Жаночы вобраз у беларускай літаратуры мае адносна невялікую гісторыю. Стварэнне паўнавартаснага жаночага вобраза звычайна звязваецца з літаратурай навейшага часу і асабліва тым перыядам яе развіцця, які прынята вызначаць як перыяд станаўлення беларускага рамана. Вялікая роля ў гэтым належыць Івану Мележу, які ў сваёй "Палескай хроніцы" стварыў запамінальны вобраз Ганны Чарнушкі. Галоўная заслуга аўтара заключаецца ў тым, што вясковая дзяўчына паўстае перад намі не як нейкі этнаграфічна-лубачны ўзор беларускай сялянкі, а як жывы, рухомы характар. На месца жанчыны-калгасніцы, жанчыны-змагаркі (чым грашыла наша літаратура да I. Мележа) прыходзіць жанчына-маці, якая прагне чалавечага кахання і любові. І таму твор I. Мележа, які адлюстроўвае жанчыну ў яе прыроднай сутнасці, мае такі вялікі поспех. Ганна славілася на ўсё наваколле сваёй гарэзлівасцю і прыгажосцю. I. Мележ параўноўвае яе з рабінай: "I неспадзявана адбылося незвычайнае: ціхая, нявідная, у жнівеньскім росквіце рабіна заружавела, зазырчэла яркім, кідкім хараством, гарачым полымем агністых гронак. І не адны вочы, не абыякавыя, не ачарсцвелыя ў жыццёвык пакутах да хараства, глядзелі здзіўлена, зачаравана: "Глядзі ты!.." Як тая рабіна, цвіла ў гэтае лета Ганна". Прырода адарыла Ганну не толькі знешняй, бачнай кожнаму прыгажосцю, але і духоўным хараством, якое можа адкрыцца толькі блізкаму, роднаснаму чалавеку. І таму пошук гэтай роднасці душ складае асноўны напрамак яе духоўнага развіцця. У сваіх учынках Ганна не кіруецца карыслівасцю, прагматычнымі мэтамі. Яна жыве сэрцам і пазбаўлена халоднага разліку. На старонках твора Ганна часта паказваецца ў такіх сітуацыях, дзе выяўляюцца гэтыя рысы яе характару. Яна жыве па прынцыпе: "Ніколі не рабіце іншым таго, чаго не хацелі б вы, каб вам рабілі іншыя". Таму яе здольнасць чуйна адклікацца на чужы боль, падтрымліваць у цяжкую хвіліну іншых успрымаецца намі не як штосьці штучнае, напускное, а як глыбінная сутнасць характару гераіні. Магчыма, не апошнюю ролю ў гэтым адыграла яе звыкласць з маленства да цяжкай сялянскай працы, дзе ёй не было роўных. Нездарма ж яшчэ Эпікур сцвярджаў, шта чалавек працы мае самую чыстую душу. І ў рамане Ганну мы бачым у асноўным за працай: на сенажаці, у полі з сярпом у руках, кала малатарні у Карчоў, у ягадах, на копцы бульбы, у клопатах па гаспадарцы. Найбольш жа яскрава раскрываецца душэўная прыгажосць Ганны ў адносінах да Васіля, якога пакахала яна пяшчотна, шчыра і самааддана. Яна марыць аб простым чалавечым шчасці — кахаць і быць каханай. Але гэтыя высокія пачуцці разбіваюцца аб халоднае каменне рэчаіснасці. Першае каханне, трапяткое, нясмелае і ў нечым сляпое (а таму і шчырае) пачуццё, з самага пачатку абразіў той, на каго яно было скіравана, — Васіль. Паверыўшы чужым языкам, а не каханай дзяўчыне, ен растаптаў усё тое светлае і прыгожае, што існавала паміж імі. І Ганна ў хвіліну нясцерпнай абразы і пякучага болю прымае рашэнне звязаць свой далейшы лёс з Яўхімам. Ганна — дачка свайго часу, і ў гэты трагічны момант яна кіруецца не голасам сэрца, а спрадвечна сялянскім "сцерпіцца — злюбіцца". Пераадоленне гэтага разрыву паміж марай і явай стварае асноўны накірунак далейшых духоўных пошукаў гераіні. Чым даўжэй яна жяве ў сям'і Глушакоў, тым большыя памеры набывае гэты разрыў і тым глыбей, выразней разумее Ганна ўсю жахлівасць свайго становішча — становішча жонкі-рабыні, якая павінна толькі працаваць ад усходу да захаду сонца, дагаджаць мужу, нараджаць дзяцей і цярпліва зносіць усе здзекі і абразы. Глухія Глушакі да ўсяго, што не тычыцца іхняй прагі да ўзбагачэння. Стары Глушак прымушае Ганну ехаць на сенакос разам з Верачкай, дзе тая захварэла і неўзабаве памерла. "Бог даў — бог узяў", — вось рэакцыя Глушакоў на смерць дзіцяці. Безумоўна, гэты жахлівы выпадак не мог не прывесці Ганну да душэўнага зрыву, надлому. Яна не можа больш жыць побач з такімі "сваякамі", нялюбым мужам. Рэчаіснасць адпомсціла Ганне за здраду светлым марам. Але жыццё не скончана, яно працягваецца, узыходзячы ва новую ступень развіцця. Ганна пакідае сям'ю Глушакоў і ідзе працаваць у школу (да настаўніцы Параскі), якая становіцца часовым прыстанішчам на яе далейшым жыццёвым шляху. Лёс Ганны склаўся нялёгка. Надзеі на вяртанне былога кахання не апраўдаліся (Васіль застаўся з зямлёй), зварот у бацькоўскую хату душэўнага спакою не прынёс, пасля сустрэч з Башлыковым засталіся прыкрасць і горкая агіда... Вобраз Ганны можна лічыць першым паўнавартасным жаночым вобразам у нашай літаратуры. Заслуга I. Мележа ў тым, што ён на першае месца вылучае духоўны свет жанчыны ва ўсіх складанасцях яго развіцця: ад радасцей першага кахання да жорсткіх рэалій рэчаіснасці.
Другие работы по теме:
Вобраз радзімы ў творчасці У. Караткевіча
Вобраз радзімы ў творчасці Караткевіча раскрываецца, калі ён піша пра бясконцую роўнядзь веснавой паводкі на Палессі (апавяданне «Блакіт і золата дня»), калі любуецца магутным шматвекавым дубам у апа-вяданні «Дрэва вечнасці», калі думае пра трагічны лёс сваіх герояў (апавяданне «Кніганошы»), калі з трыво-гай і болем і, адначасова, з захапленнем і радасцю апа-вядае пра Палессе ў нарысе «Званы ў прадоннях азёр» і калі натхнёна вітае ў сваіх нарысах Віцебск і Тураў.
Мінулае вучыць нас як жыць сёння па творах Яна Баршчэўскага.
Лiтаратурную дзейнасць Ян Баршчэўскi пачаў у Полацкай калегii паэмамi "Пояс Венеры" i "Псiхея", вытрыманымi ў стылi польскага класiцызму. Твораў, напiсаных на беларускай мове, захавалася мала. Гэта дыдактычныя вершы "Дзеванька" i "Тарэлiца", а таксама паэма "Рабункi мужыкоў" ("Размова хлопаў"), прысвечаная падзеям 1812 г.
Услаўленне народнай гераіні Бандароўны ў аднаіменнай паэме Янкі Купалы.
Паэма "Бандароўна" напісана ў 1913 г. па матывах беларускіх і ўкраінскіх народных песень аб Бандароўне і польскім магнаце Патоцкім, пры жыцці якога ў 1768 г. на Украіне ўспыхнула паўстанне пад кіраўніцтвам Максіма Жалезняка і Івана Гонты. Бандароўна — галоўны герой твора. Гэта надзвычай прыгожая дзяўчына, якой захапляецца сам паэт:
Пачынальнік вялікай прозы творчасць Ядвігіна Ш.
Ядвігін Ш. (сапраўдныя імя і прозвішча пісьменніка Антон Лявіцкі) увайшоў у беларускую літаратуру як навеліст, нарысіст, фельетаніст, перакладчык, аўтар аднаго з першых беларускіх раманаў. Пісаў ён на беларускай, польскай і рускай мовах. Першыя апавяданні пісьменніка лічацца мастацкімі апрацоўкамі, інтэрпрэтацыямі народных жартаў, анекдотаў, гутарак, казак, нагадваюць байкі ў прозе і характарызуюцца вострай сатырычнай скіраванасцю.
Водгук на паэму Ф. Багушэвіча Кепека бу-дзе
Паэма Францішка Багушэвіча «Кепска будзе!» — самы буйны паэтычны твор пісьменніка, які праўдзіва расказвае аб жыцці народаў Расіі і Беларусі, аб цяжкай долі прыгонных сялян. Паэма вельмі цікавая, ад-метная, яна не падобная да твораў В. Дуніна-Марцін-кевіча ці Паўлюка Багрыма. Паэме не ўласцівыя сродкі рамантызму, а, наадварот, ёй характэрны фальклорныя матывы, якія Багушэвіч пераасэнсоўвае і паказвае, што трагічны лёс чалавека з народа залежыць не ад таго, што ён няўдачлівы, што яму не шанцуе ў жыцці, а ад сацыяльных умоў.
Вобраз зубра ў паэме міколы Гусоўскага
Цікава, што паэма Гусоўскага «Песня пра зубра» была знойдзена ў нейкім выданні (назвы не памятаю), дзе была змешчана з творамі нарысавага і навукова-папулярнага характару пра прыроду. Яе палічылі магчымым уключыць у зборнік навуковых прац. I я ведаю, чаму гэта зрабілі: паэма дае праўдзівы, блізкі да рэальнасці адбітак зубрынага жыцця, нораваў, паводзінаў і звычак гэтых звяроў-волатаў, цуда прыроды.
Праўда вайны i даваеннага жыцця ў аповесцях Васіля Быкава
«Якой паказвалася вайна Вялікая Айчынная ў гады вайны, першае пасляваеннае дзесяцігоддзе? Жахлівай, страшэннай, разбуральнай. Пра гэта творы Петруся Броўкі, Аркадзя Куляшова, Пімена Панчанкі з трагедый ным сюжэтам, вострым канфліктам, смерцю ні ў чым не вінаватых людзей. Нават дзяцей не шкадавалі фашысты.
Вобраз Ягора Азевіча аповесць Васіля Быкава Сцюжа.
Аповесць Васіля Быкава "Сцюжа" пра калектывізацыю і пачатак Вялікай Айчыннай вайны. У цэнтры твора — вясковы хлопец, сын простых радавых сялян Ягор Азевіч. Ён трапляе ў раённы цэнтр, дзе становіцца камсамольскім і партыйным работнікам. Удзельнічаючы ў будаўніцтве "лепшага, заможнага калгаснага жыцця", Азевіч становіцца прыслужнікам антычалавечай сістэмы, выканаўцам любога яе загаду.
Гоголь н. в. - Народный характер в
В этом произведении Н.В.Гоголя сочетаются и реалистические картины быта, и образы народной фантастики, и исторические мотивы, в своей совокупности рисующие широкую и многостороннюю картину жизни украинского народа. Создавая свои повести, Гоголь охотно обращался к народным песням и легендам: в них наиболее ярко и полно запечатлелось народное понимание жизни.
Вайна і сучаснаць у творах Івана Навуменкі.
Імя народнага пісьменніка Івана Навуменкі шырока вядома ў рэспубліцы і за яе межамі. Ён з'яўляецца аўтарам 12 зборнікаў апавяданняў, аповесцей, 6 раманаў, шматлікіх прац па літаратуразнаўстве. Пачатку Вялікай Айчыннай вайны і перыяду разгортвання партызанскага руху на Беларусі прысвечана трылогія "Сасна пры дарозе", "Вецер у соснах", "Сорак трэці".
Супярэчлівы характар адносін В.Дуніна-Марцінкевіча да прыгоннага ладу ў паэме Гапон
Асноўная тэма паэмы «Гапон» — паказ жыц-ця беларускага сялянства ў часы прыгону. 3 гісторыі мы ведаем, наколькі цяжкім і бяспраў-ным было становішча сялян у тую пару. Чала-век быў прывязаны да пана і поўнасцю залежаў ад яго. Адным з найстрашнейшых праяўлен-няў прыгонніцтва была рэкруцкая павіннасць — шматгадовая цяжкая салдацкая служба цару без згоды на тое маладога чалавека.
Пошукі героямі шляхоў да шчаслівага жыцця ў драме Янкі Купалы Раскіданае гняздо. Сэнс назвы твора.
Я ўклаў у гэту п 'есу лепшае, што было ў маёй паэзіі. Я. Купала ...Зваў з путаў на свабоду, Зваў з цемры да святла. Я. Купала I гэты твор, так любімы і самім Купалам, вызначаецца, як усё ім створанае, самай галоўнай, самай запаветнай і палымянай ідэяй усяго жыцця песняра — ідэяй нацыяналь-нага вызвалення і адраджэння, якую ён нястомна і настой-ліва рэалізаваў і ў паэзіі, і ў драматургіі, і ў публіцыстыцы.
Кручкоў- тыповы прадстаўнік царскай сістэмы чыноўнікаў па камедыі Пінская шляхта В. Дуніна-Марцін
Яго паводзіны сярод шляхты - з'едлівая пародыя на правасуддзе. Не ласпеў Кручкоў яшчэ пачаць "разбірацельства", а ўжо гучыць яго загад, каб шляхта несла хабар: "Няхай аддаць хурману, ды спакуйце там харашэнька ў возе". Нахабству і цынізму Кручкова няма межаў. Ён так вольна адчувае сябе сярод цёмнай, прастакаватай, запалоханай яго прыгаворамі і штрафамі шляхты, што не лічыць патрэбным захоўваць нават знешнюю форму правасуддзя.
Вобраз палясоўшчыка Тараса па паэме Тарас на Парнасе. другое.
Аўтарства паэмы "Тарас на Парнасе" доўгі час заставалася невядомьш, устанавіць яго было нялёгка з тае прычыны, што зусім адсутнічалі дакументальныя звесткі аб аўтары. Але апублікаваныя матэрыялы беларускага паэта і фалькларыста Аляксандра Рыпінскага сведчаць, што паэму "Тарас на Парнасе" налісаў у 1855 годзе ўраджэнец Віцебшчыны Канстанцін Вераніцын.
Вобраз палясоўшчыка Тараса ў паэме Тарас на Парнасе. другое 2
Паэма "Тарас на Парнасе" напiсана ў сярэдзiне XIX ст. Аўтарства яе прыпiсвалася В. Равiнскаму, Т. Манькоўскаму, В. Дунiну-Марцiнкевiчу, А. Вярыгу-Дарэўскаму, студэнтам Горы-Горацкага сельскагаспадарчага iнстытута. Г. Кiсялёў лiчыць, што паэму напiсаў Канстанцiн Веранiцын, якi нарадзiўся на Вiцебшчыне.
Вобраз Ганны ў трылогіі І.Мележа Палесская Хроніка
Апублікаваны ў 1960 годзе ў часопісе і хут- ка выдадзены асобнай кнігай раман «Людзі на балоце» адразу стаў класікай, настольнай кнігай беларускага чытача. Магчыма, упершыню ў гісторыі беларускай літаратуры людзі ўспры- нялі друкаваны тэкст як ліст да іх асабіста, як апісанне жыцця сваіх родных. 3 увагай сачылі чытачы за зменамі ў жыцці герояў твора, супе- ражывалі ім, імкнуліся падказаць, як лепш вы- рашыць тую ці іншую праблему.
Вобраз палясоўшчыка ў паэме Тарас на парнасе.
Вобраз Тараса ў паэме «Тарас на Парнасе» не аднабаковы. Памылкова думаць, што невя-домы нам аўтар хацеў паказаць толькі нейкага канкрэтнага чалавека і не болей. Хоць у пачат-ку паэмы, калі мы толькі знаёмімся з Тарасам, узнікае менавіта такая думка. Аўтар вельмі па-драбязна апісаў, што гэта за чалавек, дзе ён жыў, чым займаўся, як адносіўся да сваёй службы і як адносіліся да яго:
Вобраз дзядзькі Антося ў паэме Якуба Коласа Новая зямля.
Адным з прыцягальных і захапляльных вобразаў паэмы "Новая зямля" з'яўляецца вобраз дзядзькі Антося. Дзядзька Антось — увасабленне сілы і таленту простых людзей з народа. Вызначальнымі яго рысамі з'яўляюцца бязмежная дабрыня, спагадлівасць, шчырасць, ветлівасць, дапытлівасць, лёгкая іронія ў стаўленні да жыццёвых праяў.
У васкросшую верыць краіну... творчасць Цішкі Гартнага.
Мой верш мая душаІ думка шчырая маяУ кожным слове маё я. Мой верш мая душа. Ц. ГартныЦішка Гартны ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры як актыўны творца і наватар пачынальнік буйной беларускай прозы адкрывальнік верш мая душаІ думка шчырая маяУ кожным слове маё я верш мая душа.
Вобраз Тараса ў паэме Тарас на Парнасе.
Паэма "Тарас на Парнасе" мае глыбокі сэнс. На першы погляд здаецца, што гэта звычайны жартоўны твор. Але тут выяўлены неардынарны погляд аўтара на жыццё сялян. Вобраз Тараса, галоўнага героя твора, увасабляе характэрныя рысы ўсяго беларускага народа.
Нобелівський лауреат Габріель Хосе Гарсія Маркес
Реферат на тему: Нобелівський лауреат Габріель Хосе Гарсія Маркес (Mбrquez) за романи й оповідання, в яких фантазія і реальність переплетені в примхливому світі, відображають життя і конфлікти континенту
Беларуская лялька
Лялька займае сярод усіх цацак асобнае месца, паколькі яна ўяўляе сабой спосаб пазнання жыцця і знак чалавека, яго гульнёвы вобраз-сімвал. У гэтай сваёй ролі яна факусуе час, гісторыю культуры, краіны і народу, адлюстроўваючы іх рух і развіццё. Мы звязаны з лялькай больш моцна, чым можам сабе ўявіць. Не маючы ні рук, ні ног, ні твару, яна адразу пазнаецца па вопратцы і выгляду.
Народный характер в Вечерах на хуторе близ Диканьки
Народный характер в "Вечерах на хуторе близ Диканьки" Автор: Гоголь Н.В. В этом произведении Н.В.Гоголя сочетаются и реалистические картины быта, и образы народной фантастики, и исторические мотивы, в своей совокупности рисующие широкую и многостороннюю картину жизни украинского народа.
Художественные особенности в творчестве Гоголя
Автор: Гоголь Н.В. Гоголь начал свою творческую деятельность как романтик. Однако он скоро обратился к критическому реализму, открыл в нём новую главу. Как художник-реалист Гоголь развивался под благотворным влиянием Пушкина. Но он не был простым подражателем родоначальника новой русской литературы.
Драматургія Івана Мележа
Асаблівасці драматургічных твораў Івана Мележа, іх месца ў творчай спадчыне пісьменніка, а таксама ў гісторыі беларускай драматургіі і літаратуры наогул. Спецыфіка развіцця беларускай драматургіі. Творчы шлях Івана Мележа ў беларускай літаратуры.
Рамантызм быу пашыраны
у большасци стран да сяр 19 ст. Прызнанне поунай свабоды творчасци, якая накир. на пераасэнсаванне и прыближэнне да идэалу рэчаиснасци. У Бел распаус. рамантызму садзейн. атаясамленне класицызму и царскага самауладзя.