Паўлінка і пан Быкоўскі з'яўляюцца цэнтральнымі вобразамі камедыі "Паўлінка". Увесь сюжэт п'есы будуецца на супрацьпастаўленні і супрацьстаянні гэтых двух герояў. Такі прыём дазволіў аўтару стварыць не толькі каларытныя і запамінальныя вобразы, але і цудоўную, адметную беларускую камедыю. Паўлінка з'яўляецца ўжо ў першым акце п'есы, і ўсе далейшыя падзеі прама або ўскосна звязаны з ёю. Хаця, зрэшты, яна і ёсць тая прычына, з-за якой пачынаецца ўвесь сыр-бор. Паўлінка — маладая, прыгожая і прывабная сялянская дзяўчына. Употайкі ад бацькі яна сустракаецца са сваім каханым сялянскім хлопцам Якімам, якога яе бацька ненавідзіць за "палітыку". Для далейшага развіцця п'есы Я. Купала выкарыстоўвае даволі распаўсюджаны літаратурны сюжэт: больш заможны і "радавіты" шляхцюк сватаецца да дзяўчыны, увесь пасаг якой — яе дзявочая прыгажосць, а таму купіць гэты тавар, на яго думку, вельмі лёгка. Звычайны, здавалася б, сюжэт аб няроўным шлюбе аўтар уздымае да ўзроўню нацыянальнай праблемы. За знешняй згодай Паўлінкі з воляю бацькі, які знайшоў жаніха на кірмашы (даволі сімвалічны момант), прыхаваны пратэст дзяўчыны. Быкоўскі з'яўляецца ў творы толькі ў другой дзеі, на вечарынцы ў Крыніцкіх, хаця задоўга да з'яўлення героя п'есы глядач ужо падрыхтаваны да адпаведнага яго ўспрыняцця (са слоў Паўлінкі і яе бацькі). Быкоўскі сватаецца да дзяўчыны. Ён са скуры вылузваецца дзеля таго, каб прадэманстраваць перад гасцямі і Паўлінкай сваю "вышэйшасць" і "разумнейшасць". Дзеля гэтага Быкоўскі адкрыта пагарджае ўсім "мужыцкім", асабліва беларускімі песнямі і танцамі. Яму здаецца, што дзяўчына, убачыўшы разумнага, кемлівага і багатага пана, адразу дасць сваю згоду на шлюб. Зрэшты, гэта яго не надта хвалявала, бо бацька Паўлінкі Сцяпан Крыніцкі ўжо загадзя з "зяцем" аб усім дамовіўся. Поўны гонару і фанабэрыстасці, упэўнены ў сабе, не разумеючы камічных сітуацый, у якіх ён аказваецца, паўстае перад намі пан Адольф. Аднак усё гэта падкрэслівае ягоную дурасць і недальнабачнасць. Таму Быкоўскі дасягае сваімі паводзінамі адваротнага выніку: усе героі, за выключэннем Сцяпана Крыніцкага, адкрыта кпяць з яго. Аднак пан Быкоўскі не звяртае на гэта ўвагі і яшчэ з большай сілай спрабуе падкрэсліць сваю "панскасць", у выніку чаго становіцца яшчэ больш нізкім, нікчэмным, мізэрным. У выніку нават сам Крыніцкі, які хацеў бачыць у ім свайго зяця, з ганьбаю выганяе пана са сваёй хаты. Паўлінка, пан Быкоўскі — гэта своеасаблівая пара супрацьлеглых герояў, з дапамогай якой аўтар выяўляе два розныя падыходы да адвечнага беларускага пытання — пытання "мужыцкасці" і "панскасці, шляхетнасці". Сватанне Быкоўскага выклікае ў Паўлінкі спачатку іронію і смех, а потым, калі ўсім стала зразумела, што за шляхетнасцю і ганарыстасцю пана нічога больш няма, — пагарду. Паўлінка разумее, што не так лёгка перамагчы бацькаву волю, калі ісці напралом. Таму яна скарыстоўвае іншы шлях: спачатку паказвае ўсім, хто такі на самой справе пан Быкоўскі, а потым сама выбірае свой лёс. Сапраўды, колькі смеху выклікаюць у чытача тыя сцэны, дзе пан Быкоўскі вучыць Паўлінку "панскім" танцам, або дзе пана памылкова прымаюць за выкрадальніка Паўлінкі. У Я. Купалы гэта зусім не смех дзеля смеху. Вобразам Паўлінкі аўтар сцвярджае высокую чалавечую годнасць простых людзей; сцвярджае, што шляхетнасць — гэта стан душы чалавека, які не атрымаеш у спадчыну разам з родавым маёнткам. П'еса, напісаная на пачатку XX ст., ужо мела сваіх папярэднікаў. "Быкоўскія" свайго часу востра крытыкаваліся ў "Пінскай шляхце" В. Дуніна-Марцінкевіча, "Модным шляхцюку" К. Каганца. Я. Купала ў вобразе Быкоўскага змог настолькі ўдала акумуляваць і сінтэзаваць адмоўныя рысы літаратурных герояў ранейшых твораў, што вобраз Адольфа Быкоўскага стаў сімвалічным, а яго прозвішча ператварылася з уласнага ў агульнае, назыўное.
Другие работы по теме:
Дионис
Рождение и воспитание Диониса. Дионис и его свита. Бог Пан.
Патрыятычная лірыка ў паслярывалюцыйнай творчасці Янкі Купалы
Патрыятычная тэматыка ў творчасці Я. Купа-лы займае галоўнае месца. Лешпыя вершы дарэ- валюцыйнага часу і творы, напісаныя ў савецкі час, прысвечаны радзіме і родным мясцінам, гісторыі і сучаснасці. Яны паэтызуюць прыга-жосць прыроды, годнасць і духоўнае багацце чалавека працы. Праўда, эмацыянальны лад патрыятычнай лірыкі савецкага часу значна адрозніваецца ад вершаў дарэвалюцыйных.
Гляджу я ў потнае акно вялікай будучыні... творчасць Міхася Чачота.
Я шумлівы чарот, я мяцежны бунтар. Я балота буджу гучным шумам. У вадзе я жыву і абмыт дажджом хмар, Але змоўкнуць не дам сваім струнам. М. Чарот Творчасць М. Чарота ў многім тыповая для пакалення пісьменнікаў, што прыйшло ў літаратуру адразу пасля Кастрычніка. Яго творам уласцівы рамантычная акрыленасць, урачыстасць, узнёсласць, дынамічнасць, мяцежна-бунтарскі дух.
Услаўленне народнай гераіні Бандароўны ў аднаіменнай паэме Янкі Купалы.
Паэма "Бандароўна" напісана ў 1913 г. па матывах беларускіх і ўкраінскіх народных песень аб Бандароўне і польскім магнаце Патоцкім, пры жыцці якога ў 1768 г. на Украіне ўспыхнула паўстанне пад кіраўніцтвам Максіма Жалезняка і Івана Гонты. Бандароўна — галоўны герой твора. Гэта надзвычай прыгожая дзяўчына, якой захапляецца сам паэт:
Выкрыццё Гарлахвацкага і гарлахватчыны ў камедыі К.Крапівы Хто смяецца апошнім
Здаецца, зусім нядаўна памёр народны пісьменнік Беларусі Кандрат Кандратавіч Крапіва. Аднак прайшло ўжо восем год, цэлых восем год... Усё гэта сумна, калі не думаць пра тое, колькі цікавага і карыснага напісаў і пакінуў нам гэты таленавіты чалавек за сваё доўгае жыццё. Хто не ведае яго сатырычных баек, шматлікіх вер-шаў, арыгінальных п'ес? Драматургію Кандра-та Крапівы складаюць такія творы, як «Канец дружбы», «3 народам», «Людзі і д'яблы» і іншыя, але самай цікавай, на маю думку, з'яў-ляецца камедыя «Хто смяецца апошнім», напісаная ў тысяча дзевяцьсот трыццаць дзе-вятым годзе.
Станоўчыя і адмоўныя героі камедыі Кандрата Крапівы Хто смяецца апошнім
Камедыя Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім» хаця і была напісана ў тысяча дзевяцьсот трыццаць дзевятым годзе, але яе можна назваць сучаснай. Бо дзеянні, якія адбываюцца ў інстытуце геалогіі, вельмі нагадваюць сённяшнія стасункі паміж людзьмі амаль ва ўсіх дзяржаўных установах. Кандрат Крапіва ў ка-медыі выкрыў несправядлівасць, парушэнне прынцы-паў жыцця.
Праблема дабра і зла ў камедыі Кандрата Крапівы Брама неўмяручасці.
Сатырычная камедыя "Брама неўміручасці" з'яўляецца вялікім дасягненнем Крапівы-драматурга. У ёй моцна праявілася сацыяльная пранікнёнасць К. Крапівы, яго ўменне арыентавацца ў складаных праблемах сучаснасці. Персанажы п'есы працягваюць галерэю сатырычных тыпаў, выведзеных у ранейшых п'есах драматурга.
Супярэчлівы характар адносін В.Дуніна-Марцінкевіча да прыгоннага ладу ў паэме Гапон
Асноўная тэма паэмы «Гапон» — паказ жыц-ця беларускага сялянства ў часы прыгону. 3 гісторыі мы ведаем, наколькі цяжкім і бяспраў-ным было становішча сялян у тую пару. Чала-век быў прывязаны да пана і поўнасцю залежаў ад яго. Адным з найстрашнейшых праяўлен-няў прыгонніцтва была рэкруцкая павіннасць — шматгадовая цяжкая салдацкая служба цару без згоды на тое маладога чалавека.
Гартаючы старонкі твораў Івана Шамякіна.
Народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін належыць да пакалення пісьменнікаў, маладосць якіх была апалена і загартавана вайной. Магчыма, па гэтай прычыне большасць яго твораў так ці інакш звязана з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Тэме вайны прысвечаны аповесці "Помста", "Гандлярка і паэт", "Ахвяры", раманы "Глыбокая плынь", "Снежныя зімы", "Сэрца на далоні", пенталогія "Трывожнае шчаеце".
Праблема народнага таленту ў паэме Максіма Танка Люцыян Таполя
Тэма народнага таленту характэрна як для фальклору, так і для мастацкай літаратуры. У вобразах песняроў, музыкаў, мастакоў увасоб-лены таленавітасць беларускага народа, яго прага да свабоды. Беларуская зямля заўсёды славілася людзьмі, якія ўшаноўвалі сваім ма-стацтвам працавітасць і майстэрства, свабода-любства простага народа.
Пошукі героямі шляхоў да шчаслівага жыцця ў драме Янкі Купалы Раскіданае гняздо. Сэнс назвы твора.
Я ўклаў у гэту п 'есу лепшае, што было ў маёй паэзіі. Я. Купала ...Зваў з путаў на свабоду, Зваў з цемры да святла. Я. Купала I гэты твор, так любімы і самім Купалам, вызначаецца, як усё ім створанае, самай галоўнай, самай запаветнай і палымянай ідэяй усяго жыцця песняра — ідэяй нацыяналь-нага вызвалення і адраджэння, якую ён нястомна і настой-ліва рэалізаваў і ў паэзіі, і ў драматургіі, і ў публіцыстыцы.
Вобразы Петрака і Сцепаніды ў аповесці В. Быкава Знак бяды.3
Вайна наклала глыбокі адбітак на творчасць Васіля Быкава, які прыйшоў ў літаратуру з палымяным жаданнем расказаць пра жахі яе ад імя цэлага пакалення, ад імя тых дзевяноста сямі працэнтаў сваіх равеснікаў, якія загінулі, не вярнуліся з крывавых палеткаў вайны. Галоўнай тэмай твораў В. Быкава з'яўляецца франтавое жыццё, партызанская і падпольная барацьба беларускага народа супраць фашысцкіх захопнікаў.
Ідылія В. Дуніна-Марцінкевіча.
На долю п'есы В. Дунiна-Марцiнкевiча "Iдылiя" (другая назва — "Сялянка") выпаў шчаслiвы лёс. Напiсаная ў 1846 г., яна i ў нашы днi з поспехам ставiцца на сцэнах многiх тэатраў, карыстаецца папулярнасцю ў гледачоў. Сам аўтар, якi быў душою аматарскага калектыву i ўдзельнiчаў у многiх яго пастаноўках, з сiмпатыяй адносiўся да герояў "Iдылii".
Шлях першапраходцы пра творчасць В. У. Дуніна-Мартінкевіча.
Асоба В. Дуніна-Марцінкевіча доўно вядома ў гісторыі родная літаратуры.Ён па праву лічыцца заснавальнікам новай беларускай літаратуры.Зразумець значэнне дейнасці пісьменніка можна толькі склаўшы ў адзінае цэлае ўсё, што стварыў ён як першы беларускі прафесійны літаратар XIX ст., драматург,перакладчык, публіцыст і асветнік.
Кручкоў- тыповы прадстаўнік царскай сістэмы чыноўнікаў па камедыі Пінская шляхта В. Дуніна-Марцін
Яго паводзіны сярод шляхты - з'едлівая пародыя на правасуддзе. Не ласпеў Кручкоў яшчэ пачаць "разбірацельства", а ўжо гучыць яго загад, каб шляхта несла хабар: "Няхай аддаць хурману, ды спакуйце там харашэнька ў возе". Нахабству і цынізму Кручкова няма межаў. Ён так вольна адчувае сябе сярод цёмнай, прастакаватай, запалоханай яго прыгаворамі і штрафамі шляхты, што не лічыць патрэбным захоўваць нават знешнюю форму правасуддзя.
Міфалагічныя вобразы ў паэме Тарас на Парнасе.
У раскрыцці галоўнай ідэі паэмы "Тарае на Парнасе" вялікае значэнне маюць міфалагічныя вобразы. Праз усю паэму праходзідь думка аб новай літаратуры, высмейваецца кансерватызм дваранскай літаратуры і ўзносіцца талент пісьменніка.
Крытыка царскай судовай бюракратыі ў камедыі В.Дуніна-Марцінкевіча Пінская шляхта
Камедыя «Пінская шляхта» пісалася пасля адмены прыгоннага права і пасля паўстання тысяча васемсот шэсцьдзесят трэцяга года. Паўстанне закончылася паражэннем, і ў краі-не наступілі часы жорсткай рэакцыі. Душы-лася любая дэмакратычная думка. Царская вярхушка, баючыся новага ўздыму прагрэсіў-ных сіл, была толькі тым і занята, што адсоч-вала любыя павевы бунтарства з мэтай назаў-сёды вытравіць у людзей дух непакорнасці.
Вобразы Сымона і Лявона Зябліка ў драме Я.Купалы Раскіданае гняздо
У драме «Раскіданае гаяздо» Янка Купала зна-ёміць нас з жыццём беларускай вёскі напярэ-дадні першай рускай рэвалюцьгі 1905 года. Жыц-цё было цяжкім і гаротным, бо капіталістычныя адносіны, якія нараджаліся ў краіне ў канцы дзевятнаццатага стагоддзя і на пачатку двацца-тага, прыводзілі да паўсюднага абеззямельвання сялянства.
Флейта Пана
Многоствольные флейты, похожие на заборчик из укорачивающихся тростниковых трубок, по классике называют флейтами Пана - от имени древнегреческого бога полей, лесов и трав. А в самой Греции её по сию пору называют сиринкс.
Сымон Музыка
БЕЛАРУСКІ МУЗЫКА-АРФЕЙ (ПА ПАЭМЕ ЯКУБА КОЛАСА "СЫМОН-МУЗЫКА") Паэма "Сымон-музыка" ў творчасці Якуба Коласа займае адметнае месца. Яна, як і многія іншыя творы беларускіх пісьменнікаў ("Курган" Я. Купалы, "Люцыян Таполя" М. Танка, "Сады вятроў" Я.
Літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны
Лёс Беларусі ў вайне. Гераізм савецкіх людзей. Вайна і літаратура. Пісьменнікі-франтавікі, удзельнікі партызанскага і падпольнага руху. Творчасць паэтаў, якія загінулі ў гады вайны. Складанасць ваенных падзей і калізій у адлюстраванні літаратуры. Франтавы і партызанскі друк. Фальклор ваеннага часу.
Янка Купала
КОМИТЕТ ПО ОБРАЗОВАНИЮ МИНГОРИСПОЛКОМА Учреждение образования Минский государственный профессионально-технический колледж электроники Производственное обучение «Компьютерный практикум»
Найбольш яскравыя прадстаўнiкi газеты "Наша Ніва"
"Наша Ніва" — беларуская газэта, найстарэйшая газэта на беларускай мове. Вобразна-выяўленчая, стылёвая і жанравая палітра паэзіі Я. Купалы. Аўтабіяграфічная аповесць "У дрымучых лясах" — апошні значны твор З. Бядулі. Аповесць-казка "Сярэбраная табакерка".
Танк Максім
(сапр. Скурко Яўген), нарадзіўся 17.09.1912 г. у вёсцы Пількаўшчына Мядзельскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў пачатковую польскую школу, вучыўся ў Вілейскай расейскай і ў Радашковіцкай беларускай гімназіях, з апошняй быў выключаны за ўдзел у школьнай забастоўцы. Потым вучыўся ў віленскіх беларускай, расейскай гімназіях.
Культура Беларусі 1930-х гг.
Пачатак сталінскага таталітарнага рэжыму і яго адметныя рысы: аднапартыйнай, ліквідацыя грамадскіх свабод, масавы тэрор, кантроль ўсіх сфер жыцця, уключаючы і культуру. Пашырэнне сеткі навучальных устаноў. Цэнзура ў мастацтве і культ асобы правадыра.
Андриевский, Афанасий Михайлович
Афана́сий (Пана́с) Миха́йлович Андрие́вский (укр. Опанас Михайлович Андрієвський; 1878(1878), Киевская губерния — 16 мая 1955, Австрия) — украинский государственный и политический деятель.
Нил Гилевич
Ніл Гілевіч Падры хтава Падры хтава Навучэнец гр.156 Дзянішчык Аляксандр 2009 Гілевіч Ніл , нарадзіўся 30.09.1931 г. у вёсцы Слабада Лагойскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Эсэ па публіцыстыцы Янкі Купалы
Адбудова Беларусі. Незалежнасць. Незалежная дзяржава і яе народы. Моладзь ідзе! Пасіўнасць беларуса: талерантнасць беларуса, усясветная вайна Захаду, торжышча. Больш самачыннасці (артыкулы 1919 года). Стыль публіцыстыкі Янкі Купалы, аўтар у творах.