Тэматыка драматычных твораў У. Галубка даволі разнастайная. У іх уздымаюцца маральна-этычныя праблемы ("Душагубы"), крытыкуюцца царскія чыноўнікі і суддзі, сацыяльна-палітычныя парадкі ў царскай Расіі ("Пісаравы імяніны", "Суд"), адлюстроўваецца жыццё ў Заходняй Беларусі ("Краб", "Белы вянок") і барацьба сялян у часы рэвалюцыйных хваляванняў ("Бязвінная кроў"). У сваёй творчасці аўтар аддаваў перавагу жанру меладрамы. Камедыйныя творы, пастаўленыя на сцэне з элементамі фарса, вадэвіля і батлейкі, прыемна ўражваюць і сённяшняга гледача. Праблеме сацыяльнай няроўнасці, класаваму антаганізму ў дакастрычніцкай вёсцы прысвечаны п'есы "Плытагоны", "Ганка". Меладрама "Ганка" з'яўляецца адной з лепшых п'ес драматурга. Яна вызначаецца напружанасцю дзеяння, жыццёвасцю канфлікту, псіхалагізмам у абмалёўцы дзеючых асоб, арганічнай спалучанасцю трагедыйных і камедыйных элементаў. Галоўныя дзеючыя асобы — Васіль, Ганка, памешчыца-палкоўніца. У свае 18 год прыгажуня Ганка закахалася ў Васіля, які таксама моцна пакахаў яе. Але жорсткая і сквапная памешчыца, у якой выхоўваўся Васіль (як прыёмны сын) пад прымусам жэніць яго з багатай Марысяй. Безабаронную Ганку і яе бацьку (панскага пастуха) яна выганяе з дому. Зняслаўленая, Ганка канчае жыццё самагубствам, а яе бацька становіцца жабраком. Жыццё Васіля з нялюбай не склалася. У далейшым ён звязваецца з Незнаёмым, удзельнічае ў распаўсюджанні рэвалюцыйнай літаратуры. Палкоўніца ж, гатовая дзеля нажывы на любое злачынства, даносіць на Васіля ў паліцыю, за што ён трапляе ў турму. Заканчваецца п'еса вяртаннем Васіля ў родныя мясціны, дзе ён сустракаецца са сляпым жабраком і дзяўчынкай-павадыром. Высвятляецца, што стары — бацька Ганкі, а дзяўчынка — Васілёва дачка. Малюючы дакастрычніцкую рэчаіснасць у такіх змрочных фарбах, аўтар выносіць жорсткі прысуд бесчалавечнасці, бяздушнасці, уздымае праблему сацыяльнай няроўнасці і несправядлівасці ў грамадстве, бяспраўнага становішча ў ім простага чалавека. П'еса "Пан Сурынта" прысвечана барацьбе беларускага народа з прыгнятальнікамі ў часы прыгоннага права. Сюжэт яе даволі складаны. Жорсткі і разбэшчаны Сурынта не лічыць прыгонных сялян за людзей, здзекуецца з іх чалавечай годнасці. Ён прымушае Касю стаць яго палюбоўніцай і тым самым разбівае шчасце закаханых Касі і Віцькі. Імкнучыся адпомсціць за здзекі і знявагі пана, Віцька становіцца кіраўніком паўстанцаў. Пазней высвятляецца, што Кася з'яўляецца роднай дачкой Сурынты, народжанай ад прыгоннай жанчыны. Пан перажывае душэўную драму, яго пачынаюць праследаваць цені закатаваных і абняслаўленых прыгонных. Не вытрымаўшы гэтага, пан Сурынта заканчвае жыццё самагубствам. П'еса, такім чынам, паказвае сацыяльна-класавы канфлікт паміж прыгоннікамі і прыгоннымі, асуджае панскую амаральнасць і разбэшчанасць. Творчасць У. Галубка, увасобіўшы пэўныя этапы развіцця беларускай літаратуры, дала магутны штуршок развіццю нацыянальнай драматургіі і тэатра. І невыпадкова гэты таленавіты майстар слова і сцэны стаў першым народным артыстам Беларусі.
Другие работы по теме:
Літаратурная спадчына Сімяона Полацкага.
Лiтаратурная спадчына славутага беларуска-рускага паэта, драматурга, асветнiка i фiлосафа Сiмяона Полацкага даволi разнастайная i непаўторная. Ён складаў оды, элегii, гiмны, казаннi, панегiрыкi, загадкi, эпiтафii, плачы, удзельнiчаў у падрыхтоўцы поўнага перакладу расiйскай Бiблii i напiсаннi праекта першай у Расii найвышэйшай навучальнай установы, паводле якой пазней была ўтворана Славяна-грэка-лацiнская акадэмiя.
Гляджу я ў потнае акно вялікай будучыні... творчасць Міхася Чачота.
Я шумлівы чарот, я мяцежны бунтар. Я балота буджу гучным шумам. У вадзе я жыву і абмыт дажджом хмар, Але змоўкнуць не дам сваім струнам. М. Чарот Творчасць М. Чарота ў многім тыповая для пакалення пісьменнікаў, што прыйшло ў літаратуру адразу пасля Кастрычніка. Яго творам уласцівы рамантычная акрыленасць, урачыстасць, узнёсласць, дынамічнасць, мяцежна-бунтарскі дух.
Водгук на паэму Ф. Багушэвіча Кепека бу-дзе
Паэма Францішка Багушэвіча «Кепска будзе!» — самы буйны паэтычны твор пісьменніка, які праўдзіва расказвае аб жыцці народаў Расіі і Беларусі, аб цяжкай долі прыгонных сялян. Паэма вельмі цікавая, ад-метная, яна не падобная да твораў В. Дуніна-Марцін-кевіча ці Паўлюка Багрыма. Паэме не ўласцівыя сродкі рамантызму, а, наадварот, ёй характэрны фальклорныя матывы, якія Багушэвіч пераасэнсоўвае і паказвае, што трагічны лёс чалавека з народа залежыць не ад таго, што ён няўдачлівы, што яму не шанцуе ў жыцці, а ад сацыяльных умоў.
Асаблівасці Лірыкі Максіма Танка
Паэзія Максіма Танка ўражвае разнастайнас-цю тэм, вобразаў, форм, творчым засваеннем на-цыянальнай паэтычнай традыцыі і наватар-ствам. I ўсё ж галоўная тэма, якая праходзіць праз усю творчасць М. Танка, — Радзіма ў са-мых розных яе праявах: гісторыя і яе адлюс-траванне ў легендах і паданнях, праца, песні, мары народа, маляўнічая прырода, мілагучная родная мова.
Выкрыццё Гарлахвацкага і гарлахватчыны ў камедыі К.Крапівы Хто смяецца апошнім
Здаецца, зусім нядаўна памёр народны пісьменнік Беларусі Кандрат Кандратавіч Крапіва. Аднак прайшло ўжо восем год, цэлых восем год... Усё гэта сумна, калі не думаць пра тое, колькі цікавага і карыснага напісаў і пакінуў нам гэты таленавіты чалавек за сваё доўгае жыццё. Хто не ведае яго сатырычных баек, шматлікіх вер-шаў, арыгінальных п'ес? Драматургію Кандра-та Крапівы складаюць такія творы, як «Канец дружбы», «3 народам», «Людзі і д'яблы» і іншыя, але самай цікавай, на маю думку, з'яў-ляецца камедыя «Хто смяецца апошнім», напісаная ў тысяча дзевяцьсот трыццаць дзе-вятым годзе.
Вайна і сучаснаць у творах Івана Навуменкі.
Імя народнага пісьменніка Івана Навуменкі шырока вядома ў рэспубліцы і за яе межамі. Ён з'яўляецца аўтарам 12 зборнікаў апавяданняў, аповесцей, 6 раманаў, шматлікіх прац па літаратуразнаўстве. Пачатку Вялікай Айчыннай вайны і перыяду разгортвання партызанскага руху на Беларусі прысвечана трылогія "Сасна пры дарозе", "Вецер у соснах", "Сорак трэці".
Гартаючы старонкі твораў Івана Шамякіна.
Народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін належыць да пакалення пісьменнікаў, маладосць якіх была апалена і загартавана вайной. Магчыма, па гэтай прычыне большасць яго твораў так ці інакш звязана з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Тэме вайны прысвечаны аповесці "Помста", "Гандлярка і паэт", "Ахвяры", раманы "Глыбокая плынь", "Снежныя зімы", "Сэрца на далоні", пенталогія "Трывожнае шчаеце".
Кандрат Крапiва драматургiчна-iдэйны змест песы Хто смяецца апошнiм. Жанр твора
Талент К.К. асаблiва праявiуся у жанры драматургii. У яе ён прыйшоу у сярэдзiне 30-х гадоу. К гэтаму часу бел. драматургiя мела свае мастацкiя здабыткi. На сцэнах бел. тэатрау з поспехам ставiлiся п'есы Галубка, Чорнага, Гарбацэвiча. Па словах самаго аутара, рознiца памiж байкай i камедыяй хутчэй колькасная, чым якасная.
Шлях першапраходцы пра творчасць В. У. Дуніна-Мартінкевіча.
Асоба В. Дуніна-Марцінкевіча доўно вядома ў гісторыі родная літаратуры.Ён па праву лічыцца заснавальнікам новай беларускай літаратуры.Зразумець значэнне дейнасці пісьменніка можна толькі склаўшы ў адзінае цэлае ўсё, што стварыў ён як першы беларускі прафесійны літаратар XIX ст., драматург,перакладчык, публіцыст і асветнік.
Тэма рэвалюцыі ў апавяданні Цёткі Прысяга над крывавымі разорамі.
На золаку XX ст., калі Расію ўскалыхнулі хвалі першай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі, на Беларусі цвёрда і ўпэўнена, паэтычна натхнёна загучаў голас Цёткі. Паэтэса-рэвалюцыянерка, асветніца, рэдактар, настаўніца, публіцыст, вучоны, медыцынскі работнік — такую жанчыну падарыла беларускаму народу эпоха рэвалюцыйных бітваў.
Вобраз Тараса ў паэме Тарас на Парнасе.
Паэма "Тарас на Парнасе" мае глыбокі сэнс. На першы погляд здаецца, што гэта звычайны жартоўны твор. Але тут выяўлены неардынарны погляд аўтара на жыццё сялян. Вобраз Тараса, галоўнага героя твора, увасабляе характэрныя рысы ўсяго беларускага народа.
Жыццёвы і творчы шлях Кастуся Каліноўскага
Азнаямленне з жыццёвым і творчым шляхамі літаратара Кастуся Калинойского. Вызначэнне ўплыву грамадзянска-палітычнай атмасферы на станаўлення рэвалюцыйна-дэмакратычнага светапогляду. Аналіз патрыятычных і дэмакратычных ідэй у творы "Хлопская правда".
Драматургія Івана Мележа
Асаблівасці драматургічных твораў Івана Мележа, іх месца ў творчай спадчыне пісьменніка, а таксама ў гісторыі беларускай драматургіі і літаратуры наогул. Спецыфіка развіцця беларускай драматургіі. Творчы шлях Івана Мележа ў беларускай літаратуры.
Гісторыя беларускай кухні
Шматгадовая і вельмі цікавая гісторыя беларускай кухні. Павага і беражлівасць да хлеба. Злучэння бульбы з мясам та грыбамі - традыцыйная і найбольш распаўсюджаная беларуска страва. Застольны этыкет, які існавае у сем’ях рабочых і сялян Беларусі.
Традыцыйны каляндар як састаўная частка културы Беларусі
Сучасны грамадзянскі каляндар. Традыцыйны каляндар, звязваўший чалавека з прыродай, вераваньнямі і культурай. Шляхі фарміравання, архітэктоніка і семантыка традыцыйнага календара. Культ продкаў -структураўтваральны прынцып традыцыйнага календара.
Декларация о государственном суверенитете Республики Беларусь
Введение 1 История Список литературы Введение Декларация о государственном суверенитете Республики Беларусь Декларация провозгласила «полный государственный суверенитет Республики Беларусь как верховенство, самостоятельность и полноту государственной власти республики в границах ее территории, правомочность ее законов, независимость республики во внешних отношениях».
Танк Максім
(сапр. Скурко Яўген), нарадзіўся 17.09.1912 г. у вёсцы Пількаўшчына Мядзельскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў пачатковую польскую школу, вучыўся ў Вілейскай расейскай і ў Радашковіцкай беларускай гімназіях, з апошняй быў выключаны за ўдзел у школьнай забастоўцы. Потым вучыўся ў віленскіх беларускай, расейскай гімназіях.
Дзяржаўна-прававое значэнне Першага з езда Саветаў БССР.
Нягледзячы на абвешчанае савецкай уладай у першых законах права нацый на самавызначэнне, урад РСФСР не спяшаўся даць гэта права беларускаму народу. Аднак пэўныя грамадска-палітычныя тэндэнцыі, актыўная дзейнасць Рады БНР на міжнароднай арэне паставіля пытанне на павестку дня савецкай дзяржавы.
Рассадин, Сергей Евгеньевич
Сергей Евгеньевич Рассадин — белорусский историк, археолог, геральдист; доктор исторических наук, профессор истории. В 1981 году окончил историко-филологический факультет Гомельского государственного университета. Обучался в аспирантуре Института истории Академии наук (АН) БССР (1981—1984).
Беларусь на шляху сістымных пераутварэнняў. Палітыка Перабудовы
Радыкальныя сацыяльна-палітычныя ператварэння ў Беларусі і нарастанне крызісных з'яў у жыцці савецкага грамадства. Палітыка Перабудовы як канцэпцыя "паскарэння сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны", разлічаная на пераразмеркаванне фінансавых сродкаў.
Рэвалюцыйна - вызваленчы рух у Заходняй Беларусі
Гісторыя барацьбы беларускага народа за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Палітыка Беларускага пасольскага клуба, страта яго аўтарытэту ў народных масах. Перадумовы, прычыны і вынікі паўстання працоўных і сялян 1929-1933 гадоў у Заходняй Беларусі.
Конспект по истории Беларуси
VI БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛИТАЙ (II палова XVI ст.) 1. Люблинская уния 1569. Вытоки и змест. 3. Рэлигийна-царкоуная Берастейская уния 1596 г. Сутнасць унияцтва.
Фізіякратызм ў Беларусі
Навукова-філософскія ідэі заходнееўрапейскіх асветнікаў. Дактрына эканамістаў-філосафаў (фізіякратаў). Пачынальнікі і буйнейшые прадстаўнікі фізіякратызму ў Беларусі: Iepaнім Страйноўскі, Канстанцін Багуслаўскі, laaxiм Xpaптовіч і Антоній Тызенгаўз.
Перыядызацыя этнічнай гісторыі Беларусі
Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (40 тыс. гадоў да н.э. - 3-2 тыс. гадоў да н.э.). Індаеўрапейцы – першае несельніцтва Паўднёвай і Заходняй Еўропы (3-2 тыс. гг. да н.э. - да нашага часу). Балты і з’яўленне славян на тэрыторыі Беларусі.
Сымон Будны 2
Сымон Будны С. Будны — сапраўдны майстра літаратурнага перакладу. Яго перакладчьцкі талент найбольш ярка выявіўся ў час працы над Свяшчэнным Пісаннем. Будны, як вядома, перакладаў Біблію на польскую мову, якая на той час, побач са старабеларускай, царкоўнаславянскай і лацінскай з'яулялася адной з літаратурных моў Беларусі.
Эсэ па публіцыстыцы Янкі Купалы
Адбудова Беларусі. Незалежнасць. Незалежная дзяржава і яе народы. Моладзь ідзе! Пасіўнасць беларуса: талерантнасць беларуса, усясветная вайна Захаду, торжышча. Больш самачыннасці (артыкулы 1919 года). Стыль публіцыстыкі Янкі Купалы, аўтар у творах.
Палітычныя мадэлі журналістыкі
Італьянскі прафесар Паоло Манчыні, што выкладае ва універсітэце Перуджы, вывеў тры мадэлі прэсы – ліберальную, палярызованую плюралістычную і дэмакратычную карпаратыўную. Але, безумоўна, ні адна мадэль не існуе ў чыстым выглядзе. СМІ Беларусі.