Реферат: Пейзажная лірыка Якуба Коласа. - Refy.ru - Сайт рефератов, докладов, сочинений, дипломных и курсовых работ

Пейзажная лірыка Якуба Коласа.

Остальные рефераты » Пейзажная лірыка Якуба Коласа.
Якуб Колас — сусветна вядомы майстар пей-зажнай лірыкі. Яго пранікнёныя, напоўненыя ўлюбёнасцю ў знаёмыя з дзяцінства мясціны, у хараство роднага краю радкі з паэмы «Новая зямля» «Мой родны кут, як ты мне мілы! За быць цябе не маю сілы...” са школьных гадоў знаёмыя кожнаму беларусу. Сувязь з роднай зямлёй, захапленне пры-родай з'яўляліся крыніцай творчага натхнен-ня і мастацкай фантазіі паэта. Якія прыгожыя, пранізаныя радасцю жыд-ця, насычаныя разнастайнымі метафарамі, эштэтамі, параўнаннямі і інпіымі мастацкімі тропамі радкі прысвяціў Якуб Колас прыродзе ; гады творчага і эмацьіянальнага ўздыму: «Рас- шаны зоры брыльянтавым пухам... *, *...лаш- зыць сонца твар узгоркаў, сушыць след іх слёз»! Паэтызацыя вечнага руху і абнаўлення прыро- ды як сімвалу абнаўлення жыцця характэрна для перадваеннай лірыкі паэта. Вайна рэзка абарвала ўзнёслую танальнасць "пейзажнай лірыкі Якуба Коласа. Як сапраўдны народны паэт, Колас усім сэрцам адгукаўся на разнастайныя праявы жыцця краіны: радаваў-ся грамадскім поспехам, а гора і боль народа ўспрымаў як свой асабісты боль. Як да вайны перажываў паэт за неўраджай, дрэннае надво-р'е, што перашкаджала людзям атрымліваць добры ўраджай, так і на аб'яўленне вайны ён адрэагаваў з маланкавай хуткасцю вершам «Ша-лёнага пса — на ланцуг!» Эвакуацыя ў Ташкент ні на хвіліну не перарвала яго сувязІ з беларус-кай зямлёй. Тым часам у вершы «Лес» адразу можна заўважыць змены ў творчай манеры паэта: маляў-нічая палітра свядома збяднела, кола фарбаў у апісанні прыроды звузілася да невыразных шэ-рых адценняў, што дазваляе аўтару болып дак-ладна перадаць настрой насцярожанасці, непа кою, засмучонасці. Прыслоўі: «ціха», «глуха», «нерухома», «сурова», метафары «ён (бор) вартуе землі», «злегла нерухома цемра на камлі» і іншыя ствараюць характэрны вобразна-выяўленчы лад верша. Усё гэта выклікае ў чытача настрой тры-вогі, няўтульнасці, непакою. Здаецца, толькі пугачы ды совы, вечныя спадарожнікі нячыстай сілы, пануюць у змрочным лесе. Але ў другой частцы верша эмацыянальны лад мяняецца: лес, аказваецца, зусім не спіць. Ён — жывая істота. Ён — паплечнік парты-зан, іх выратавальнік. 3 трывожнага і няўпэў-ненага настрой верша перарастае ў перамож-ны, аптымістычны. У вершы *Голас зямлі* прырода таксама паў-стае як жывая істота. Аднак тут яна выклікае не толькі пачуццё ўдзячнЯсці, але, у першую чаргу, жалю і спагады. Зямля быццам скар-дзіцца на здзекі захопнікаў кожнай сваёй пра-явай: «і шум дубровы, і стогн пушчы, і рэк усхліп, і плач крыніц» — усё раніць сэрца па-эта, выклікае яго гнеў і жаданне абараніць род-ную прыроду. Паэт шчыра жадае дапамагчы радзіме, сцішыць яе гора, пакуты і выражае ўпэўненасць, што палон роднай зямлі хутка скончыцца, бо ўжо «трасуцца помстаю бары». Пераможным духам, хуткім вызваленнем і ту-гой па радзіме напаўнены і верш «Мая зямля», напісаны аўтарам у 1943 годзе. Усе вершы аб прыродзе, створаныя Якубам Коласам у час вай-ны, аб'ядноўвае любоў аўтара да прыроды, спа-чуванне, удзячнасць ёй і адначасова — вера ў хуткае вызваленне.