Змітрок Бядуля адносіцца да ліку пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры. Першы яго зборнік "Абразкі" склалі лірычныя імпрэсіі-мініяцюры. У іх праглядваецца выдатнае ўменне аўтара занатаваць на паперы першаснае, ледзь узнікшае ўражанне аб людзях, падзеях, рэчах і аформіць яго ў выглядзе пачуццёва-вобразнай, кідкай, выразнай дэталі. Большасць імпрэсій, напісаных сакавітай мовай, характарызуецца рамантычным успрыманнем жыцця, паэтызацыяй беларускай вёскі, захапленнем родным краем, асуджэннем несправядлівасці. Сацыяльным зместам вылучаюцца імпрэсіі "Не пячы гэтак, сонейка", "Ля вапеннай гары", "Араты, "Жальба", лірычны герой якіх востра адчувае ўсе супярэчнасці жыцця, спачувае бедным і абяздоленым, перажывае за людскія пакуты. І толькі ў свеце прыроды ён знаходзіць зладжанасць, гармонію і спакой. Тэма цяжкага сялянскага жыцця прадаўжаецца і ў хрэстаматыйных апавяданнях "Пяць лыжак заціркі", "Малыя дрывасекі", "Летапісцы", "Велікодныя яйкі". Гэтыя рэалістычныя творы, на думку I. Навуменкі, — дыяменты, залатыя зярняты.., якія могуць упрыгожыць самую развітую літаратуру". Героі іх пастаўлены ў выключныя, трагічныя абставіны, з якіх практычна няма выйсця, няма надзеі на прасвет у будучым (гінуць у снежнай завірусе малыя, галодныя дрывасекі Цішка і Халімон; з-за адсутнасці фарбы маленькі Сцяпанка малюе партрэт забітага на вайне бацькі ўласнай крывёю). Апавяданні другой паловы 20-х гг. прысвечаны тэме новага жыцця, зменам у быце і светапоглядзе людзей. Пісьменнік піша пра арганізацыю калгасаў, адкрыццё хат-чытальняў, гурткоў па ліквідацыі непісьменнасці, пра нараджэнне новых людзей — гаспадароў новага ладу, змагароў з класавымі ворагамі ("Дзед Арцём", "У тыя дні", "Тры крыжыкі", "Шрам", "На абодвух берагах рэчкі"). У гэтых творах З. Бядуля выконваў патрабаванне да мастакоў слова сцвярджаць новую ідэалогію, палітыку сацыялістычнага будаўніцтва. І таму героі твораў даволі схематычныя, звычайныя выканаўцы новых грамадскіх парадкаў. У фальклорна-рамантычнай аповесці "Салавей" (1927) З. Бядуля выкарыстаў гістарычны сюжэт з часоў прыгоннага тэатра. Галоўнага героя твора Сымона празвалі Салаўём з-за незвычайнай здольнасці падрабляць гукі прыроды і жывых істот. Гэты талент хацеў выкарыстаць дзеля ўласнай забавы пан Вашамірскі. Але Сымону невыносна быць пацехай для пана ў яго маёнтку. Ён бачыў фізічныя катаванні акцёраў, жудасныя расправы над іншымі прыгоннымі і цяжка пакутаваў ад гэтага. Пасля трагедыі ў сям'і Каспара, смерці Зоські Сымон вырашае быць не панскім салаўём, а мужыцкім заступнікам. І яму ўдалося, як гэта бачна са зместу твора, адпомсціць панам за здзекі над сялянамі. Паказваючы драматычны лёс мастака ва ўмовах прыгоннага тэатра, З. Бядуля сцвярджае, што асновай сапраўднай творчасці з'яўляецца духоўная свабода і незалежнасць чалавека. Пасля аповесці "Салавей" З. Бядуля выдаў зборнікі апавяданняў "Дзесяць", "Незвычайныя гісторыі", раман "Язэп Крушынскі" (пра вёску напярэдадні калектывізацыі), аўтабіяграфічную аповесць "У дрымучых лясах". У апошнім творы "Сярэбраная табакерка" (1940), які па жанры з'яўляецца літаратурнай казкай, ён звяртаецца да адвечных тэм жыцця і смерці, дабрыні і зла. У літаратурнай спадчыне З. Бядулі нямала крытычных і публіцыстычных твораў, прысвечаных развіццю беларускай літаратуры, культуры і тэатра. Наогул, тэматыка твораў З. Бядулі ўсеабдымная, універсальная. Яго цікавяць і чалавек у яго адвечным шляху ад нараджэння да смерці, і ягоныя думкі, і настроі, дзівосны, непаўторны свет прыроды. Усё гэта, спалучанае з глыбокім веданнем жыцця, філасофскім светапоглядам і вялікай любоўю да людзей, і надае творам пісьменніка прыцягальнасць, эстэтычную выверанасць, актуальнасць і папулярнасць.
Другие работы по теме:
Методология истории экономики Беларуси
Метадалогія эканамічнай гісторыі Беларусі Сутнасць метадалогіі гісторыі – гэта вырашэнне пытання аб прыродзе гістарычнага тлумачэння. Метадалогія раскрывае асноўныя паняцці навукі і паказвае іх ролю ў працэсе пазнання. Адна з задач метадалогіі – удасканаленне паняційнага апарату. Да яе асноўных паняццяў адносяцца катэгорыі і прынцыпы.
Патрыятычная лірыка ў паслярывалюцыйнай творчасці Янкі Купалы
Патрыятычная тэматыка ў творчасці Я. Купа-лы займае галоўнае месца. Лешпыя вершы дарэ- валюцыйнага часу і творы, напісаныя ў савецкі час, прысвечаны радзіме і родным мясцінам, гісторыі і сучаснасці. Яны паэтызуюць прыга-жосць прыроды, годнасць і духоўнае багацце чалавека працы. Праўда, эмацыянальны лад патрыятычнай лірыкі савецкага часу значна адрозніваецца ад вершаў дарэвалюцыйных.
Першы народны артыст Беларусі драматургічная спадчына Уладзіслава Галубка.
Тэматыка драматычных твораў У. Галубка даволі разнастайная. У іх уздымаюцца маральна-этычныя праблемы ("Душагубы"), крытыкуюцца царскія чыноўнікі і суддзі, сацыяльна-палітычныя парадкі ў царскай Расіі ("Пісаравы імяніны", "Суд"), адлюстроўваецца жыццё ў Заходняй Беларусі ("Краб", "Белы вянок") і барацьба сялян у часы рэвалюцыйных хваляванняў ("Бязвінная кроў").
Вобраз радзімы ў творчасці У. Караткевіча
Вобраз радзімы ў творчасці Караткевіча раскрываецца, калі ён піша пра бясконцую роўнядзь веснавой паводкі на Палессі (апавяданне «Блакіт і золата дня»), калі любуецца магутным шматвекавым дубам у апа-вяданні «Дрэва вечнасці», калі думае пра трагічны лёс сваіх герояў (апавяданне «Кніганошы»), калі з трыво-гай і болем і, адначасова, з захапленнем і радасцю апа-вядае пра Палессе ў нарысе «Званы ў прадоннях азёр» і калі натхнёна вітае ў сваіх нарысах Віцебск і Тураў.
Сістыма сімвалаў у аповесці В.Быкава Знак Бяды
Геніяльным з'яўляецца толькі такі твор мастацтва, які адначасо-ва ўяўляе з сябе сімвал і даклад-нае выражэнне рэчаіснасці. Гі дэ Мапасан Аповесць «Знак бяды», адзначаная ў 1986 годзе Ленінскай прэміяй, — адна з вяршынь творчасці В. Быкава, адметная з'ява ў гісто-рыі літаратуры. Як і ў іншых сваіх творах, пісьменнік звяртаецца да падзей перажытай вайны.
Водгук на паэму Ф. Багушэвіча Кепека бу-дзе
Паэма Францішка Багушэвіча «Кепска будзе!» — самы буйны паэтычны твор пісьменніка, які праўдзіва расказвае аб жыцці народаў Расіі і Беларусі, аб цяжкай долі прыгонных сялян. Паэма вельмі цікавая, ад-метная, яна не падобная да твораў В. Дуніна-Марцін-кевіча ці Паўлюка Багрыма. Паэме не ўласцівыя сродкі рамантызму, а, наадварот, ёй характэрны фальклорныя матывы, якія Багушэвіч пераасэнсоўвае і паказвае, што трагічны лёс чалавека з народа залежыць не ад таго, што ён няўдачлівы, што яму не шанцуе ў жыцці, а ад сацыяльных умоў.
Праблематыка Песні пра зубра Міколы Гусоўскага. Сучаснасць зместу паэмы
Мы цэнім паэму Гусоўскага «Песня пра зубра», выдатна перакладзеную на беларускую і рускую мовы Язэпам Семяжонам у 1968 і 1969 гадах. Не так даўно я дазналася, што на беларускую мову за мяжой яе пераклала беларуская паэтка-эмігрантка Наталля Арсеннева. Ведаю таксама, што перакладам гэтага твора на рускую мову займаўся даследчык творчасці паэта-лацініста Я.Парэцкі.
Па старонках твора Кузьмы Чорнага.
Кузьма Чорны, прадаўжаючы і развіваючы гуманістычныя традыцыі Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, аказаў значны ўплыў на развіццё беларускай аналітычнай прозы і яе эпічных жанраў. Ён з'яўляецца адным з пачынальнікаў псіхалагічнай прозы. Пісьменнік адводзіў літаратуры важную ролю ў нацыянальным адраджэнні, лічыў яе "наймагутнейшай з'явай жыцця краіны, адным са сродкаў творчасці гэтага жыцця".
Праблема народнага таленту ў паэме Максіма Танка Люцыян Таполя
Тэма народнага таленту характэрна як для фальклору, так і для мастацкай літаратуры. У вобразах песняроў, музыкаў, мастакоў увасоб-лены таленавітасць беларускага народа, яго прага да свабоды. Беларуская зямля заўсёды славілася людзьмі, якія ўшаноўвалі сваім ма-стацтвам працавітасць і майстэрства, свабода-любства простага народа.
Гістарычная праўда і мастацкі вымысел у рамане У. Караткевіча Каласы пад сярпом тваім
«Каласы пад сярпом тваім» — адзін з найболып] вядомых твораў Уладзіміра Караткевіча. Гэта гіста-рычны раман. Падзеі ў ім адбываюцца напярэдаді паўстання 1863 года. Зразумела, што сам пісьменнік не мог пры іх прысутнічаць. Яму былі вядомы толькі гістарычныя звесткі пра становішча ў краіне напярэ-дадні паўстання, пра само паўстанне, пра людзей, якія ў ім удзельнічалі.
Шлях першапраходцы пра творчасць В. У. Дуніна-Мартінкевіча.
Асоба В. Дуніна-Марцінкевіча доўно вядома ў гісторыі родная літаратуры.Ён па праву лічыцца заснавальнікам новай беларускай літаратуры.Зразумець значэнне дейнасці пісьменніка можна толькі склаўшы ў адзінае цэлае ўсё, што стварыў ён як першы беларускі прафесійны літаратар XIX ст., драматург,перакладчык, публіцыст і асветнік.
Тэма рэвалюцыі ў апавяданні Цёткі Прысяга над крывавымі разорамі.
На золаку XX ст., калі Расію ўскалыхнулі хвалі першай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі, на Беларусі цвёрда і ўпэўнена, паэтычна натхнёна загучаў голас Цёткі. Паэтэса-рэвалюцыянерка, асветніца, рэдактар, настаўніца, публіцыст, вучоны, медыцынскі работнік — такую жанчыну падарыла беларускаму народу эпоха рэвалюцыйных бітваў.
Пан і селянін у творчасці В. У. Дуніна-Марцінкевіча.
Самым вядомым пісьменнікам другой паловы XIX стагоддзя па праву лічыцца Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Паэт, драматург, тэатральны крытык, ён усхваляў працавіты і шчыры беларускі народ, крытыкаваў прыгонны лад і прыгоннікаў.
Беларуская лялька
Лялька займае сярод усіх цацак асобнае месца, паколькі яна ўяўляе сабой спосаб пазнання жыцця і знак чалавека, яго гульнёвы вобраз-сімвал. У гэтай сваёй ролі яна факусуе час, гісторыю культуры, краіны і народу, адлюстроўваючы іх рух і развіццё. Мы звязаны з лялькай больш моцна, чым можам сабе ўявіць. Не маючы ні рук, ні ног, ні твару, яна адразу пазнаецца па вопратцы і выгляду.
Сымон Музыка
БЕЛАРУСКІ МУЗЫКА-АРФЕЙ (ПА ПАЭМЕ ЯКУБА КОЛАСА "СЫМОН-МУЗЫКА") Паэма "Сымон-музыка" ў творчасці Якуба Коласа займае адметнае месца. Яна, як і многія іншыя творы беларускіх пісьменнікаў ("Курган" Я. Купалы, "Люцыян Таполя" М. Танка, "Сады вятроў" Я.
Літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны
Лёс Беларусі ў вайне. Гераізм савецкіх людзей. Вайна і літаратура. Пісьменнікі-франтавікі, удзельнікі партызанскага і падпольнага руху. Творчасць паэтаў, якія загінулі ў гады вайны. Складанасць ваенных падзей і калізій у адлюстраванні літаратуры. Франтавы і партызанскі друк. Фальклор ваеннага часу.
Паэма Адама Міцкевіча "Гражына"
Вывучэнне спадчыны А. Міцкевіча, якое з'яўляецца часткай сусветнай літаратурнай класікі. Творчы аналіз паэмы "Гражына", як аўтар паказвае ў ёй гістарычнае мінулае Беларусі. Праца над іміджам Гражыны, ці можам мы аднесці яе да рамантычных героям.
Жыццёвы і творчы шлях Яна Чачота
Азнаямленьне з біяграфічнай гісторыяй жыцця і зараджэннем літаратурнага таленту Яна Чачота. Стылістычнае асаблівасцю спявае стала выкарыстанне нацыянальнага фальклору пры напісанні балад "Свіцязь", "Мышанка". Вызначэнне ўкладу Яна ў галіну мовазнаўства.
Асаблівасці літаратурнага творы
Літаратурны твор – прадукт своеасаблівай, немеханічнай дзейнасці чалавека, створаны з дапамогай творчых высілкаў. Агульнае паняцце аб мастацкім творы і асаблівасцях яго складу. Кампаненты-складнікі ўласна змястоўнага пласту твора. Тэма, праблема, ідэя.
Дэкаданс, мадэрнізм, авангардызм і постмадэрнізм як напрамкi лiтаратуры i мастацтва
Агульная характарыстыка дэкаданса, мадэрнізму, авангардызму, постмадэрнізму. Напрамкi лiтаратуры i мастацтва: сімвалізм, імпрэсіянізм, экспрэсіянізм, футурызм, дадаізм, сюррэалізм, экзістэнцыялізм. Школа "плыні свядомасці". Драма і тэатр абсурду.
Беларуская паэзія 1920-х гадоў
Развіццё паэзіі ў 20 гг. ў дзвюх асноўных ідэйна-мастацкіх плынях: нацыянальнай і пралетарска-рэвалюцыйнай. Асэнсавання Беларускага Шляху – лёсу маці-Беларусі ў новых гістарычных умовах. Апяванне "казкі прышлага часу". Пастаральнасць і фальклорны лірызм.
Асноўныя этапы і шляхі развіцця беларускага літаратуразнаўства
Ля вытокаў беларускай літаратурнай навукі, яе развіццё ў 1920-1930 гг. Фарміраванне ўласнага беларускага літаратуразнаўства, яго стан ў 1940 - першай палове 1950 гг. Здабыткі і дасягненні беларускага літаратуразнаўства ў другой палове 1950 - 1990 гг.
У. Караткевіч: паэт – мастак – пясняр
У. Караткевіч – асоба рознабаковага таленту: паэт, празаік, драматург, перакладчык, публіцыст, крытык. Сацыяльна–філасофская і маральна–эстэтычная накіраванасть паэзіі. Паэзія У. Караткевіча і вусная народная творчасць. Любоўная лірыка У. Караткевіча.
Творчая спадчына Алеся Пісьмянкова
Азнаямленне з жыццёвым і творчым шляхам А. Письмякова. Лірыка паэта наскрозь прасякнуты пачуццем патрыятызму і глубь любові да свайго роду, якія адлюстроўваюць праз апісанне прыгажосці Беларускага краю ў творах "Балада роду", "Трызненне паўстанца".
Творчая індывідуальнасць Анатоля Грачанікава
Біяграфія і асаблівасці станаўлення творчай індывідуальнасці А.С. Грачанікава (1938-1991), а таксама аналіз палескіх матываў і пейзажных вобразаў у яго лірыкі. Апісанне і значэнне "малой радзімы" ў творчасці беларускіх спявае, у тым ліку і А. Грачанікава.
Творчасць Васіля Быкава і паэзія 90-х гг.
Характарыстыка паэзіі на сучасным этапе: другая палова 90-х гг. XX ст. - пачатак XXІ ст. Форматворчасць і жанраўтваральныя працэсы. Развіццё пейзажнай і інтымнай лірыкі. Сучасная лірыка кахання. Праблематыка аповесці В. Быкава "Мёртвым не баліць".
Наратыўная структура рамана Івана Шамякша "Снежныя зімы"
Разгорнутая, ускладненая сюжэтна-кампазіцыйна арганізацыя твораў Івана Шамякіна. Мастацкі свет рамана "Снежныя зімы", дынамізм сюжэтнага развіцця. Спосабы і сродкі, з дапамогай якіх выдатны майстар беларускай прозы раскрывае ўнутраны свет свайго героя.
Культура і мастацтво Беларусі канца XVIII-першай паловы XIX ст
Станаўленне беларускай літаратурнай мовы і беларускай літаратуры. Фарміраванне беларускай нацыі. Тэатр, музыка, выяўленчае мастацтва, архітэктура і іх камерцыйный характар. Рамантычныя матывы ў гістарычным і пейзажным жывапісе, папулярнасць графікі.
Вобразы кахання ў беларускім арнаменце
Гістарычныя звесткі асаблівасцяў арнаменту славянскіх народаў. Арнаментальныя матывы ў дэкаратыўным мастацтве ўкраінскага народа. Паняцце арнаменту і яго класіфікацыя. Русалка сімвал трагічнай непадзеленага кахання. Песня як вобраз выказвання любові.
Культура Беларуси 3
На працягу шматвяковай гісторыі беларускі народ стварыў багатую і самабытную духоўную культуру, якая найбольш выразна прадстаўлена фальклорнымі творамі, што перадаваліся з пакалення ў пакаленне, і шматлікія з іх дайшлі да нашага часу.