзі наладжваюць сувязі абменьваюцца іфармацыяй яна - своеасаблівае люстэрка жыцця i працы народа яго грамадскага i культурнага развцця. Мова адлюстроўвае жыццёвы вопыт народа асаблвасці яго мыслення i пcіxікі маральна-этычныя i эстэычныя нормы.

Ад пакалення да пакалення беларускі народ замацоўваў ў слове сваё бачанне свету свой вопыт яго пазнання ад эпохі да эпхі ён выпрацоўваў разнастайныя сродкі для перадачы думак пачуццяў. Прыродныя ўмовы i геаграфія краіны узровень народнай гаспадаркі i кантакты з іншымі народамі характар грамадскай думкі культуры мастацва - усе вялікія і малыя асаблівасці жыцця нашага народа адлюстраваліся ў мове.

Моўная культура беларускага народа надзвычай багатая i самабытная. Яна ўвасоблена ў поўных чароўнага хараства песнях у афарбаваных міфічнасцю легендах паданнях i дасціпныхных мудрых прыказках у адмысловых загадках і магічна-таямнічых замовах у трапных выслоўях i дасканалых па форме i мастацкіх якасцях казках у творах мастацкай навучнaй літаратуры i г.д. Гэтыя моўныя скарбы раскрывают нам гісторыю народа сведчаць пра яго сацыяльны інтэлект далучаюць нас да маральных эстэтьгчных каштоўнасцей створаных народам за стагоддзі дапамагаюць зразумець яго філасофію мастацкія вобразы авалодаць сакрэтамі яго мова-творчайдзейнасці. Захоўваючы духоўнуюспадчыну народа замацоўваючы ў слове ўсе тое штопрынятаназываць куль­турай мова яднае нашчадкаў i продкаў звязваемінулаез сучасным i будучым.

Мова – гэта адна з найважнейшых прыкмет нацыі падмурак этнічнага самаўсведамлення народа. Так паводле перапісу 1989 г. 80 2 % беларусаў (з агульнай колькасці 10 млн. 152 тыс. жыхароў рэспублікі 7 млн. 905 тыс. складаюць беларусы) і 65 % усяго насельніцтва Беларусі лічаць сваей роднай мовай беларускую. Гэта азначае што этнічная функцыя (быць сімвалам нацыі кансалідаваць народ і адрозніваць яго ад іншых этнасаў) пераважае ў беларускай мовы над камунікатыўнай. У сілу пэўных гістарычных сацыяльных і геапатычных прачын беларуская мова не стала пакуль асноўным і адзіным сродкам камунікацыі ў нашай рэспубліцы. Для большасці жыхароў Беларусі гэтую ролю выконвае руская мова.

Як іншыя нацыянальныя мовы сучасная беларуская мова выступае ў дзвюх разнавіднасцях: літаратурнай і народна-дыялектнай. Кожная з гэтых разнавіднасцей мае свае сферы ўжывання і свае формы бытавання. Мясцовыя гаворкі тэрытарыяльна і функцыянальна абмежаваны. Яны існуюць у вуснай форме і выкарыстоўваюцца пераважна як сродак зносін сярод сельскіх жыхароў. Літаратурная мова абслугоўвае (паралельна з рускай) розныя сферы дзейнасці беларускага народа з’яуляецца поліфункцыянальнай. Гэта мова школы друку радые тэлебачання мастацкай літаратуры гуманітарнай навукі і г.д. Літаратурная мова мае складаную і разнастайную сістэму моўных сродкаў рэгламентаваныя і пісмова замацаваныя нормы. Яна выступае ў вуснай і пісьмовай формах якія разлічаны на розныя віды ўспрыняцця (слыхавае і зрокавае) і адпаведна адрозніваюцца лексічным і граматычным афармленнем.

Сучасны стан беларускай літаратурнай мовы – вынік працяглага і складанага працэсу яе развіцця які непарыўна звязаны з лесам беларускага народа з пленам і стратамі яго гісторыі. Таму звернемся да гісторыі высветлім калі ўзнікла наша мова дзе яна развівалася якое яе месца сярод іншых моў свету як яна выкарыстоўвалася ў пісменстве у грамадскім і культурным жыцці грамадства.

Беларуская мова як адна з інаеўрапейскіх моў

У залежнасці ад паходжання і наяўнасці ці адсутнасці агульных рыс усе мовы свету падзяляюцца на роднасныя і народнасныя. Сярод роднасных моў адрозніваюцца моўныя сем’і группы і падгрупы. Беларуская мова належыць да славянскай группы індаеўрапейскай сям’і.

Паводле тэорыі індаеўрапейскай расы практычна ўсе еўрапейскія і многія азіяцкія народы маюць адну прарадзіму а іх мовы ўзыходзяць да адзінай мовы-крыніцы якую прынята называць “агульнаіндаеўрапейскай” ці “індаеўрапейскай прамовай”.

Сення цяжка дакладна сказаць дзе і калі існавала гэтая мова. Існуе некалькі гіпотэз наконт прарадзімы індаеўрапейцаў. Адны даследчыкі лічаць што першапачаткова прыкладна у IV-III тыс. да н.э. яны займалі прастору ад Дона і Паўночнага Каўказа да Дуная. Адсюль індаеўрапейцы пайшлі у Еўропу Сярэднюю Азію і праз Каўказ на Блізкі Усход і ў Індыю. Згодна з іншымі гіпотэзамі індаеўрапейская моўная супольнасць узнікла на Блізкім Усходзе або ў Індыі і адкуль рушыла на ўсход і захад. Выказваецца таксама меркаванне што прарадзімай індаеўрапейцаў магла быць тэрыторыя ад Урала да Каспійскага мора.

Нягледзячы на тое што ў навуцы пакуль няма адзінства ў вызначэнні першаснай лакалізацыі праіндаеўрапейскай мовы вучоныя аднак не сумняваюцца ў тым што яна існавала.

Параўнальна-гістарычны аналіз фактаў розных моў дазваляе рэканструяваць праіндаеўрапейскую мову.

Праіснаваушы некалькі тысячагоддзяў індаеўрапейская моўная супольнасць распалася і на аснове дыялектаў пачалі складвацца розныя мовы (германская раманская славянская і інш.). Мовы якія паходзяць ад агульнаіндаеўрапейскай мовы з’яўляюцца роднаснымі і на гэтай падставе іх аб’ядноўваюць у адну моўную сям’ю – індаеўрапейскую.

Індаеўрапейскія мовы – самая вялікая ў свеце моўная сям’я. У наш час амаль кожны другі чалавек на планеце гаворыць на мове індаеўрапейскага паходжання. Індаеўрапейскія мовы гучаць на велізарных прасторах Еуўазіі на працягу апошніх пяці стагоддзяў яны пашырыліся таксама у Пауўочнай і Паўдневай Амерыцы Ауўтраліі і часткова Афрыцы. У складзе індаеўрапейскіх моў есць і так званыя “мертвыя мовы” якімі ужо ніхто не карыстаецца. Адны з іх збераглі толькі сваю назву ды невялікую колькасць уласных іменау. Такімі з’яўляюцца напрыклад старажытныя мовы Малой Азіі: хецкая лувійская палайская і пазнейшыя лідзійская і лікійская. Ад другіх засталіся пісьмовыя помнікі. Напрыклад на ведыйскай мове ад II тыс. да н. э. захаваўся зборнік свяшчэнных тэкстаў “Веды”; на санскрыце (у класічным яго варыянце) – эпічныя паэмы “Махабхарата” і “Рамаяна”; на авестыйскай мове – зборнік свяшчэнных тэкстаў сярэдзіны I тыс. да н.э. “Авеста”. Некаторыя “мертвыя” мовы выкарыстоўваюцца для богаслужэння: царкоўнаславянская (змененая стараславянская – першая пісьмовая мова славян) – у праваслаўнай царкве лацінская – у каталіцкай царкве.

Па ступені роднасці індаеўрапейская сям’я подзяляецца на асобныя группы моў. Вучоныя налічваюць 16 моўных груп індаеўрапейскай сям’і: германская група (нямецкая англійская ісландская шведская дацкая і інш. мовы) раманская (французская іспанская італьянская партугальская румынская малдаўская і інш. мертвая – лацінская) кельцкая (ірландская шатландская гэльская брэтонская і інш.) балтыйская (літоўская латышская а таксама мертвыя мовы – пруская і яцвяжская) ірланская (персідская таджыкская курдская і інш. мертвыя – авестыйская старажытнаперсідская) індыйская ці індаарыйская (хіндзі урду бенгалі і інш. а таксама мертвыя – ведыйская санскрыт) і інш. Беларуская мова разам з рускай украінскай польскай чэшскай балгарскай і інш. належыць да славянскай групы моў індаеўрапейскай сям’і.

Зараз індаеўрапейскія мовы вельмі адрозніваюцца між сабой але быў перыяд іх блізкасці калі існавала адзіная індаеўрапейская мова якая толькі падзялялася на дыялекты. Ад тых часоў ва усіх індаеўрапейскіх мовах застаўся даволі вялікі пласт слоў якімі карысталіся тысячы гадоў таму назад старажытныя індаеўрапейцы (арыі) у якіх замацоўвалі яны свае веды аб навакольным свеце і аб сабе. Так у беларускай мове індаеўрапейскімі паводле паходжання з’яўляюцца тэматычныя групы слоў што абазначаюць паняцці духоўнага і культурнага жыцця: бог вера дух дзіва бяда і інш.; часавыя паняцці: век месяц дзень ноч вечар і інш.; назвы з’яў прыроды: агонь вада вецер дым неба снег холад і інш.; тэрміны роднасці сваяцтва і іншых адносін паміж людзьмі: маці брат сястра зяць госць друг і інш.; назвы частак цела чалавека: вока вуха зуб кроў мозг нос і інш.; найменні жывых істот раслін: звер алень воўк вуж каза журавель дуб бяроза вярба лен зерне семя і інш.; назвы прымет якасці: новы стары жывы злы сухі і інш.; назвы дзеянняу стану: быць браць будзіць верыць гарэць драмаць і інш.

Індаеўрапеізмамі з’яўляюцца таксама некаторыя лічэбнікі (два тры дзецяць сто і інш.) займеннікі (ты вы сам) службовыя словы (без да а ды не і інш.). Падабенства гэтых слоў выяўляецца ва ўсіх індаеўрапейскіх мовах або ў асобных іх групах што сведчыць з аднаго боку пра роднасць гэтых моў з другога -пра сам факт іх паходжання.Параун.:бел.дзень рус. день польск. dzien балг. Ден літ deina лац. dies ірланд. denus і г.д. Беларуская мова атрымала ў спадчыну індаеўрапейскую лексіку з мовы старажытных славянскіх пляменаў што вылучыліся з агульнаіндаеўрапейскага этнічнага адзінства недзе на мяжы III і II тыс. да н. э. Некаторы час славяне жылі сумесна на адносна невялікай тэрыторыі. Праўда вучоныя спрачаюцца дзе яна знаходзілася. Яе шукаюць на тэрыторыі сучаснай Польшчы (паміж Одрай і Віслай) ля падножжа Карпат і ў стэпах Паўдневай Украіны. Але найбольш верагодна што месцам першаснага прыпынку славян стаў раен вярхоў Прыпяці Буга Віслы. Гэта быў агульны перыяд гісторыі славян – агульнаславянскі. Мову славян гатага перыяду называюць агульнаславянскай або праславянскай.

Праславянская мова не была аднолькавай на усей тэрыторыі. Яна члянілася на дыялекты. Вучоныя вылучаюць тры асноўныя яе дыялекты якія ўмоўна называюць усходнім заходнім паўдневым. Носьбіты славянскіх дыалектаў у старажытнасці былі ў асабліва блізкіх адносінах з балтамі (носьбітамі балтыйскіх дыалектаў). Магчыма нейкі час існавала адзінства якое дазваляе гаварыць пра агульную балта-славянскую мову-продак славянскіх і балтыйскіх моў.

Паступова славяне пашыралі тэрыторыю свайго рассялення. У I тысячагоддзі н.э. славянская гаворка ўжо гучала ў паўночных раенах Усходняй Еўропы на Балканах на тэрыторыі сучаснай Чэхіі Славакіі Венгрыі Румыніі у Малой Азіі. Славянская каланізацыя асіміляцыя неславянскага насельніцтва ішла ў гэты час даволі інтэнсіўна.

Але пад час вандровак славян па Еўропе сувязі паміж імі паслабляліся. Гэта прывяло ўрэшце (прыкладна у сярэдзіне 1 тыс. н.э.) да распаду агульнаславянскага моўнага адзінства якое мае гісторыю у некалькі тясячагоддзяў. На аснове ўзаемадзеяння дыялектаў што былі ў недрах праславянскай мовы і гаворак мясцовага асіміляванага насельніцтва паступова пачалі складвацца славянскія моўныя групы і асобныя мовы.

Такім чынам падобна на тое як дрэва расце з кораня ствол яго мацнее і галініцца так і сучасныя славянскія мовы выраслі з праславянскай мовы карані якой ідуць у глыб вякоў да мовы праіндаеўрапейскай. Крона сучаснага славянскага “моўнага дрэва” мае галіны у якіх групуюцца: 1) усходнеславянскія мовы 2) заходнеславянскія мовы 3) паўдневаславянскія мовы. Кожная з гэтых галін мае розную колькасць адгаліванняў.

Беларуская мова разам з рускай і ўкраінскай належыць да группы ўсходнеславянскіх моў Усходнеславянская група – самая малая па колькасці моў але самая вялікая па колькасці славян што гавораць на мовах гэтай групы (звыш 180 млн.чалавек).

Носьбіты ўсходніх славянскіх дыялектаў на аснове якіх сфарміраваліся беларуская руская і украінская мовы пачалі актыўна засяляць Усходнюю Еўропу у сярэдзіне 1 тыс. н.э. Традыцыйна доўгі час лічылася што на базе гэтых дыялектаў якія мелі высокую ступень агульнасці у XI ст. узнікла адзіная старажытнаруская літаратурная мова. Яна праіснавала да канца XIII ст. а затым распалася на тры мовы: рускую беларускую украінскую. Аднак сення тэзіс аб поўным дыялектным адзінстве ўсходнеславянскіх моў і адзінай старажытнарускай мове падлягае сумненню. Вучоныя лічаць што можна гаварыць толькі пра адносна адзіную пісьмова-літаратурную мову ўсходніх славян старажытнага часу (г. зн. яны пісалі амаль аднолькава на стараслявянскай мове – першай літаратурна-пісьмовай мове славян распрацаванай у IX ст.) але гаварылі па рознаму. Моўныя продкі беларускай рускай украінскай моў відавочна належалі да розных хоць і блізкіх дыялектных груповак праславянскага свету. А гэта азначае што яны не мелі адзінай моўнай “калыскі” кожная з іх развівалася сваім шляхам з праславянскіх дыялектаў. Старажытныя пісьмовыя помнікі ўсходніх славян выразна адлюстроўваюць адметныя рысы уласцівыя адпаведна будучым беларускай рускай і ўкраінскай мовам. Разам з тым можна гаварыць і пра шэраг істотных агульных для гэтых моў асаблівасцей што адрозніваюць іх ад заходніх і паўдневаславянскіх моў: напрыклад поўнагалосныя формы голова – галава (у заходніх і паўдневых славян –glova glava); пачатковае о/а ў словах тыпу один-адзін олень-алень (замест е у заходне- і паўдневаславянскіх мовах) і інш.

Аднак у большасці выпадкаў узаемаадносіны паміж беларускай рускай і ўкраінскай мовамі маюць даволі складаны характар. Так адны з моўных рыс з’яўляюцца агульнымі для беларускай і ўкраінскай моў (напрыклад зацвярдзенне шыпячых (жыцце- життя) чаргаванне г к х з свісцячымі з ц с (нага –назе нозі рука руцэ руці) пераход л у ў ; в (воўк –вовк спауў– спав) падаўжэнне зычных і інш.) але іх няма ў рускай мове; другія супадаюць толькі ў беларускай і рускай мовах ( наяўнасць парных цвёрдых і мягкіх зычных з’ява акання ужыванне на месцы былога гука t (яць) галоснага е (хлеб лес) і інш.; асобныя рысы агульныя для рускай і ўкраінскай моў ( наяўнасць цвёрдага і мяккага р (резкій – різкій). Некаторыя асаблівасці замацаваліся толькі ў адной з трох моў. У беларускай мове напрыклад дзеканне і цеканне (дзень ціхі) у рускай – выбухны зычны [ г ] (горад гора) спалучэнне ро ло ( дрожать глотать) ва ўкраінскай – галосны і на месцы былога t (сіно хліб) мяккі зычны ц ( жнець палець) і інш.

Аналагічныя з’явы назіраюцца і ў граматычнай і лексічнай сістэмах усходнеславянскіх моў дзе побач з агульным аднатонным для трох моў выяуляюцца спецыфічныя рысы уласцівыя адной ці дзвюм мовам.

Заходнеславянскую моўную групу утвараюць польская чэшская славацкая сербалужыцкая (верхня- і ніжнялужыцкая) і мёртвая палабская (асімілявана нямецкай мовай да пачатку XVIII ст.). Носьбіты гэтых моў якіх больш за 50 млн. чалавек жывуць цяпер пераважна на тэрыторыі Польшы Чэхіі і Славакіі.

Заходнеславянскія мовы сфарміраваліся на базе заходняга дыялекту праславянскай мовы паўночныя гаворкі якога – ляхіцкія – леглі ў аснову польскай сербалужыцкай і палабскай моў а наўднёвыя – у аснову чэшскай і славацкай.

Асноўныя харатэрныя рысы заходнеславянскіх моў склаліся пасля IV – V стст. н.э. калі пачалася актыўная каланізацыя славянамі заходніх зямель. У VI – VII стст. продкі заходніх славян займалі вялікую тэрыторыю паміж Одрай і Лабай. На захадзе яны суседнічалі з германцамі. Некаторыя з іх на працягу VIII - XIV стст. былі асіміляваны немцамі.

Заходняславянскія мовы маюць некаторыя агульныя рысы на падставе якіх яны аб’яднаюцца ў адну групу. Напрыклад фіксаваны націск г.зн. на адным і тым жа складе (у польскай мове на другім ад канца у чэшскай славацкай сербадужыцкай – на першым складзе; старажытныя спалучэнні tl dl (польск. mydlo ‘мыла’ чэш. кrydlo ‘крыло’); адсутнасць спалучэння [ л ] з губнымі на месцы старажытных спалучэнняў губных + [ j ] (польск. ziemia чэшск. zeme ‘земля‘) і інш.

Некаторыя асаблівасці заходнеславянскіх моў з’яуляюцца агульнымі з беларускімі. У фанетыцы напрыклад гэта такія з’явы як дзеканне цеканне зацвярдзелы гук [ p ]; мяккія з “шапялявым” адценнем свісцячыя. Вучоныя разглядаюць іх як вынік агульных тыпалагічных працэсаў што адбываліся ў роднасных славянскіх мовах у старажытныя часы.

Да паўднёваславянскіх моў адносяцца балгарская македонская сербская харвацкая славенская а таксама мёртвая стараславянская. Носьбіты паўднёваславянскіх моў якіх больш за 30 млн. чалавек жывуць у асноўным на Балканскім паўвостраве – у Балгарыі Македоніі Сербіі Харватыі Славеніі Босніі і Герцэгавіне а таксама ў сумежных з імі краінах (Грэцыі Аустрыі Венгрыі і інш.). Славянскія плямёны з’явіліся на Балканах у сярэдзіне I тысячагоддзя і ў параўнальна кароткі час засялялі даволі вялікую тэрыторыю. Адзінай для паўднёвых славян прамовы ў мінулым не існавала (інтэнсіўнасць рассялення не спрыяла развіццю адзінай мовы). Моўны саюз паўднёвых славян складваўся на аснове агульнасці гістарычнага лёсу балканскіх народау г.зн. ён фарміраваўся у межах так званага балканскага моўнага саюза які у сваю чаргу ўзнік у выніку складанага ўзаемадзеяння розных моўных стыхій. З аднаго боку гэта мовы старажытных насельнікау Балканау (ілірыйская фракіская дакійская) якія хоць і былі выцеснены славянскімі мовамі але аказалі на іх моцны ўплыу; з другога боку гэта актыўнае ўзаемадзеянне з неславянскімі мовамі (албанскай грэчаскай лацінскай) носьбіты якіх жывуць на Балканах. На працягу некалькіх стагоддзяў асманскага іга на мовы балканскіх народаў моцны ўплыў аказвала турэцкая мова. У выніку гэтага моўнага ўзаемадзеяння міжмоўных кантактаў паўднёваславянскія мовы набылі агульныя рысы т.зв.

Страницы: 1 2 3