У аповесці "Сотнікаў", як і ў большасці твораў В. Быкава, узнімаецца праблема асабістай адказнасці чалавека за лёс іншых людзей, высвятляюцца прычыны маральнага падзення, здрадніцтва адных і духоўнай велічы, высакароднасці другіх. Аўтар даследуе пытанне, на што здольны чалавек ва ўмовах, "калі магчымасці абараніць жыццё вычарпаны ім да канца і прадухіліць смерць немагчыма". Цэнтральнымі героямі аповесці з'яўляюцца партызаны Сотнікаў і Рыбак. У барацьбе з ворагам яны не навічкі. Сын героя грамадзянскай вайны, камандзір батарэі Сотнікаў ваяваў на фронце, трапіў у палон, цудам вырваўся з яго і прадоўжыў барацьбу ў партызанскім атрадзе. За плячыма старшыны стралковай роты Рыбака франтавыя баі, акружэнне, удзел у партызанскім руху. Лёс асабліва зблізіў герояў твора пры выкананні задання па здабычы для партызан харчоў. Ідучы на выкананне задання, яны па-рознаму рэагуюць на будучую небяспеку, і здаецца, што дужы, энергічны і кемлівы Рыбак больш здольны на подзвіг, чым фізічна слабы і хворы Сотнікаў. Але калі Рыбак, які ўсё жыццё "ўхітраўся знайсці які-небудзь выхад", унутрана гатоў да здрады, то Сотнікаў да апошняга ўздыху застаецца верным абавязку чалавека і грамадзяніна. Героям твора не ўдалося выканаць апошняе партызанскае даручэнне: яны трапілі пад абстрэл паліцаяў і, хаваючыся ад іх на гарышчы ў хаце Дзёмчыхі, былі ўзяты ў палон. Перад смяртэльнай пагрозай Сотнікаў і Рыбак паводзяць сябе адпаведна сваім характарам і ідэйным перакананням. Сотнікаў з гонарам праходзіць праз цяжкія выпрабаванні і ў самай бесчалавечнай сітуацыі застаецца чалавекам, адданым Радзіме, верным сваім высакародным ідэалам. Ён, безумоўна, жадаў бы загінуць у баі і амаль "ужо зайздросціў тысячам тых шчасліўцаў, што знайшлі свой канец на шматлікіх палях баёў". Але гэта стала немагчымым. І таму ў ноч перад пакараннем Сотнікаў думае не пра сябе, а кіруецца высокімі маральнымі прынцыпамі, думае пра тое, як выратаваць Дзёмчыху і старасту Пётру. Запатрабаваўшы следчага, ён заявіў: "Я — партызан, астатнія тут ні пры чым". На жаль, гэта прызнанне не падзейнічала на катаў: раніцай з пяці падрыхтаваных для павешання петляў засталася свабоднай толькі адна, прызначаная для Рыбака. Паводзіны Рыбака ў крытычнай для яго жыцця сітуацыі іншыя. Не будучы нягоднікам, перакананым здраднікам і ворагам, ён любымі магчымымі сродкамі (нават смерцю таварыша) хоча захаваць жыццё. Рыбаку здаецца, што, застаўшыся жывым, ён зможа ашукаць ворагаў, уцячы да партызанаў і прадоўжыць там далейшую барацьбу з акупантамі. Аднак сітуацыя, у якой апынуўся герой твора, вымушае яго крок за крокам дагаджаць і ўступаць каварнаму і бязлітаснаму ворагу, хітраваць і выкручвацца перад ім, думаць толькі аб сабе, ігнараваць інтарэсы іншых і, нарэшце, скаціцца ў духоўную бездань. Зразумеўшы жахлівасць свайго здрадніцкага становішча, Рыбак спрабуе павесіцца (у прыбіральні), але гэтаму перашкодзілі абставіны. І тады герой твора спрабуе апраўдаць свае дзеянні, вінаваціць за гэта не столькі сябе, колькі жорсткія ваенныя ўмовы, ненавісны вайсковы лёс і нават Сотнікава, хвароба і раненне якога нібыта паслужылі асноўнай прычынай іх палону. Аповесць "Сотнікаў" вызначаецца глыбокім філасофскім роздумам аб жыцці і смерці, аб чалавечым абавязку і гуманізме, якія несумяшчальныя з любымі праявамі эгаізму. Паглыблены псіхалагічны аналіз кожнага дзеяння і руху герояў, кожнай іх думкі і слова — адна з вызначальных рыс твора. Вялікая духоўная моц Сотнікава заключаецца ў тым, што ён, пастаўлены перад выбарам жыцця і смерці, здолеў прыняць смерць і тым самым паказаў веліч чалавечага духу, нязломнасць характару, непахісную веру ў будучыню людзей.
Другие работы по теме:
Першы народны артыст Беларусі драматургічная спадчына Уладзіслава Галубка.
Тэматыка драматычных твораў У. Галубка даволі разнастайная. У іх уздымаюцца маральна-этычныя праблемы ("Душагубы"), крытыкуюцца царскія чыноўнікі і суддзі, сацыяльна-палітычныя парадкі ў царскай Расіі ("Пісаравы імяніны", "Суд"), адлюстроўваецца жыццё ў Заходняй Беларусі ("Краб", "Белы вянок") і барацьба сялян у часы рэвалюцыйных хваляванняў ("Бязвінная кроў").
Вобраз радзімы ў творчасці У. Караткевіча
Вобраз радзімы ў творчасці Караткевіча раскрываецца, калі ён піша пра бясконцую роўнядзь веснавой паводкі на Палессі (апавяданне «Блакіт і золата дня»), калі любуецца магутным шматвекавым дубам у апа-вяданні «Дрэва вечнасці», калі думае пра трагічны лёс сваіх герояў (апавяданне «Кніганошы»), калі з трыво-гай і болем і, адначасова, з захапленнем і радасцю апа-вядае пра Палессе ў нарысе «Званы ў прадоннях азёр» і калі натхнёна вітае ў сваіх нарысах Віцебск і Тураў.
Вобразы Паўлінкі і пана Быкоўскага ў камедыі Янкі Купалы Паўлінка.
Паўлінка і пан Быкоўскі з'яўляюцца цэнтральнымі вобразамі камедыі "Паўлінка". Увесь сюжэт п'есы будуецца на супрацьпастаўленні і супрацьстаянні гэтых двух герояў. Такі прыём дазволіў аўтару стварыць не толькі каларытныя і запамінальныя вобразы, але і цудоўную, адметную беларускую камедыю. Паўлінка з'яўляецца ўжо ў першым акце п'есы, і ўсе далейшыя падзеі прама або ўскосна звязаны з ёю.
Сістыма сімвалаў у аповесці В.Быкава Знак Бяды
Геніяльным з'яўляецца толькі такі твор мастацтва, які адначасо-ва ўяўляе з сябе сімвал і даклад-нае выражэнне рэчаіснасці. Гі дэ Мапасан Аповесць «Знак бяды», адзначаная ў 1986 годзе Ленінскай прэміяй, — адна з вяршынь творчасці В. Быкава, адметная з'ява ў гісто-рыі літаратуры. Як і ў іншых сваіх творах, пісьменнік звяртаецца да падзей перажытай вайны.
Пачынальнік вялікай прозы творчасць Ядвігіна Ш.
Ядвігін Ш. (сапраўдныя імя і прозвішча пісьменніка Антон Лявіцкі) увайшоў у беларускую літаратуру як навеліст, нарысіст, фельетаніст, перакладчык, аўтар аднаго з першых беларускіх раманаў. Пісаў ён на беларускай, польскай і рускай мовах. Першыя апавяданні пісьменніка лічацца мастацкімі апрацоўкамі, інтэрпрэтацыямі народных жартаў, анекдотаў, гутарак, казак, нагадваюць байкі ў прозе і характарызуюцца вострай сатырычнай скіраванасцю.
Праўда вайны i даваеннага жыцця ў аповесцях Васіля Быкава
«Якой паказвалася вайна Вялікая Айчынная ў гады вайны, першае пасляваеннае дзесяцігоддзе? Жахлівай, страшэннай, разбуральнай. Пра гэта творы Петруся Броўкі, Аркадзя Куляшова, Пімена Панчанкі з трагедый ным сюжэтам, вострым канфліктам, смерцю ні ў чым не вінаватых людзей. Нават дзяцей не шкадавалі фашысты.
Вобраз Ягора Азевіча аповесць Васіля Быкава Сцюжа.
Аповесць Васіля Быкава "Сцюжа" пра калектывізацыю і пачатак Вялікай Айчыннай вайны. У цэнтры твора — вясковы хлопец, сын простых радавых сялян Ягор Азевіч. Ён трапляе ў раённы цэнтр, дзе становіцца камсамольскім і партыйным работнікам. Удзельнічаючы ў будаўніцтве "лепшага, заможнага калгаснага жыцця", Азевіч становіцца прыслужнікам антычалавечай сістэмы, выканаўцам любога яе загаду.
Свае і чужыя ў аповесці Васіля Быкава Знак Бяды.
Аповесць В. Быкава "Знак бяды" адметная. Вайна ў ёй разглядаецца праз успрыняцце яе мірнымі жыхарамі, для якіх уласны хутар становіцца месцам здзекаў і гвалту, своеасаблівай Галгофай. Мінулая вайна, на думку В. Быкава, паказала, "якім высокім і якім нізкім можа быць чалавек, да якой велічы могуць узняцца адны і да якой нізасці апусціцца другія".
Выяўленне сапраўднай сутнасці чалавека ў аповесці Васіля Быкава Абеліск.
Адным з самых запамінальных твораў В. Быкава з'яўляецца аповесць "Абеліск". Галоўны герой — вясковы настаўнік Алесь Іванавіч Мароз. Ад дзейнасці настаўніка, вядома, залежыць маральнае здароўе нацыі, яе будучыня. У Мароза была ўнутраная патрэба рабіць людзям дабро. Нікому ні ў чым не адмаўляючы, ён быў не толькі настаўнікам, але і дарадчыкам, доктарам, ветэрынарам.
Вайна і сучаснаць у творах Івана Навуменкі.
Імя народнага пісьменніка Івана Навуменкі шырока вядома ў рэспубліцы і за яе межамі. Ён з'яўляецца аўтарам 12 зборнікаў апавяданняў, аповесцей, 6 раманаў, шматлікіх прац па літаратуразнаўстве. Пачатку Вялікай Айчыннай вайны і перыяду разгортвання партызанскага руху на Беларусі прысвечана трылогія "Сасна пры дарозе", "Вецер у соснах", "Сорак трэці".
Гартаючы старонкі твораў Івана Шамякіна.
Народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін належыць да пакалення пісьменнікаў, маладосць якіх была апалена і загартавана вайной. Магчыма, па гэтай прычыне большасць яго твораў так ці інакш звязана з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Тэме вайны прысвечаны аповесці "Помста", "Гандлярка і паэт", "Ахвяры", раманы "Глыбокая плынь", "Снежныя зімы", "Сэрца на далоні", пенталогія "Трывожнае шчаеце".
Па старонках твора Кузьмы Чорнага.
Кузьма Чорны, прадаўжаючы і развіваючы гуманістычныя традыцыі Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, аказаў значны ўплыў на развіццё беларускай аналітычнай прозы і яе эпічных жанраў. Ён з'яўляецца адным з пачынальнікаў псіхалагічнай прозы. Пісьменнік адводзіў літаратуры важную ролю ў нацыянальным адраджэнні, лічыў яе "наймагутнейшай з'явай жыцця краіны, адным са сродкаў творчасці гэтага жыцця".
Асноўныя матывы творчасці Змітрука Бядулі.
Змітрок Бядуля адносіцца да ліку пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры. Першы яго зборнік "Абразкі" склалі лірычныя імпрэсіі-мініяцюры. У іх праглядваецца выдатнае ўменне аўтара занатаваць на паперы першаснае, ледзь узнікшае ўражанне аб людзях, падзеях, рэчах і аформіць яго ў выглядзе пачуццёва-вобразнай, кідкай, выразнай дэталі.
Вобразы Петрака і Сцепаніды ў аповесці В. Быкава Знак бяды.3
Вайна наклала глыбокі адбітак на творчасць Васіля Быкава, які прыйшоў ў літаратуру з палымяным жаданнем расказаць пра жахі яе ад імя цэлага пакалення, ад імя тых дзевяноста сямі працэнтаў сваіх равеснікаў, якія загінулі, не вярнуліся з крывавых палеткаў вайны. Галоўнай тэмай твораў В. Быкава з'яўляецца франтавое жыццё, партызанская і падпольная барацьба беларускага народа супраць фашысцкіх захопнікаў.
Новая зямля энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства ў дарэвалюцыйны час.
Не выпадкова паэму *Новая зямля» лічаць энцыклапедыяй сялянскага жыцця. У гэтым творы, як ні ў якім іншым, вельмі падрабязна і па-мастацку апісаны побыт беларускага селя-ніна: яго гаспадарка, праца, занятак. Акрамя таго, вельмі даходліва перададзены аўтарам кло-паты селяніна, яго думкі, мары, спадзяванні.
Ідылія В. Дуніна-Марцінкевіча.
На долю п'есы В. Дунiна-Марцiнкевiча "Iдылiя" (другая назва — "Сялянка") выпаў шчаслiвы лёс. Напiсаная ў 1846 г., яна i ў нашы днi з поспехам ставiцца на сцэнах многiх тэатраў, карыстаецца папулярнасцю ў гледачоў. Сам аўтар, якi быў душою аматарскага калектыву i ўдзельнiчаў у многiх яго пастаноўках, з сiмпатыяй адносiўся да герояў "Iдылii".
Ці быў Міхал Тварыцкі ворагам народа па рамане Кузьмы Чорнага Трэцяе пакаленне.
Раман "Трэцяе пакаленне" — адзін з найбольш вядомых твораў К. Чорнага, які часта называюць трагічнай старонкай гісторыі беларускай культуры і літаратуры. Сам К. Чорны, адчуваючы супярэчнасці ўласнай пазіцыі і складанасці таго часу (а яму давялося перажыць васьмімесячнае турэмнае зняволенне), у чацвёртае выданне 1941 г. унёс пэўныя карэктывы і папраўкі.
Міфалагічныя вобразы ў паэме Тарас на Парнасе.
У раскрыцці галоўнай ідэі паэмы "Тарае на Парнасе" вялікае значэнне маюць міфалагічныя вобразы. Праз усю паэму праходзідь думка аб новай літаратуры, высмейваецца кансерватызм дваранскай літаратуры і ўзносіцца талент пісьменніка.
Пан і селянін у творчасці В. У. Дуніна-Марцінкевіча.
Самым вядомым пісьменнікам другой паловы XIX стагоддзя па праву лічыцца Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Паэт, драматург, тэатральны крытык, ён усхваляў працавіты і шчыры беларускі народ, крытыкаваў прыгонны лад і прыгоннікаў.
Вобраз Ганны ў трылогіі І.Мележа Палесская Хроніка
Апублікаваны ў 1960 годзе ў часопісе і хут- ка выдадзены асобнай кнігай раман «Людзі на балоце» адразу стаў класікай, настольнай кнігай беларускага чытача. Магчыма, упершыню ў гісторыі беларускай літаратуры людзі ўспры- нялі друкаваны тэкст як ліст да іх асабіста, як апісанне жыцця сваіх родных. 3 увагай сачылі чытачы за зменамі ў жыцці герояў твора, супе- ражывалі ім, імкнуліся падказаць, як лепш вы- рашыць тую ці іншую праблему.
Вобраз Ганны Палесская хроніка І. Мележа. другое 2
Жаночы вобраз у беларускай літаратуры мае адносна невялікую гісторыю. Стварэнне паўнавартаснага жаночага вобраза звычайна звязваецца з літаратурай навейшага часу і асабліва тым перыядам яе развіцця, які прынята вызначаць як перыяд станаўлення беларускага рамана. Вялікая роля ў гэтым належыць Івану Мележу, які ў сваёй "Палескай хроніцы" стварыў запамінальны вобраз Ганны Чарнушкі.
Аповесць В.Быкава Аблава
У тысяча дзевяцьсот восемдзесят восьмым го-дзе ў Мінску было створана гісторыка-асветніц-кае таварыства памяці ахвяр сталінізму «Марты-ралог БеларусЬ. Адным з ініцыятараў стварэння гэтага таварыства з'яўляўся Васіль Быкаў. Вы-ступаючы перад аўдыторыяй, шсьменнік сказаў: «Мабыць, найбольшае зло ў нашым жыцці — спрадвечнае наша бяспамяцтва...
Літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны
Лёс Беларусі ў вайне. Гераізм савецкіх людзей. Вайна і літаратура. Пісьменнікі-франтавікі, удзельнікі партызанскага і падпольнага руху. Творчасць паэтаў, якія загінулі ў гады вайны. Складанасць ваенных падзей і калізій у адлюстраванні літаратуры. Франтавы і партызанскі друк. Фальклор ваеннага часу.
Жыццё і творчасць Міхася Зарэцкі (1901—1937)
Міхась Зарэцкі — таленавіты прадстаўнік новай пісьменніцкай генерацыі, што прыйшла ў беларускую літаратуру на пачатку 20-х гадоў. Вера у неабходнасць рэвалюцыйнага абнаўлення жыцця і ўсталяванне сацыяльнай справядлівасці. Знаёмства з раннімі творамі.
Беларуская перакладная літаратура XV—XVII стст.
Царкоўна-рэлігійная літаратура у ліку першых старабеларускіх перакладаў твораў. Апокрыф "Пра дванаццаць пакут", павучальныя гісторыі жыцця хрысціянскіх герояў, прызнаных царквою святымі за падзвіжніцтва ў імя хрысціянскай веры. Свецкая літаратура.
Творчасць Васіля Быкава і паэзія 90-х гг.
Характарыстыка паэзіі на сучасным этапе: другая палова 90-х гг. XX ст. - пачатак XXІ ст. Форматворчасць і жанраўтваральныя працэсы. Развіццё пейзажнай і інтымнай лірыкі. Сучасная лірыка кахання. Праблематыка аповесці В. Быкава "Мёртвым не баліць".
Сучасная проза Беларусі і творчасць Г. Бураўкіна
Развіццё прозы на сучасным этапе другой паловы 90-х гадоў - да пачатку ХХІ стагоддзя. Здабыткі сучаснай прозы. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-мастацкія асаблівасці творчасці Г. Бураўкіна. Грамадзянскасць таленту паэта, трыбуннасць і актыўнасць паэтава слова.
Аповесць Васіля Быкава "Альпійская балада"
Гісторыя стварэння аповесці. Асаблівасці сюжэту і вобразаў галоўных герояў. Стылістычныя асаблівасці аповесці. Тэма палону ў яе разнастайных паваротах хвалявала пісьменніка ў твораў пра вайну. Твор як гераічная балада пра цану чалавечай мужнасці.
"Золата" Ядвігіна Ш. і станаўленне беларускага рамана
"Дараманная" творчасць Ядвігіна Ш. Жыццёвы, творчы шлях пісьменніка. Станаўленне творчай індывідуальнасці. Жанрава-стылявыя асаблівасці прозы. Мастацкія асаблівасці першага беларускага рамана. Раман "Золата" як адна са спроб стварэння псіхалагічнай прозы.
Экзістэнцыялізм
Экзістэнцыялізм у французскай літаратуры. Жан-Поль Сартр: жыццё і творчасць. Альбер Камю і яго твор "Міф пра Сізіфа" як яскравы прыклад літаратуры экзістэнцыялізма. Жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава. Асаблівасці "быкаўскага" экзістэнцыялізму.