Праўда вайны i даваеннага жыцця ў аповесцях Васіля Быкава
«Якой паказвалася вайна Вялікая Айчынная ў гады вайны, першае пасляваеннае дзесяцігоддзе? Жахлівай, страшэннай, разбуральнай. Пра гэта творы Петруся Броўкі, Аркадзя Куляшова, Пімена Панчанкі з трагедый ным сюжэтам, вострым канфліктам, смерцю ні ў чым не вінаватых людзей. Нават дзяцей не шкадавалі фашысты. Пра гэта балада Куляшова аб дзецях — фашысцкіх заложніках, расстраляных за тое, што бацька іх — камандзір партызанскага атрада. Да гэтага часу нас хвалююць радкі пра тое, як цэліўся кат-фашыст у льняную галоўку хлопчыка. Хіба можна дараваць такое катам? Не менш трагедыйная і балада Петруся Броўкі «Надзя-Надзейка». Яна напісана нібыта пра нас, маладых людзей, якім падараванае права жыць на зямлі, дыхаць адносна чыстым паветрам, кахаць і быць каханымі. Усім гэтым магла валодаць і Надзейка. Ды адабралі ў яе гэтае права чужынцы, закатавалі, загубілі жыццё, якое яшчэ толькі-толькі пачыналася. Нельга спакойна ўспрымаць і споведзь пра подзвіг савецкага афіцэра, камандзіра, які кладзецца на тугія скруткі дроту (канешне, гэта мастацкі вобраз, перавелічэнне, створаная фантазіяй аўтара карціна), каб па яго спіне прайшлі «тысячы пыльных салдацкіх ботаў» і скіраваліся далей, на Захад, да перамогі над ворагам. У вайну не змог дапісаць сваіх арыгінальных, філасофскіх раманаў пра тое, як страшэнная навала разбурае чалавечыя душы, раз'ядноўвае ўвогуле добрых, аднолькава мыслячых людзей, робіць з іх злачынцаў, прымушае ўзяцца за зброю аратых, сейбітаў К.Чорны. У рамане «Млечны шлях» немцы застаюцца немцамі, выдаюць за партызанаў паляка, беларусаў і іншых выпадковых спадарожнікаў, як толькі ў хату Мікалая Сямагі заяўляецца атрад карнікаў. Так распаўся чалавечы калектыў пад зорным небам. Але не ўся праўда пра вайну была сказана да Быкава, да таго, як з'явіліся яго аповесці «Жураўліны крык» і «Трэцяя ракета» ў самым пачатку 60-х гадоў. Пісьменнікі абмяжоваўліся паўпраўдай, шэптам гаварылі і амаль не пісалі пра нечуваныя страты, панесеныя беларусамі ў час вайны. Ім не ставала мужнасці, каб сказаць, што на вайне былі смяротнікі, якім загадвалася цаной жыцця спыняць фашысцкае войска. Пра такое — «Жураўліны крык». Пра гонар вайсковы і антыгуманныя рашэнні камандавання гэты твор. Пра мёртвых маладых і больш-менш сталых людзей, якім так хацелася жыць. Пра людзей, запісаных у ліхадзеі і ворагі народа (Віцька Свіст, Пшанічны), якія гінуць адзін героем, а другі — здраднікам. Пра маладога, зялёнага Глечыка, падобнага на падбітага, зраненага жураўку, які выбіваецца з сілаў, стараецца дагнаць клін і не можа. Гэта твор пра тое, як розныя выпешчаныя сынкі тыпу Аліка Аўсеева цаной здрады прысязе і Радзіме хацелі выжыць. Складаная вайна. Драматычныя абставіны. Розныя характары. Не армія, не батальныя сцэны, не камандзіры — найвялікшыя стратэгі (іх Сталін са сваёй камандай многіх перастраляў перад вайной), а радавыя ўдзельнікі падзей ды і радавыя, непрыкметныя, зусім не выключныя падзеі ў цэнтры і гэтай, і многіх іншых быкаўскіх ранніх аповесцей. Праўда вайны паўстала з пункту гледжання акопнага чалавека, лейтэнанта. I вельмі суровая і змрочная яна аказалася. I няўгодная некаторым чыйоўнікам, якім хацелася, каб мінулыя падзеі (мы ж перамаглі, навошта «згушчаць трагічныя фарбы») паўставалі перад чытачамі ў арэоле славы і гераізму. Ад спакусы паказваць вайну менавіта такой не ўстрымаліся многія беларускія і рускія пісьменнікі. Не ўстрымаўся наш Шамякін, раман якога «Глыбокая плынь» пра партызанскі рух на Беларусі аказаўся аблегчаным, неглыбокім па філасофскім асэнсаванні таго, што рабілася ў страшэнныя гады нямецкай акупацыі. Ды і героі былі аднатыпныя: партызаны — мужныя і бясстрашныя, партыйныя лідэры — геніяльныя, выдатныя аратары і патрыёты. Нават раман Івана Мележа «Мінскі напрамак» выдае жаданне пісьменніка падфарбаваць падзеі ў ружовы колер, згладзіць вострыя маральна-этычныя канфлікты.
А Васіль Быкаў усё больш і больш нарошчваў патэнцыял сваёй да болю праўдзівай і вострай прозы пра мінулую вайну. Больш трагічнымі станавіліся падзеі. Экстрэмальнымі (надзвычайнымі) — як пра гэта пішуць літаратуразнаўцы. Часта людзі аказваліся сам-насам з невыноснымі, жудаснымі падзеямі, калі маглі спадзявацца толькі на сябе. Так, як у аповесці «Знак бяды». Прычым многія героі — простыя сяляне, рабочыя. Іх выхоўвала савецкая ўлада жыць у мірны, а не ў ваенны час. Яны не нажылі капіталу. Страцілі здароўе на сваёй няўдобіцы (Галгофе — у аповесці «Знак бяды») і калгаснай зямлі. Нават сам Чарвякоў, што выпадкам прыпыніўся каля хутара Яўхімаўшчына, здзівіўся, як бедна жывуць Петрак і Сцепаніда Багацькі, даў ім, колькі змог, грошай. I вось вайна. Немцы на пастоі. Гергечуць па-свойму, заганяюць былых гаспадароў у хляўчук. Шныраць у пошуках гарэлкі, ежы, дакараюць даваеннымі дзеямі былых актывістаў, прыстаўляюць да сценкі, імітуючы расстрэл, паліцаі. Усё гэта павінны былі выцерпець, перанесці, перажыць былыя парабкі, крыху сагрэтыя савецкай уладай, прывучаныя да таго, што яны таксама людзі. Што рабіць ім, пакутнікам, у такой невыноснай сітуацыі? Шсьменнік сцвярджае, што шляхі супроцьстаяння фашызму народа ў вайну маглі быць рознымі. Два з іх паказаны і ў гэтай аповесці: Сцепаніда Багацька кідае ў калодзеж фашыстоўскую вінтоўку (можа, у далейшым згадзіцца), выдойвае на зямлю малако, каб не дасталося чужынцам, выменьвае на апошняга парсюка бомбу (можа, некалі спатрэбіцца, калі не ёй, то іншым) і, нарэшце, так і не скораная, гіне ў падпаленай самой ёю хаце, гіне пад крыкі і лаянку паліцэйскіх, што прыйшлі шукаць бомбу і арыштоўваць яе. Шлях Сцепаніды — шлях актыўнага супроцьстаяння, шлях бескампраміснасці.
Петрак Багацька спачатку выбірае іншы шлях: ён стараецца дагадзіць новай уладзе, прымірыцца з ёю, адкупіцца ад яе гарэлкай, пачастункамі. Яго апанавалі надзеі, што ўсё можа наладзіцца і ў новы скрутны час. Ён не хоча кровапраліцця, а хоча толькі аднаго — мірна, ціха жыць, працаваць на зямлі. Калі яго не будуць чапаць, ён усё аддасць, з усім звыкнецца. Але чужынцы і больш свае (паліцаі) не даюць чалавеку спакою. Не хапае пачастункаў, каб адкупіцца ад сваіх і чужых, што прачулі, што на Яўхімаўшчыне можна пажывіцца, пачаставацца. Даведзены да адчаю, Петрак выпрамляецца духоўна, мацнее фізічна. Ён ідзе да новых гасцей з месца схованкі гарэлкі, як у смяротны бой, кідае ў вочы катам словы праўды пра іх, пратэстуе супроць іх чорнай сілы. Прывязаны да каня, ён бяжыць за ім следам у мястэчка, на сваю Галгофу. I наўрад ці выжыве. Не вытрымае яго сэрца здзеку. Так адны пасярод вялікай і страшэннай вайны гінуць людзі. Звычайныя, простыя. Якіх ніхто не зможа зрушыць з ix зямлі.
Другие работы по теме:
Максім Гарэцкі. Аповесць Ціхая плынь
Аповесць «Ціхая гоіынь» Максім Гарэцкі пісаў на працягу трынаццаці гадоў. Канчатковы яе ва-рыянт выйшаў у 1930 годзе. «Ціхая плынь» — аповесць-даследаванне. Расказваючы пра свайго героя, апісваючы яго кароткае цяжкае жыццё, Максім Гарэцкі даследуе сацыяльныя ўмовы, у якіх рос хлопчык Хомка. Адначасова з гэтым аў-тар нібы заглянуў у таямніцы жыцця і адкрыў для сваіх суайчыннікаў незлічоныя духоўныя скарбы народа, адметныя народныя характары, сціплыя, прасякнутыя дабрынёй і вераю ў яе.
Патрыятычная лірыка ў паслярывалюцыйнай творчасці Янкі Купалы
Патрыятычная тэматыка ў творчасці Я. Купа-лы займае галоўнае месца. Лешпыя вершы дарэ- валюцыйнага часу і творы, напісаныя ў савецкі час, прысвечаны радзіме і родным мясцінам, гісторыі і сучаснасці. Яны паэтызуюць прыга-жосць прыроды, годнасць і духоўнае багацце чалавека працы. Праўда, эмацыянальны лад патрыятычнай лірыкі савецкага часу значна адрозніваецца ад вершаў дарэвалюцыйных.
Першы народны артыст Беларусі драматургічная спадчына Уладзіслава Галубка.
Тэматыка драматычных твораў У. Галубка даволі разнастайная. У іх уздымаюцца маральна-этычныя праблемы ("Душагубы"), крытыкуюцца царскія чыноўнікі і суддзі, сацыяльна-палітычныя парадкі ў царскай Расіі ("Пісаравы імяніны", "Суд"), адлюстроўваецца жыццё ў Заходняй Беларусі ("Краб", "Белы вянок") і барацьба сялян у часы рэвалюцыйных хваляванняў ("Бязвінная кроў").
Гляджу я ў потнае акно вялікай будучыні... творчасць Міхася Чачота.
Я шумлівы чарот, я мяцежны бунтар. Я балота буджу гучным шумам. У вадзе я жыву і абмыт дажджом хмар, Але змоўкнуць не дам сваім струнам. М. Чарот Творчасць М. Чарота ў многім тыповая для пакалення пісьменнікаў, што прыйшло ў літаратуру адразу пасля Кастрычніка. Яго творам уласцівы рамантычная акрыленасць, урачыстасць, узнёсласць, дынамічнасць, мяцежна-бунтарскі дух.
Пейзажная лірыка Якуба Коласа.
Якуб Колас — сусветна вядомы майстар пей-зажнай лірыкі. Яго пранікнёныя, напоўненыя ўлюбёнасцю ў знаёмыя з дзяцінства мясціны, у хараство роднага краю радкі з паэмы «Новая зямля» «Мой родны кут, як ты мне мілы! За быць цябе не маю сілы...” са школьных гадоў знаёмыя кожнаму беларусу. Сувязь з роднай зямлёй, захапленне пры-родай з'яўляліся крыніцай творчага натхнен-ня і мастацкай фантазіі паэта.
Сістыма сімвалаў у аповесці В.Быкава Знак Бяды
Геніяльным з'яўляецца толькі такі твор мастацтва, які адначасо-ва ўяўляе з сябе сімвал і даклад-нае выражэнне рэчаіснасці. Гі дэ Мапасан Аповесць «Знак бяды», адзначаная ў 1986 годзе Ленінскай прэміяй, — адна з вяршынь творчасці В. Быкава, адметная з'ява ў гісто-рыі літаратуры. Як і ў іншых сваіх творах, пісьменнік звяртаецца да падзей перажытай вайны.
Знак бяды - вобразы Петрака і Сцепаніды.
Я лічу, што Васіль Быкаў — вельмі шчыры і навіты беларускі пісьменнік. Яго творы адлюстроўва-юць прыгожасць і магутнасць нашай роднай мовы. Гэтаму пісьменніку давялося зведаць усе жахі Вялі-кай Айчыннай вайны. Васіль Быкаў змагаўся супраць фашыстаў, быў двойчы паранены, ляжаў у шпіталях. Ён бачыў, як паміраюць людзі.
Пачынальнік вялікай прозы творчасць Ядвігіна Ш.
Ядвігін Ш. (сапраўдныя імя і прозвішча пісьменніка Антон Лявіцкі) увайшоў у беларускую літаратуру як навеліст, нарысіст, фельетаніст, перакладчык, аўтар аднаго з першых беларускіх раманаў. Пісаў ён на беларускай, польскай і рускай мовах. Першыя апавяданні пісьменніка лічацца мастацкімі апрацоўкамі, інтэрпрэтацыямі народных жартаў, анекдотаў, гутарак, казак, нагадваюць байкі ў прозе і характарызуюцца вострай сатырычнай скіраванасцю.
Вобраз Ягора Азевіча аповесць Васіля Быкава Сцюжа.
Аповесць Васіля Быкава "Сцюжа" пра калектывізацыю і пачатак Вялікай Айчыннай вайны. У цэнтры твора — вясковы хлопец, сын простых радавых сялян Ягор Азевіч. Ён трапляе ў раённы цэнтр, дзе становіцца камсамольскім і партыйным работнікам. Удзельнічаючы ў будаўніцтве "лепшага, заможнага калгаснага жыцця", Азевіч становіцца прыслужнікам антычалавечай сістэмы, выканаўцам любога яе загаду.
Праблематыка Песні пра зубра Міколы Гусоўскага. Сучаснасць зместу паэмы
Мы цэнім паэму Гусоўскага «Песня пра зубра», выдатна перакладзеную на беларускую і рускую мовы Язэпам Семяжонам у 1968 і 1969 гадах. Не так даўно я дазналася, што на беларускую мову за мяжой яе пераклала беларуская паэтка-эмігрантка Наталля Арсеннева. Ведаю таксама, што перакладам гэтага твора на рускую мову займаўся даследчык творчасці паэта-лацініста Я.Парэцкі.
Свае і чужыя ў аповесці Васіля Быкава Знак Бяды.
Аповесць В. Быкава "Знак бяды" адметная. Вайна ў ёй разглядаецца праз успрыняцце яе мірнымі жыхарамі, для якіх уласны хутар становіцца месцам здзекаў і гвалту, своеасаблівай Галгофай. Мінулая вайна, на думку В. Быкава, паказала, "якім высокім і якім нізкім можа быць чалавек, да якой велічы могуць узняцца адны і да якой нізасці апусціцца другія".
Выяўленне сапраўднай сутнасці чалавека ў аповесці Васіля Быкава Абеліск.
Адным з самых запамінальных твораў В. Быкава з'яўляецца аповесць "Абеліск". Галоўны герой — вясковы настаўнік Алесь Іванавіч Мароз. Ад дзейнасці настаўніка, вядома, залежыць маральнае здароўе нацыі, яе будучыня. У Мароза была ўнутраная патрэба рабіць людзям дабро. Нікому ні ў чым не адмаўляючы, ён быў не толькі настаўнікам, але і дарадчыкам, доктарам, ветэрынарам.
Вайна і сучаснаць у творах Івана Навуменкі.
Імя народнага пісьменніка Івана Навуменкі шырока вядома ў рэспубліцы і за яе межамі. Ён з'яўляецца аўтарам 12 зборнікаў апавяданняў, аповесцей, 6 раманаў, шматлікіх прац па літаратуразнаўстве. Пачатку Вялікай Айчыннай вайны і перыяду разгортвання партызанскага руху на Беларусі прысвечана трылогія "Сасна пры дарозе", "Вецер у соснах", "Сорак трэці".
Гартаючы старонкі твораў Івана Шамякіна.
Народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін належыць да пакалення пісьменнікаў, маладосць якіх была апалена і загартавана вайной. Магчыма, па гэтай прычыне большасць яго твораў так ці інакш звязана з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Тэме вайны прысвечаны аповесці "Помста", "Гандлярка і паэт", "Ахвяры", раманы "Глыбокая плынь", "Снежныя зімы", "Сэрца на далоні", пенталогія "Трывожнае шчаеце".
Па старонках твора Кузьмы Чорнага.
Кузьма Чорны, прадаўжаючы і развіваючы гуманістычныя традыцыі Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, аказаў значны ўплыў на развіццё беларускай аналітычнай прозы і яе эпічных жанраў. Ён з'яўляецца адным з пачынальнікаў псіхалагічнай прозы. Пісьменнік адводзіў літаратуры важную ролю ў нацыянальным адраджэнні, лічыў яе "наймагутнейшай з'явай жыцця краіны, адным са сродкаў творчасці гэтага жыцця".
Асноўныя матывы творчасці Змітрука Бядулі.
Змітрок Бядуля адносіцца да ліку пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры. Першы яго зборнік "Абразкі" склалі лірычныя імпрэсіі-мініяцюры. У іх праглядваецца выдатнае ўменне аўтара занатаваць на паперы першаснае, ледзь узнікшае ўражанне аб людзях, падзеях, рэчах і аформіць яго ў выглядзе пачуццёва-вобразнай, кідкай, выразнай дэталі.
Гістарычная праўда і мастацкі вымысел у рамане У. Караткевіча Каласы пад сярпом тваім
«Каласы пад сярпом тваім» — адзін з найболып] вядомых твораў Уладзіміра Караткевіча. Гэта гіста-рычны раман. Падзеі ў ім адбываюцца напярэдаді паўстання 1863 года. Зразумела, што сам пісьменнік не мог пры іх прысутнічаць. Яму былі вядомы толькі гістарычныя звесткі пра становішча ў краіне напярэ-дадні паўстання, пра само паўстанне, пра людзей, якія ў ім удзельнічалі.
Вобразы Петрака і Сцепаніды ў аповесці В. Быкава Знак бяды.3
Вайна наклала глыбокі адбітак на творчасць Васіля Быкава, які прыйшоў ў літаратуру з палымяным жаданнем расказаць пра жахі яе ад імя цэлага пакалення, ад імя тых дзевяноста сямі працэнтаў сваіх равеснікаў, якія загінулі, не вярнуліся з крывавых палеткаў вайны. Галоўнай тэмай твораў В. Быкава з'яўляецца франтавое жыццё, партызанская і падпольная барацьба беларускага народа супраць фашысцкіх захопнікаў.
Новая зямля энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства ў дарэвалюцыйны час.
Не выпадкова паэму *Новая зямля» лічаць энцыклапедыяй сялянскага жыцця. У гэтым творы, як ні ў якім іншым, вельмі падрабязна і па-мастацку апісаны побыт беларускага селя-ніна: яго гаспадарка, праца, занятак. Акрамя таго, вельмі даходліва перададзены аўтарам кло-паты селяніна, яго думкі, мары, спадзяванні.
Духоўны выбар герояў у аповесці Васіля Быкава Сотнікаў.
У аповесці "Сотнікаў", як і ў большасці твораў В. Быкава, узнімаецца праблема асабістай адказнасці чалавека за лёс іншых людзей, высвятляюцца прычыны маральнага падзення, здрадніцтва адных і духоўнай велічы, высакароднасці другіх. Аўтар даследуе пытанне, на што здольны чалавек ва ўмовах, "калі магчымасці абараніць жыццё вычарпаны ім да канца і прадухіліць смерць немагчыма".
Ці быў Міхал Тварыцкі ворагам народа па рамане Кузьмы Чорнага Трэцяе пакаленне.
Раман "Трэцяе пакаленне" — адзін з найбольш вядомых твораў К. Чорнага, які часта называюць трагічнай старонкай гісторыі беларускай культуры і літаратуры. Сам К. Чорны, адчуваючы супярэчнасці ўласнай пазіцыі і складанасці таго часу (а яму давялося перажыць васьмімесячнае турэмнае зняволенне), у чацвёртае выданне 1941 г. унёс пэўныя карэктывы і папраўкі.
Пан і селянін у творчасці В. У. Дуніна-Марцінкевіча.
Самым вядомым пісьменнікам другой паловы XIX стагоддзя па праву лічыцца Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Паэт, драматург, тэатральны крытык, ён усхваляў працавіты і шчыры беларускі народ, крытыкаваў прыгонны лад і прыгоннікаў.
Сяляне-палешукі і інтэлегенцыя ў трылогіі Якуба Коласа На ростанях.
Новым крокам на шляху станаўлення беларускай прозы стала трылогія Я. Коласа "На ростанях". Гэта першы твор нацыянальнай прозы, у якім адлюстроўваецца жыццё беларускага народа і інтэлігенцыі на пачатку ХХ ст. Аўтар праз маляўнічыя бытавыя сцэны, народныя легенды і паданні, праз апісанні народных абрадаў і рэлігійных свят стварае карціну народнага жыцця.
Вобраз палясоўшчыка Тараса ў паэме Тарас на Парнасе. другое 2
Паэма "Тарас на Парнасе" напiсана ў сярэдзiне XIX ст. Аўтарства яе прыпiсвалася В. Равiнскаму, Т. Манькоўскаму, В. Дунiну-Марцiнкевiчу, А. Вярыгу-Дарэўскаму, студэнтам Горы-Горацкага сельскагаспадарчага iнстытута. Г. Кiсялёў лiчыць, што паэму напiсаў Канстанцiн Веранiцын, якi нарадзiўся на Вiцебшчыне.
Вобраз Ганны ў трылогіі І.Мележа Палесская Хроніка
Апублікаваны ў 1960 годзе ў часопісе і хут- ка выдадзены асобнай кнігай раман «Людзі на балоце» адразу стаў класікай, настольнай кнігай беларускага чытача. Магчыма, упершыню ў гісторыі беларускай літаратуры людзі ўспры- нялі друкаваны тэкст як ліст да іх асабіста, як апісанне жыцця сваіх родных. 3 увагай сачылі чытачы за зменамі ў жыцці герояў твора, супе- ражывалі ім, імкнуліся падказаць, як лепш вы- рашыць тую ці іншую праблему.
Вобразы Сымона і Лявона Зябліка ў драме Я.Купалы Раскіданае гняздо
У драме «Раскіданае гаяздо» Янка Купала зна-ёміць нас з жыццём беларускай вёскі напярэ-дадні першай рускай рэвалюцьгі 1905 года. Жыц-цё было цяжкім і гаротным, бо капіталістычныя адносіны, якія нараджаліся ў краіне ў канцы дзевятнаццатага стагоддзя і на пачатку двацца-тага, прыводзілі да паўсюднага абеззямельвання сялянства.
Аповесць В.Быкава Аблава
У тысяча дзевяцьсот восемдзесят восьмым го-дзе ў Мінску было створана гісторыка-асветніц-кае таварыства памяці ахвяр сталінізму «Марты-ралог БеларусЬ. Адным з ініцыятараў стварэння гэтага таварыства з'яўляўся Васіль Быкаў. Вы-ступаючы перад аўдыторыяй, шсьменнік сказаў: «Мабыць, найбольшае зло ў нашым жыцці — спрадвечнае наша бяспамяцтва...
Сучасная проза Беларусі і творчасць Г. Бураўкіна
Развіццё прозы на сучасным этапе другой паловы 90-х гадоў - да пачатку ХХІ стагоддзя. Здабыткі сучаснай прозы. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-мастацкія асаблівасці творчасці Г. Бураўкіна. Грамадзянскасць таленту паэта, трыбуннасць і актыўнасць паэтава слова.
Аповесць Васіля Быкава "Альпійская балада"
Гісторыя стварэння аповесці. Асаблівасці сюжэту і вобразаў галоўных герояў. Стылістычныя асаблівасці аповесці. Тэма палону ў яе разнастайных паваротах хвалявала пісьменніка ў твораў пра вайну. Твор як гераічная балада пра цану чалавечай мужнасці.
Танк Максім
(сапр. Скурко Яўген), нарадзіўся 17.09.1912 г. у вёсцы Пількаўшчына Мядзельскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў пачатковую польскую школу, вучыўся ў Вілейскай расейскай і ў Радашковіцкай беларускай гімназіях, з апошняй быў выключаны за ўдзел у школьнай забастоўцы. Потым вучыўся ў віленскіх беларускай, расейскай гімназіях.