Творчы шлях Яна Чачота, сябра вядомага паэта Адама Мiцкевiча, даволi складаны. У час навучання ў Вiленскiм унiверсiтэце ўступiў у тайнае студэнцкае таварыства фiламатаў (фiламаты садзейнiчалi ўсеагульнай "асвеце", вывучэнню гiсторыi роднага краю, вусна-паэтычнай народнай творчасцi), дзе з'яўляўся кiраўнiком лiтаратурнага аддзела. Пасля выкрыцця царскiм урадам студэнцкiх згуртаванняў быў зняволены ў Вiленскую турму, а потым сасланы на Урал у крэпасць Кiзiл. Вярнуўшыся на радзiму ў 1833 годзе, пачаў займацца збiраннем фальклорных матэрыялаў, якiя былi выдадзены ў шасцi фальклорных зборнiках "Сялянскiя песенькi". Першыя беларускiя творы Яна Чачота непасрэдна звязаны з дзейнасцю студэнцкага таварыства фiламатаў i па форме нагадваюць iмянныя вiтаннi. Яны былi прысвечаны сябрам Ю. Яжоўскаму, Д. Хлявiнскаму, А. Мiцкевiчу, Ф. Малеўскаму i iнш. ("Да пакiньце ж горла драць", "Iмянiннае павiншаванне", "Едзеш, мiленькi Адам") i складзены па ўзоры беларускiх народных песень i iх вобразна-выяўленчых сродкаў Вялiкай папулярнасцю сярод фiламатаў карысталiся песнi "Што старыя за вар'яты", "Прэч, прэч, сум, нудоты", напiсаныя па матывах папулярных у тыя часы народных песень i, як правiла, сцвярджаючыя вольналюбiвыя настроi моладзi. Фалькларыстычныя мастацкiя прынцыпы аказалi вялiкi ўплыў i на польскамоўныя балады Я. Чачота "Наваградскi замак", "Свiцязь", "Бекеш", "Узногi", у якiх спалучылiся элементы рамантызму i сентыменталiзму. Другi перыяд творчасцi Я. Чачота (пасля вяртання з ссылкi) характарызуецца пiльнай увагай паэта-фалькларыста да беларускай народнай песеннай творчасцi. На працягу прыкладна 10 гадоў ён сабраў i выдаў у Вiльнi 6 кнiг "сялянскiх песенак" (тры з iх перакладзены на польскую мову, а астатнiя апублiкаваны ў арыгiнале, на беларускай мове). Побач з народнымi песнямi ў кнiгах змяшчалiся прыказкi, прымаўкi, фразеалагiзмы, уласныя вершы аўтара. У гэтых творах паэт з павагай пiсаў пра беларускую мову i яе носьбiтаў — сялян. Так, у прадмове да кнiгi "Сялянскiя песенькi з-над Нёмана" даследчык зазначае: "Сяляне нашы, люд добры, лагодны, працавiты, справядлiвы, павiнны абуджаць у нас самыя прыхiльныя да сябе пачуццi. З iмi можам быць шчаслiвыя. За працу iх рук аддаючы iмi працу розуму i нашай асветы, можам памножыць агульнае дабро. Не думайма, каб i ад iх мы не маглi чаму навучыцца. Многаму навучымся, вывучаючы iх становiшча i нораў: знойдзем у iх паданнi, казкi, легенды, i найбагацейшым будзе жнiво песенак, якiя дазваляюць спазнаць iх пяшчотныя, прыгожыя, тонкiя нават i глыбокiя пачуццi". У беларускiх вершах "Да мiлых мужычкоў", "Покулы сонца ўзыдзе", "Плакала бяроза ды гаварыла", "Нашто нам дым выядае вочкi", "Быў я колiсь кавалём" паэт адстойваў iнтарэсы сялян, iмкнуўся прымiрыць iх з панамi, выказваўся за маральнае ўдасканальванне чалавека працы. Асноўную прычыну цяжкага жыцця селянiна Я. Чачот бачыў у абыякавых адносiнах да яго пана, у нядобрым i злым аканоме. I таму ён заклiкаў:
Пане ты наш, пане!
Будзь жанам ласкавы,
Не дай аканома,
Што асцёбаць жвавы.
У змаганнi за гуманiстычныя адносiны да чалавека працы, жаданнi палепшыць яго долю, сцвярджэннi iдэi грамадзянскай роўнасцi сялян i паноў, у iмкненнi зацiкавiць пануючыя класы жыццём сялянства, а таксама маральна-этычнай змястоўнасцю i эстэтычнай каштоўнасцю народных песень вызначаецца асветнiцкая i дэмакратычная значнасць дзейнасцi Я. Чачота. Творы паэта на беларускай мове, як справядлiва зазначае К. Цвiрка, — яскравае сведчанне "нараджэння новай беларускай лiтаратуры i адначасова нацыянальнага адраджэння аднаго з самабытных i вялiкiх народаў".
Другие работы по теме:
Першы народны артыст Беларусі драматургічная спадчына Уладзіслава Галубка.
Тэматыка драматычных твораў У. Галубка даволі разнастайная. У іх уздымаюцца маральна-этычныя праблемы ("Душагубы"), крытыкуюцца царскія чыноўнікі і суддзі, сацыяльна-палітычныя парадкі ў царскай Расіі ("Пісаравы імяніны", "Суд"), адлюстроўваецца жыццё ў Заходняй Беларусі ("Краб", "Белы вянок") і барацьба сялян у часы рэвалюцыйных хваляванняў ("Бязвінная кроў").
Літаратурная спадчына Сімяона Полацкага.
Лiтаратурная спадчына славутага беларуска-рускага паэта, драматурга, асветнiка i фiлосафа Сiмяона Полацкага даволi разнастайная i непаўторная. Ён складаў оды, элегii, гiмны, казаннi, панегiрыкi, загадкi, эпiтафii, плачы, удзельнiчаў у падрыхтоўцы поўнага перакладу расiйскай Бiблii i напiсаннi праекта першай у Расii найвышэйшай навучальнай установы, паводле якой пазней была ўтворана Славяна-грэка-лацiнская акадэмiя.
Гляджу я ў потнае акно вялікай будучыні... творчасць Міхася Чачота.
Я шумлівы чарот, я мяцежны бунтар. Я балота буджу гучным шумам. У вадзе я жыву і абмыт дажджом хмар, Але змоўкнуць не дам сваім струнам. М. Чарот Творчасць М. Чарота ў многім тыповая для пакалення пісьменнікаў, што прыйшло ў літаратуру адразу пасля Кастрычніка. Яго творам уласцівы рамантычная акрыленасць, урачыстасць, узнёсласць, дынамічнасць, мяцежна-бунтарскі дух.
Пачынальнік вялікай прозы творчасць Ядвігіна Ш.
Ядвігін Ш. (сапраўдныя імя і прозвішча пісьменніка Антон Лявіцкі) увайшоў у беларускую літаратуру як навеліст, нарысіст, фельетаніст, перакладчык, аўтар аднаго з першых беларускіх раманаў. Пісаў ён на беларускай, польскай і рускай мовах. Першыя апавяданні пісьменніка лічацца мастацкімі апрацоўкамі, інтэрпрэтацыямі народных жартаў, анекдотаў, гутарак, казак, нагадваюць байкі ў прозе і характарызуюцца вострай сатырычнай скіраванасцю.
Асаблівасці Лірыкі Максіма Танка
Паэзія Максіма Танка ўражвае разнастайнас-цю тэм, вобразаў, форм, творчым засваеннем на-цыянальнай паэтычнай традыцыі і наватар-ствам. I ўсё ж галоўная тэма, якая праходзіць праз усю творчасць М. Танка, — Радзіма ў са-мых розных яе праявах: гісторыя і яе адлюс-траванне ў легендах і паданнях, праца, песні, мары народа, маляўнічая прырода, мілагучная родная мова.
Праблематыка Песні пра зубра Міколы Гусоўскага. Сучаснасць зместу паэмы
Мы цэнім паэму Гусоўскага «Песня пра зубра», выдатна перакладзеную на беларускую і рускую мовы Язэпам Семяжонам у 1968 і 1969 гадах. Не так даўно я дазналася, што на беларускую мову за мяжой яе пераклала беларуская паэтка-эмігрантка Наталля Арсеннева. Ведаю таксама, што перакладам гэтага твора на рускую мову займаўся даследчык творчасці паэта-лацініста Я.Парэцкі.
Гартаючы старонкі твораў Івана Шамякіна.
Народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін належыць да пакалення пісьменнікаў, маладосць якіх была апалена і загартавана вайной. Магчыма, па гэтай прычыне большасць яго твораў так ці інакш звязана з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Тэме вайны прысвечаны аповесці "Помста", "Гандлярка і паэт", "Ахвяры", раманы "Глыбокая плынь", "Снежныя зімы", "Сэрца на далоні", пенталогія "Трывожнае шчаеце".
Вобразы Петрака і Сцепаніды ў аповесці В. Быкава Знак бяды.3
Вайна наклала глыбокі адбітак на творчасць Васіля Быкава, які прыйшоў ў літаратуру з палымяным жаданнем расказаць пра жахі яе ад імя цэлага пакалення, ад імя тых дзевяноста сямі працэнтаў сваіх равеснікаў, якія загінулі, не вярнуліся з крывавых палеткаў вайны. Галоўнай тэмай твораў В. Быкава з'яўляецца франтавое жыццё, партызанская і падпольная барацьба беларускага народа супраць фашысцкіх захопнікаў.
Шлях першапраходцы пра творчасць В. У. Дуніна-Мартінкевіча.
Асоба В. Дуніна-Марцінкевіча доўно вядома ў гісторыі родная літаратуры.Ён па праву лічыцца заснавальнікам новай беларускай літаратуры.Зразумець значэнне дейнасці пісьменніка можна толькі склаўшы ў адзінае цэлае ўсё, што стварыў ён як першы беларускі прафесійны літаратар XIX ст., драматург,перакладчык, публіцыст і асветнік.
У васкросшую верыць краіну... творчасць Цішкі Гартнага.
Мой верш мая душаІ думка шчырая маяУ кожным слове маё я. Мой верш мая душа. Ц. ГартныЦішка Гартны ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры як актыўны творца і наватар пачынальнік буйной беларускай прозы адкрывальнік верш мая душаІ думка шчырая маяУ кожным слове маё я верш мая душа.
Администрации московского района
Целью данного опыта является разработка и внедрение в практическую деятельность структурно-логических схем как инструментария развития мыслительных навыков учащихся: умение анализировать материал, интегрировать и синтезировать информацию, ставить и решать проблемы
Катула жыццё і творчасць.
У Расіі імя Катула стала вядома з XVIII стагоддзя- і не без пасрэдніцтва Польшы. Так, у Кіева-Магілянскай акадэміі вучні вышэйшага граматычнага класа чыталі вытрымкі з антычных паэтаў:Катул, Тыберый, Праперцый. Якіх-небудзь іншых напамінаў пра Катула у першай трэці стагоддзя не было.
Літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны
Лёс Беларусі ў вайне. Гераізм савецкіх людзей. Вайна і літаратура. Пісьменнікі-франтавікі, удзельнікі партызанскага і падпольнага руху. Творчасць паэтаў, якія загінулі ў гады вайны. Складанасць ваенных падзей і калізій у адлюстраванні літаратуры. Франтавы і партызанскі друк. Фальклор ваеннага часу.
Паэма Адама Міцкевіча "Гражына"
Вывучэнне спадчыны А. Міцкевіча, якое з'яўляецца часткай сусветнай літаратурнай класікі. Творчы аналіз паэмы "Гражына", як аўтар паказвае ў ёй гістарычнае мінулае Беларусі. Праца над іміджам Гражыны, ці можам мы аднесці яе да рамантычных героям.
Жыццёвы і творчы шлях Яна Чачота
Азнаямленьне з біяграфічнай гісторыяй жыцця і зараджэннем літаратурнага таленту Яна Чачота. Стылістычнае асаблівасцю спявае стала выкарыстанне нацыянальнага фальклору пры напісанні балад "Свіцязь", "Мышанка". Вызначэнне ўкладу Яна ў галіну мовазнаўства.
Наватарскі характар сучаснай беларускай літаратуры
Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры. Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры. Размежаванне парабалы і прытчы. Талент, паэзія і творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый. Сусветная місія беларускай літаратуры.
Творчасць Кузьмы Чорнага і сусветны мастацкі вопыт
Кузьма Чорны - знакавая постаць для беларускага прыгожага пісьменства. Наватарскi характар творчасцi К. Чорнага. Маштабнасць мастацкай задумы пісьменніка. К. Чорны і літаратура "плыні свядомасці". Творы К. Гамсуна і К. Чорнага: падабенства творчасці.
Асноўныя этапы і шляхі развіцця беларускага літаратуразнаўства
Ля вытокаў беларускай літаратурнай навукі, яе развіццё ў 1920-1930 гг. Фарміраванне ўласнага беларускага літаратуразнаўства, яго стан ў 1940 - першай палове 1950 гг. Здабыткі і дасягненні беларускага літаратуразнаўства ў другой палове 1950 - 1990 гг.
У. Караткевіч: паэт – мастак – пясняр
У. Караткевіч – асоба рознабаковага таленту: паэт, празаік, драматург, перакладчык, публіцыст, крытык. Сацыяльна–філасофская і маральна–эстэтычная накіраванасть паэзіі. Паэзія У. Караткевіча і вусная народная творчасць. Любоўная лірыка У. Караткевіча.
Творчая індывідуальнасць Анатоля Грачанікава
Біяграфія і асаблівасці станаўлення творчай індывідуальнасці А.С. Грачанікава (1938-1991), а таксама аналіз палескіх матываў і пейзажных вобразаў у яго лірыкі. Апісанне і значэнне "малой радзімы" ў творчасці беларускіх спявае, у тым ліку і А. Грачанікава.
Сучасная проза Беларусі і творчасць Г. Бураўкіна
Развіццё прозы на сучасным этапе другой паловы 90-х гадоў - да пачатку ХХІ стагоддзя. Здабыткі сучаснай прозы. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-мастацкія асаблівасці творчасці Г. Бураўкіна. Грамадзянскасць таленту паэта, трыбуннасць і актыўнасць паэтава слова.
Белорусский фольклор
Беларускі фальклор – скарбніца этнічнай культуры беларусаў _ Змест: Уводзіны……………………………………………2 Беларуская вусна-паэтычная творчасць……….3 Каляндарна-абрадавая паэзія……………………4
Беларуска-польскія культурныя сувязі ў 1945-1991 гадах
Разглядаючы культурныя дачыненні, трэба адзначць, што да іх адносяцца розныя формы культурнага абмену, успрыманне беларускай культуры ў Польшчы, грамадска-палітычныя і культурныя чыннікі, якія спрыялі ці перашкаджалі развіццю культур абедзвюх краін.
Нил Гилевич
Ніл Гілевіч Падры хтава Падры хтава Навучэнец гр.156 Дзянішчык Аляксандр 2009 Гілевіч Ніл , нарадзіўся 30.09.1931 г. у вёсцы Слабада Лагойскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.