На долю п'есы В. Дунiна-Марцiнкевiча "Iдылiя" (другая назва — "Сялянка") выпаў шчаслiвы лёс. Напiсаная ў 1846 г., яна i ў нашы днi з поспехам ставiцца на сцэнах многiх тэатраў, карыстаецца папулярнасцю ў гледачоў. Сам аўтар, якi быў душою аматарскага калектыву i ўдзельнiчаў у многiх яго пастаноўках, з сiмпатыяй адносiўся да герояў "Iдылii". Менавiта ў гэтым спектаклi ён блiскуча выконваў ролю селянiна Навума — самабытнага, яркага i таленавiтага чалавека, захавальнiка духоўных традыцый. Гэта роля прынесла В. Дунiну-Марцiнкевiчу вядомасць i папулярнасць i як акцёру, i як пiсьменнiку. Пазней iмя i прозвiшча любiмага вобраза сталi лiтаратурным псеўданiмам аўтара. У аснове сюжэта п'есы — актуальная для таго часу праблема ўзаемаадносiн селянiна i пана. Падзеi адбываюцца ў маёнтку Кароля Лятальскага — легкадумнага маладога пана, якi большую частку часу праводзiць у забавах, прыемных вандроўках, "лётаючы" па свеце. Вярнуўшыся з Францыi ў свой спадчынны маёнтак, Лятальскi з жахам думае аб тым, як можна жыць у гэтым нецывiлiзаваным краi сярод мужыкоў. У хуткiм часе ён сустрэўся з "прыгоннай сялянкай" Юлiяй i закахаўся ў яе. Пад уплывам сустрэч з Юлiяй i яе бацькам герой п'есы па-iншаму пачынае глядзець на прыгонных сялян, лiчачы, што ў iх добрыя сэрцы i што яны здольныя на высокiя пачуццi i высакародныя ўчынкi. Лятальскi прапануе дзяўчыне руку i сэрца, клянецца быць клапатлiвым бацькам для сялян. "Хачу iх любiць, i каб яны мяне любiлi...", — усклiкае ён. У канцы п'есы высвятляецца, што Юлiя — пераапранутая паненка, якая сваiмi дзеяннямi вырашыла змянiць погляды Лятальскага на сялян i свой край. П'еса заканчваецца сцэнай заручын маладых людзей. В. Дунiн-Марцiнкевiч, такiм чынам, паказвае перараджэнне памешчыка-франкамана ў гуманнага, добразычлiвага пана, якi ўжо не прагне паездкi за мяжу, а хоча жыць на ўлоннi прыроды сярод сялян. На фоне любоўнай iдылii Лятальскага i Юлii В. Дунiн-Марцiнкевiч змог разгарнуць шырокую карцiну жыцця ў прыгоннай вёсцы, стварыць каларытныя, самабытныя i праўдзiвыя характары прадстаўнiкоў народа. Сапраўдным героем твора стаў Навум Прыгаворка — чалавек разумны, кемлiвы, дасцiпны. Ён выразна ўсведамляе сваё паднявольнае становiшча, але пры гэтым ведае сабе цану i не губляе пачуцця ўласнай годнасцi. У творы шырока выкарыстоўваюцца народныя песнi, прыказкi, прымаўкi i фразеалагiзмы: Да бога высока, да пана далёка. Ад лiха — цiха, а дабра не чуваць. Цягаў воўк, пацяглi воўка. Ранняя птушка крылкi цярэбiць, а позняя — вочы працiрае. Абяцанка цацанка, а дурному радасць. Хто каго любiць, той таго чубiць. I сцены маюць вушы. Што напiшаш пярцом, то не вырубiш тапарцом. Пiй, ды розуму не прапiй. Укладзеныя ў вусны Навума, гэтыя выслоўi не толькi вызначаюць сцiсласць, лаканiчнасць, вобразнасць i каларытнасць сялянскай мовы, але i набываюць сацыяльнае гучанне: простаму чалавеку цяжка жывецца, яго многiя крыўдзяць; пiць гарэлку трэба з розумам; грошы ў жыццi адыгрываюць не апошнюю ролю i iнш. Вобразам Навума аўтар адстойваў права на паказ у лiтаратуры ў якасцi галоўнага героя селянiна i тым самым змагаўся за дэмакратычную, народную лiтаратурў. У п'есе "Iдылiя", якая спалучае ў сабе рэалiстычныя i iдэалiстычныя рысы, па-майстэрску дасканала вымалеваны вобразы сялян i паноў. Распрацоўка вобразаў сялян (яны, у адрозненне ад паноў, размаўляюць па-беларуску) шмат у чым прадвызначыла далейшае паглыбленне пiсьменнiка ў беларускi матэрыял.
Другие работы по теме:
Канфесіянальная сітуацыя на Беларусі ў ХІХ стагоддзі
Канфесіянальная гісторыя Беларусі складаная і шматгранная. Пранікнення каталіцтва на тэрыторыю Беларусі. Праваслаўная царква. Каталіцкі касцёл. Іслам, татарскія пасяленцы на беларусі. Рэлігійна-містычны рух у іудаізме - хасідызм. Пратэстантызм. Стараверы.
Вобразы Паўлінкі і пана Быкоўскага ў камедыі Янкі Купалы Паўлінка.
Паўлінка і пан Быкоўскі з'яўляюцца цэнтральнымі вобразамі камедыі "Паўлінка". Увесь сюжэт п'есы будуецца на супрацьпастаўленні і супрацьстаянні гэтых двух герояў. Такі прыём дазволіў аўтару стварыць не толькі каларытныя і запамінальныя вобразы, але і цудоўную, адметную беларускую камедыю. Паўлінка з'яўляецца ўжо ў першым акце п'есы, і ўсе далейшыя падзеі прама або ўскосна звязаны з ёю.
Водгук на паэму Ф. Багушэвіча Кепека бу-дзе
Паэма Францішка Багушэвіча «Кепска будзе!» — самы буйны паэтычны твор пісьменніка, які праўдзіва расказвае аб жыцці народаў Расіі і Беларусі, аб цяжкай долі прыгонных сялян. Паэма вельмі цікавая, ад-метная, яна не падобная да твораў В. Дуніна-Марцін-кевіча ці Паўлюка Багрыма. Паэме не ўласцівыя сродкі рамантызму, а, наадварот, ёй характэрны фальклорныя матывы, якія Багушэвіч пераасэнсоўвае і паказвае, што трагічны лёс чалавека з народа залежыць не ад таго, што ён няўдачлівы, што яму не шанцуе ў жыцці, а ад сацыяльных умоў.
Праблематыка Песні пра зубра Міколы Гусоўскага. Сучаснасць зместу паэмы
Мы цэнім паэму Гусоўскага «Песня пра зубра», выдатна перакладзеную на беларускую і рускую мовы Язэпам Семяжонам у 1968 і 1969 гадах. Не так даўно я дазналася, што на беларускую мову за мяжой яе пераклала беларуская паэтка-эмігрантка Наталля Арсеннева. Ведаю таксама, што перакладам гэтага твора на рускую мову займаўся даследчык творчасці паэта-лацініста Я.Парэцкі.
Супярэчлівы характар адносін В.Дуніна-Марцінкевіча да прыгоннага ладу ў паэме Гапон
Асноўная тэма паэмы «Гапон» — паказ жыц-ця беларускага сялянства ў часы прыгону. 3 гісторыі мы ведаем, наколькі цяжкім і бяспраў-ным было становішча сялян у тую пару. Чала-век быў прывязаны да пана і поўнасцю залежаў ад яго. Адным з найстрашнейшых праяўлен-няў прыгонніцтва была рэкруцкая павіннасць — шматгадовая цяжкая салдацкая служба цару без згоды на тое маладога чалавека.
Шлях першапраходцы пра творчасць В. У. Дуніна-Мартінкевіча.
Асоба В. Дуніна-Марцінкевіча доўно вядома ў гісторыі родная літаратуры.Ён па праву лічыцца заснавальнікам новай беларускай літаратуры.Зразумець значэнне дейнасці пісьменніка можна толькі склаўшы ў адзінае цэлае ўсё, што стварыў ён як першы беларускі прафесійны літаратар XIX ст., драматург,перакладчык, публіцыст і асветнік.
Кручкоў- тыповы прадстаўнік царскай сістэмы чыноўнікаў па камедыі Пінская шляхта В. Дуніна-Марцін
Яго паводзіны сярод шляхты - з'едлівая пародыя на правасуддзе. Не ласпеў Кручкоў яшчэ пачаць "разбірацельства", а ўжо гучыць яго загад, каб шляхта несла хабар: "Няхай аддаць хурману, ды спакуйце там харашэнька ў возе". Нахабству і цынізму Кручкова няма межаў. Ён так вольна адчувае сябе сярод цёмнай, прастакаватай, запалоханай яго прыгаворамі і штрафамі шляхты, што не лічыць патрэбным захоўваць нават знешнюю форму правасуддзя.
Пан і селянін у творчасці В. У. Дуніна-Марцінкевіча.
Самым вядомым пісьменнікам другой паловы XIX стагоддзя па праву лічыцца Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Паэт, драматург, тэатральны крытык, ён усхваляў працавіты і шчыры беларускі народ, крытыкаваў прыгонны лад і прыгоннікаў.
Крытыка царскай судовай бюракратыі ў камедыі В.Дуніна-Марцінкевіча Пінская шляхта
Камедыя «Пінская шляхта» пісалася пасля адмены прыгоннага права і пасля паўстання тысяча васемсот шэсцьдзесят трэцяга года. Паўстанне закончылася паражэннем, і ў краі-не наступілі часы жорсткай рэакцыі. Душы-лася любая дэмакратычная думка. Царская вярхушка, баючыся новага ўздыму прагрэсіў-ных сіл, была толькі тым і занята, што адсоч-вала любыя павевы бунтарства з мэтай назаў-сёды вытравіць у людзей дух непакорнасці.
Крытыка царскай судовай бюракратыі ў камедыі В. Дуніна-Марцінкевіча Пінская шляхта. другое
Камедыя "Пiнская шляхта" — выдатнае дасягненне беларускай нацыянальнай драматургii. Значны ўплыў на стварэнне камедыi аказала паўстанне 1863-1864 гг., да якога В. Дунiн-Марцiнкевiч аднёсся насцярожана, з пункту гледжання шляхецкай дэмакратыi. Няма падстаў лiчыць яго актыўным удзельнiкам тых падзей, аднак яны не маглi не паўплываць на далейшы жыццёвы i творчы шлях пiсьменнiка.
Паэзія 20-х гадоў
Асаблівасці развіцця і галоўныя тэмы беларускай паэзіі 20-х гадоў, яркія прадстаўнікі дадзенага перыяду і аналіз іх твораў. Значэнне жаночай паэзіі ў дадзеным літаратурным перыядзе, яе лірызм. Характэрныя асаблівасці чаротаўскай авангардысцкай паэтыкі.
Якуб Колас - вялікі пясняр беларускага народа
Вывучэнне біяграфіі і творчасці Якуба Коласа (сапраўднае імя і прозвішча Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч), вядомага беларускага савецкага пісьменніка. Якуб Колас - адзін з класікаў і заснавальнікаў беларускай літаратуры, народны паэт Беларускай ССР.
Кампаненты-складнікі змястоўнай формы твора
Значэнне паняцця "свет мастацкага твора". Рэч як якасць знаку эпохі і асяроддзя пісьменніка. Прырода, час і прастора ў мастацкім творы. Сюжэт, яго разнавіднасці, састаўныя часткі і функцыі. "Чужое" слова ў тэксце, інтэртэкстуальнасць, паняцце стылю.
Заснавальнікі літаратурнага аб'яднання "Маладняк"
"Маладняк" - беларускае аб'яднанне пісьменнікаў, паэтаў якое існавала з 1923 да 1928 гг. Аб'яднанне ўзнікла як гурток маладых паэтаў пры часопісе "Маладняк". Яго заснавальнікамі лiчацца: Чарот, Я. Пушча, А. Вольны, А. Дудар, А. Александровіч, А. Бабарэка.
Асноўныя этапы і шляхі развіцця беларускага літаратуразнаўства
Ля вытокаў беларускай літаратурнай навукі, яе развіццё ў 1920-1930 гг. Фарміраванне ўласнага беларускага літаратуразнаўства, яго стан ў 1940 - першай палове 1950 гг. Здабыткі і дасягненні беларускага літаратуразнаўства ў другой палове 1950 - 1990 гг.
Найбольш яскравыя прадстаўнiкi газеты "Наша Ніва"
"Наша Ніва" — беларуская газэта, найстарэйшая газэта на беларускай мове. Вобразна-выяўленчая, стылёвая і жанравая палітра паэзіі Я. Купалы. Аўтабіяграфічная аповесць "У дрымучых лясах" — апошні значны твор З. Бядулі. Аповесць-казка "Сярэбраная табакерка".
Літаратурныя роды, віды, жанры
Агульнае паняцце аб літаратурным родзе, відзе, жанры. Эпас (эпічны род): сістэма эпічных відаў і жанраў. Сістэма драматычных відаў і жанраў. Лірыка (лірычны род). Ліра-эпас як адно з буйнейшых міжродавых утварэнняў. Сістэма ліра-эпічных відаў і жанраў.
Літаратура ваеннага i пасляваеннага перыяду
Роля паэзіі ў агульнай сістэме мастацкай літаратуры часоў Вялікай Айчыннай вайны. Кантраснае спалучэнне ў творах любові і нянавісці, традыцыйных вобразаў-сімвалаў і лірычна-песенных інтанацый. Значэнне сатырычнай камедыі ў беларускай літаратуры.
Лiтаратура ў эпоху Асветніцтва
Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў эпоху Асветніцтва. Лепшыя паэтычныя і драматычныя творы другой паловы XVIII ст. Тэматычна бурлескная паэзія эпохі Асветніцтва. Развіццё школьнай драматургіі.
"Золата" Ядвігіна Ш. і станаўленне беларускага рамана
"Дараманная" творчасць Ядвігіна Ш. Жыццёвы, творчы шлях пісьменніка. Станаўленне творчай індывідуальнасці. Жанрава-стылявыя асаблівасці прозы. Мастацкія асаблівасці першага беларускага рамана. Раман "Золата" як адна са спроб стварэння псіхалагічнай прозы.
Культура і мастацтво Беларусі канца XVIII-першай паловы XIX ст
Станаўленне беларускай літаратурнай мовы і беларускай літаратуры. Фарміраванне беларускай нацыі. Тэатр, музыка, выяўленчае мастацтва, архітэктура і іх камерцыйный характар. Рамантычныя матывы ў гістарычным і пейзажным жывапісе, папулярнасць графікі.
Белорусский фольклор
Беларускі фальклор – скарбніца этнічнай культуры беларусаў _ Змест: Уводзіны……………………………………………2 Беларуская вусна-паэтычная творчасць……….3 Каляндарна-абрадавая паэзія……………………4
Культура Беларусі ў канцы ХIХ ст.
Станавленне буржуазнага грамадства, якэя паскорыла працэсы культурнага жыцця Беларусі ў канцы ХIХ ст., ўздзеянне на развіццё культуры руской культуры. Вядучае месца мастацкай літаратуры, тэатральная і музычная культура выяўленчае мастацтва і архітэктура.
Основные принципы и методы в историческом познании
ВВЕДЕНИЕ. 1.Предмет истории. Науки подразделяются на естественный и общественные или гуманитерные, история является одной из гуманитарных или общественных дисциплин. Корни истории уходят в глубокую древность. Уже тогда возникла необходимость запоминать события, факты и передавать следующим поколениям уроки жизни возникла.
Фарміраванне беларускай нацыі
Структура насельніцтва Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. Фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларускага народа. Утварэнне беларускай нацыі. Станаўленне беларусазнаўства. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы і нацыянальнай літаратуры.
Увахожданне Беларусі у Расійскую Імперыю
Акт падзелу Рэчы Паспалітай. Дзялення Беларуская губерня на Магілёўскую і Віцебскую у 1801 г. Беларусь, Літва і Украіна ў складзе Рэчы Паспалітай. Капіталізм ў Еўропе у XVII ст. Расійская падатковая сістэма. Сітуацыя напярэдадні Айчыннай вайны 1812 г.
Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі у канцы ХIХ ст
Развіццё лібералізму на тэрыторыі Заходніх губерняў. Працоўны рух, прапаганда марксізму і адукацыя рабочых саюзаў. Дзейнасць польскіх і габрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый, іх уплыў на сацыяльную жыццё. Правядзенне сялянскай рэформы 1861 г.
Вывучэння беларускай мовы ў пачатку 20 стагоддзя
Распрацоўка агульных пытанняў беларускага мовазнаўства, вывучэння вусна-гутарковай мовы. Праблемы ўпарадкавання літаратурнай лексікі ў 20-х гг. ХХ стагоддзя, пачатак спецыяльнай работы па збіранню скарбаў народнай мовы розных рэгіёнаў Беларусі.
Антрапонімы ў творчай спадчыне Уладзіміра Караткевіча
Антрапонімы як частка лексічнага фонду беларускай мовы, іх паходжанне, заканамернасці развіцця, адметнасць будовы і пашырэння на тэрыторыі Беларусі. Роль імёнаў і прозвішчаў у антрапанімічнай сістэме твора "Каласы пад сярпом тваім" У. Караткевіча.
Літаратура и рэдагаванне в Беларусі на пачатку ХХ ст
Кнігадрукаванне на Беларусі. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы. Янка Купала — рэдактар "Нашай нівы". Беларускі перыядычны друк на пачатку XX ст. "Наша ніва" і традыцыі народна-дыялектнай мовы. Функцыянавалі асноўныя месцы рэдактарскай дзейнасці.