Апублікаваны ў 1960 годзе ў часопісе і хут- ка выдадзены асобнай кнігай раман «Людзі на балоце» адразу стаў класікай, настольнай кнігай беларускага чытача. Магчыма, упершыню ў гісторыі беларускай літаратуры людзі ўспры- нялі друкаваны тэкст як ліст да іх асабіста, як апісанне жыцця сваіх родных. 3 увагай сачылі чытачы за зменамі ў жыцці герояў твора, супе- ражывалі ім, імкнуліся падказаць, як лепш вы- рашыць тую ці іншую праблему. Папулярнасць твора Іван Мележ тлумачыў арганічнай сувяз- зю свайго светапогляду з крыніцамі народнай мудрасці, з вядомым з калыскі жыццём палес- кай вёскі. «Здаецца, ніколі не было мне такое знаёмае і дарагое тое, пра што я пісаў... Я ведаў усё сур'ёзна, у цэлым і — што не менш важ- на — у дробных і найдрабнейшых, часам неча- каных падрабязнасцях, у тонкіх, ледзь прык- метных, часта вельмі складаных сувязях». Чытачы з неаслабнай увагай сачылі за падзеямі рамана, патрабавалі працягу твора. Адным з самых прывабных у творы з'яўля-ецца вобраз Ганны Чарнушкі. Пісьменнік ма-люе партрэт гэтай гераіні яркімі фарбамі: цём-ныя, як спелыя вішні, вочы, шаўкавіста-чор-ныя бровы, доўгія смаляністыя косы, гнуткі стан. Характар дзяўчыны таксама вызначаец-ца цэльнасцю і паслядоўнасцю: у яе свае ма-ральныя прынцыпы, свае ўяўленні аб чалаве-чай годнасці і сэнсе жыцця, незалежныя ад абгавораў іншых. На старонках рамана Ганна паўстае перад намі ўжо дарослай дзяўчынай, але мы з лёг-касцю ўяўляем яе дзяцінства: беднасць, цяж-кая праца на полі, у хаце. Звычайнае жыццё сялянскай дзяўчыны. Аднак аўтар не хавае асабістай сімпатыі да Ганны, якая ўвасабляе, па прызнанні I. Мележа, яго «ўяўленне пра шчасце, пра каханне, пра самаахвярнасць, пра вернасць... разуменне чалавечай гордасці, асабліва ў моманты найвышэйшага выпраба-вання...». Чым жа вылучаецца гераіня з галерэі жа-ночых вобразаў, чаму менавіта ёй прысвечаны самыя лепшыя, найбольш лірычныя старонкі рамана? Тут, безумоўна, і знешняя прыга-жосць. Але яркая знешнасць толькі адцяняе, падкрэслівае багацце ўнутранага свету гераіні. Ганна вельмі непасрэдная ў выяўленні сваіх пачуццяў, дасціпная, знаходлівая ў жартах, у словах наогул. Багацце не з'яўляецца для яе самамэтай, асноўнай каштоўнасцю, хоць і зве-дала яна з дзяцінства цяжкую працу і разу-мее прывабнасць забяспечанага жыцця. Галоў-нае для Ганны — душэўная прывабнасць чалавека, узаемаразуменне, уменне слухаць го-лас сэрца і падпарадкоўвацца яму. Як тонка апісвае I. Мележ зараджэнне пер-шага кахання Ганны і Васіля! Знаёмыя з дзя-цінства, яны, здаецца, павінны былі б адно-сіцца адзін да аднаго без эмоцый. На самой справе, Васіль пабойваўся прыгожай, смелай, вострай на язык дзяўчыны, асцерагаўся кпінаў і падвохаў з яе боку. Ганна ж даўно вылучыла гэтага, не па гадах самастойнага, крыху нязграбнага, сціплага, маўклівага хлопца, разгля-дзела за невыразнай знешнасцю простага се-ляніна багаты духоўны свет, дабрыню, пяш-чоту і душэўную далікатнасць. Як чакалі яны абое сустрэч у поцемку вечароў пад шапаткой грушай, колькі простых, але цудоўных слоў было сказана тут, колькі выказана роздумаў над жыццём, планаў на будучыню, колькі прызнанняў прагучала тут! Што датычыцца Ганны, то, здавалася, няма такой сілы, якая магла б прымусіць гэту незалежную, з моц-ным характарам дзяўчыну адмовіцца ад свай-го шчасця, аддаць яго амаль без барацьбы. Але жыццё распарадзілася інакш. Пісьменнік паказвае яго праўдзіва, ва ўсёй складанасці і супярэчлівасці, і дае зразумець, што паўплы-вала на разрыў адносін паміж закаханымі: гэта і збег акалічнасцяў, гэта і панурасць, душэў-ная замкнёнасць Васіля, гэта і Ганніна прын-цыповасць. Вымушанае замужжа не прынесла Ганне шчасця. Наадварот, жыццё ператварылася для яе ў пекла. Але, нягледзячы на ўсе беды і няш-часці, Ганна не змянілася: пачуццё годнасці засталося з ёю. Цяжка сказаць, колькі б магло працягвацца блуканне па пакутах маладой жан-чыны, каб яна не адважылася, нарэшце, выбрацца з таго становішча, у якім апынулася. Вобраз Ганны нечым нагадвае мне галоўную гераіню паэмы Я. Купалы «Бандароўна». Прыгожая знешнасць, багаты ўнутраны свет, цвёрды, незалежны характар — усё гэта яднае гераінь двух адметных твораў беларускай літа-ратуры.
Другие работы по теме:
Вобраз радзімы ў творчасці У. Караткевіча
Вобраз радзімы ў творчасці Караткевіча раскрываецца, калі ён піша пра бясконцую роўнядзь веснавой паводкі на Палессі (апавяданне «Блакіт і золата дня»), калі любуецца магутным шматвекавым дубам у апа-вяданні «Дрэва вечнасці», калі думае пра трагічны лёс сваіх герояў (апавяданне «Кніганошы»), калі з трыво-гай і болем і, адначасова, з захапленнем і радасцю апа-вядае пра Палессе ў нарысе «Званы ў прадоннях азёр» і калі натхнёна вітае ў сваіх нарысах Віцебск і Тураў.
Мінулае вучыць нас як жыць сёння па творах Яна Баршчэўскага.
Лiтаратурную дзейнасць Ян Баршчэўскi пачаў у Полацкай калегii паэмамi "Пояс Венеры" i "Псiхея", вытрыманымi ў стылi польскага класiцызму. Твораў, напiсаных на беларускай мове, захавалася мала. Гэта дыдактычныя вершы "Дзеванька" i "Тарэлiца", а таксама паэма "Рабункi мужыкоў" ("Размова хлопаў"), прысвечаная падзеям 1812 г.
Услаўленне народнай гераіні Бандароўны ў аднаіменнай паэме Янкі Купалы.
Паэма "Бандароўна" напісана ў 1913 г. па матывах беларускіх і ўкраінскіх народных песень аб Бандароўне і польскім магнаце Патоцкім, пры жыцці якога ў 1768 г. на Украіне ўспыхнула паўстанне пад кіраўніцтвам Максіма Жалезняка і Івана Гонты. Бандароўна — галоўны герой твора. Гэта надзвычай прыгожая дзяўчына, якой захапляецца сам паэт:
Водгук на паэму Ф. Багушэвіча Кепека бу-дзе
Паэма Францішка Багушэвіча «Кепска будзе!» — самы буйны паэтычны твор пісьменніка, які праўдзіва расказвае аб жыцці народаў Расіі і Беларусі, аб цяжкай долі прыгонных сялян. Паэма вельмі цікавая, ад-метная, яна не падобная да твораў В. Дуніна-Марцін-кевіча ці Паўлюка Багрыма. Паэме не ўласцівыя сродкі рамантызму, а, наадварот, ёй характэрны фальклорныя матывы, якія Багушэвіч пераасэнсоўвае і паказвае, што трагічны лёс чалавека з народа залежыць не ад таго, што ён няўдачлівы, што яму не шанцуе ў жыцці, а ад сацыяльных умоў.
Вобраз зубра ў паэме міколы Гусоўскага
Цікава, што паэма Гусоўскага «Песня пра зубра» была знойдзена ў нейкім выданні (назвы не памятаю), дзе была змешчана з творамі нарысавага і навукова-папулярнага характару пра прыроду. Яе палічылі магчымым уключыць у зборнік навуковых прац. I я ведаю, чаму гэта зрабілі: паэма дае праўдзівы, блізкі да рэальнасці адбітак зубрынага жыцця, нораваў, паводзінаў і звычак гэтых звяроў-волатаў, цуда прыроды.
Праўда вайны i даваеннага жыцця ў аповесцях Васіля Быкава
«Якой паказвалася вайна Вялікая Айчынная ў гады вайны, першае пасляваеннае дзесяцігоддзе? Жахлівай, страшэннай, разбуральнай. Пра гэта творы Петруся Броўкі, Аркадзя Куляшова, Пімена Панчанкі з трагедый ным сюжэтам, вострым канфліктам, смерцю ні ў чым не вінаватых людзей. Нават дзяцей не шкадавалі фашысты.
Вобраз Ягора Азевіча аповесць Васіля Быкава Сцюжа.
Аповесць Васіля Быкава "Сцюжа" пра калектывізацыю і пачатак Вялікай Айчыннай вайны. У цэнтры твора — вясковы хлопец, сын простых радавых сялян Ягор Азевіч. Ён трапляе ў раённы цэнтр, дзе становіцца камсамольскім і партыйным работнікам. Удзельнічаючы ў будаўніцтве "лепшага, заможнага калгаснага жыцця", Азевіч становіцца прыслужнікам антычалавечай сістэмы, выканаўцам любога яе загаду.
Гоголь н. в. - Народный характер в
В этом произведении Н.В.Гоголя сочетаются и реалистические картины быта, и образы народной фантастики, и исторические мотивы, в своей совокупности рисующие широкую и многостороннюю картину жизни украинского народа. Создавая свои повести, Гоголь охотно обращался к народным песням и легендам: в них наиболее ярко и полно запечатлелось народное понимание жизни.
Вайна і сучаснаць у творах Івана Навуменкі.
Імя народнага пісьменніка Івана Навуменкі шырока вядома ў рэспубліцы і за яе межамі. Ён з'яўляецца аўтарам 12 зборнікаў апавяданняў, аповесцей, 6 раманаў, шматлікіх прац па літаратуразнаўстве. Пачатку Вялікай Айчыннай вайны і перыяду разгортвання партызанскага руху на Беларусі прысвечана трылогія "Сасна пры дарозе", "Вецер у соснах", "Сорак трэці".
Супярэчлівы характар адносін В.Дуніна-Марцінкевіча да прыгоннага ладу ў паэме Гапон
Асноўная тэма паэмы «Гапон» — паказ жыц-ця беларускага сялянства ў часы прыгону. 3 гісторыі мы ведаем, наколькі цяжкім і бяспраў-ным было становішча сялян у тую пару. Чала-век быў прывязаны да пана і поўнасцю залежаў ад яго. Адным з найстрашнейшых праяўлен-няў прыгонніцтва была рэкруцкая павіннасць — шматгадовая цяжкая салдацкая служба цару без згоды на тое маладога чалавека.
Пошукі героямі шляхоў да шчаслівага жыцця ў драме Янкі Купалы Раскіданае гняздо. Сэнс назвы твора.
Я ўклаў у гэту п 'есу лепшае, што было ў маёй паэзіі. Я. Купала ...Зваў з путаў на свабоду, Зваў з цемры да святла. Я. Купала I гэты твор, так любімы і самім Купалам, вызначаецца, як усё ім створанае, самай галоўнай, самай запаветнай і палымянай ідэяй усяго жыцця песняра — ідэяй нацыяналь-нага вызвалення і адраджэння, якую ён нястомна і настой-ліва рэалізаваў і ў паэзіі, і ў драматургіі, і ў публіцыстыцы.
Кручкоў- тыповы прадстаўнік царскай сістэмы чыноўнікаў па камедыі Пінская шляхта В. Дуніна-Марцін
Яго паводзіны сярод шляхты - з'едлівая пародыя на правасуддзе. Не ласпеў Кручкоў яшчэ пачаць "разбірацельства", а ўжо гучыць яго загад, каб шляхта несла хабар: "Няхай аддаць хурману, ды спакуйце там харашэнька ў возе". Нахабству і цынізму Кручкова няма межаў. Ён так вольна адчувае сябе сярод цёмнай, прастакаватай, запалоханай яго прыгаворамі і штрафамі шляхты, што не лічыць патрэбным захоўваць нават знешнюю форму правасуддзя.
Сяляне-палешукі і інтэлегенцыя ў трылогіі Якуба Коласа На ростанях.
Новым крокам на шляху станаўлення беларускай прозы стала трылогія Я. Коласа "На ростанях". Гэта першы твор нацыянальнай прозы, у якім адлюстроўваецца жыццё беларускага народа і інтэлігенцыі на пачатку ХХ ст. Аўтар праз маляўнічыя бытавыя сцэны, народныя легенды і паданні, праз апісанні народных абрадаў і рэлігійных свят стварае карціну народнага жыцця.
Вобраз палясоўшчыка Тараса па паэме Тарас на Парнасе. другое.
Аўтарства паэмы "Тарас на Парнасе" доўгі час заставалася невядомьш, устанавіць яго было нялёгка з тае прычыны, што зусім адсутнічалі дакументальныя звесткі аб аўтары. Але апублікаваныя матэрыялы беларускага паэта і фалькларыста Аляксандра Рыпінскага сведчаць, што паэму "Тарас на Парнасе" налісаў у 1855 годзе ўраджэнец Віцебшчыны Канстанцін Вераніцын.
Вобраз палясоўшчыка ў паэме Тарас на парнасе.
Вобраз Тараса ў паэме «Тарас на Парнасе» не аднабаковы. Памылкова думаць, што невя-домы нам аўтар хацеў паказаць толькі нейкага канкрэтнага чалавека і не болей. Хоць у пачат-ку паэмы, калі мы толькі знаёмімся з Тарасам, узнікае менавіта такая думка. Аўтар вельмі па-драбязна апісаў, што гэта за чалавек, дзе ён жыў, чым займаўся, як адносіўся да сваёй службы і як адносіліся да яго:
Вобраз дзядзькі Антося ў паэме Якуба Коласа Новая зямля.
Адным з прыцягальных і захапляльных вобразаў паэмы "Новая зямля" з'яўляецца вобраз дзядзькі Антося. Дзядзька Антось — увасабленне сілы і таленту простых людзей з народа. Вызначальнымі яго рысамі з'яўляюцца бязмежная дабрыня, спагадлівасць, шчырасць, ветлівасць, дапытлівасць, лёгкая іронія ў стаўленні да жыццёвых праяў.
У васкросшую верыць краіну... творчасць Цішкі Гартнага.
Мой верш мая душаІ думка шчырая маяУ кожным слове маё я. Мой верш мая душа. Ц. ГартныЦішка Гартны ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры як актыўны творца і наватар пачынальнік буйной беларускай прозы адкрывальнік верш мая душаІ думка шчырая маяУ кожным слове маё я верш мая душа.
Вобраз Тараса ў паэме Тарас на Парнасе.
Паэма "Тарас на Парнасе" мае глыбокі сэнс. На першы погляд здаецца, што гэта звычайны жартоўны твор. Але тут выяўлены неардынарны погляд аўтара на жыццё сялян. Вобраз Тараса, галоўнага героя твора, увасабляе характэрныя рысы ўсяго беларускага народа.
Вобраз Ганны Палесская хроніка І. Мележа. другое 2
Жаночы вобраз у беларускай літаратуры мае адносна невялікую гісторыю. Стварэнне паўнавартаснага жаночага вобраза звычайна звязваецца з літаратурай навейшага часу і асабліва тым перыядам яе развіцця, які прынята вызначаць як перыяд станаўлення беларускага рамана. Вялікая роля ў гэтым належыць Івану Мележу, які ў сваёй "Палескай хроніцы" стварыў запамінальны вобраз Ганны Чарнушкі.
Нобелівський лауреат Габріель Хосе Гарсія Маркес
Реферат на тему: Нобелівський лауреат Габріель Хосе Гарсія Маркес (Mбrquez) за романи й оповідання, в яких фантазія і реальність переплетені в примхливому світі, відображають життя і конфлікти континенту
Беларуская лялька
Лялька займае сярод усіх цацак асобнае месца, паколькі яна ўяўляе сабой спосаб пазнання жыцця і знак чалавека, яго гульнёвы вобраз-сімвал. У гэтай сваёй ролі яна факусуе час, гісторыю культуры, краіны і народу, адлюстроўваючы іх рух і развіццё. Мы звязаны з лялькай больш моцна, чым можам сабе ўявіць. Не маючы ні рук, ні ног, ні твару, яна адразу пазнаецца па вопратцы і выгляду.
Народный характер в Вечерах на хуторе близ Диканьки
Народный характер в "Вечерах на хуторе близ Диканьки" Автор: Гоголь Н.В. В этом произведении Н.В.Гоголя сочетаются и реалистические картины быта, и образы народной фантастики, и исторические мотивы, в своей совокупности рисующие широкую и многостороннюю картину жизни украинского народа.
Драматургія Івана Мележа
Асаблівасці драматургічных твораў Івана Мележа, іх месца ў творчай спадчыне пісьменніка, а таксама ў гісторыі беларускай драматургіі і літаратуры наогул. Спецыфіка развіцця беларускай драматургіі. Творчы шлях Івана Мележа ў беларускай літаратуры.
Рамантызм быу пашыраны
у большасци стран да сяр 19 ст. Прызнанне поунай свабоды творчасци, якая накир. на пераасэнсаванне и прыближэнне да идэалу рэчаиснасци. У Бел распаус. рамантызму садзейн. атаясамленне класицызму и царскага самауладзя.