Паэма А.Куляшова Сцяг брыгады
Задума напісаць твор пра франтавую вер-насць салдат баявому сцягу ўзнікла ў Арка-дзя Куляшова летам тысяча дзевяцьсот сорак другога года. Гэта тэма так захапіла паэта, што ён адразу пачаў працаваць над паэмай. Пісаць даводзілася ў цяжкіх умовах: пад гул артыле-рыйскай кананады, пад разрывы бомб, у часы рэдкіх і кароткіх перапынкаў, калі заціхалі варожыя стрэлы, бо аўтар у гэты час і сам пры-маў непасрэдны ўдзел у франтавым жыцці. Аднак, як бы там ні было, але ўжо праз два месяцы пасля пачатку работы тэма, што хва-лявала Куляшова, увасобілася ў паэме «Сцяг брыгады». Галоўнымі героямі паэмы з'яўляюцца Алесь Рыбка, наводчык Мікіта Ворчык і камісар За-рудны, якога яны — Алесь Рыбка і Ворчык — вынеслі цяжка параненага з поля бою. Уся ас-татняя брыгада палягла ў баі. Як самае дарагое выносіць з поля бою Алесь Рыбка і сцяг загінуўшай брыгады — «чэсць забітых усіх...» Трэба сцяг рагпаваць, Сцяг на глум і на здзек не пакіну. Доўга неслі Рыбка і Ворчык на шынялі свай-го камандзіра, і як ні цяжка ім было, у іх ні на хвіліну не ўзнікала жаданне аблегчыць сабе ношу. Кожны разумеў, што гэта яго святы аба-вязак. Так дайшлі Алесь з Мікітам да хаты лесніка. Стары, выправіўшы дзяцей на вайну, сам ужо не ў тых гадах, каб быць воінам, з трывогай за дзяцей, сваіх і чужых, удвух з жонкаю жыў сярод лесу. У эпізодзе з лесніком, як, бадай, ні ў якім іншым, аўтар падкрэслівае чуласць, далікатнасць сваіх герояў, іх гатоўнасць раздзяліць чужое гора. Як ні хацелася ім запытацца ў старога пра яго дзяцей, ніхто з іх рабіць гзтага не стаў, баючы-ся насыпаць солі на свежую рану, калі раптам каторы з сыноў загінуў. Тым жа адказвалі воінам і старыя. На пра-цягу ўсяго таго часу, што правялі франтавікі ў іх, чакаючы, пакуль паправіцца іх камандзір. ні гаспадар, ні яго жонка не запыталіся, хто яны, адкуль і куды ідуць. Больш таго, аднесліся да іх, як да родных. Калі Заруднаму стала лягчэй, трое воінаў рушылі далей. Ім не цярпелася дайсці да штаба і перадаць сцяг. Тады брыгаду не будуць лічыць загінуўшай, і яны змогуць пад гэтым жа сцягам зноў выступіць на барацьбу з фашыстамі. Свой абавязак перад забітымі сябрамі яны выканаюць. Як ні зябка Алесю Рыбку ісці, як ні балюча ад думкі, што іх усяго трое, але тое, што ў яго ватоўцы зашыты сцяг, грэе воіну душу. Ад-нак ненадоўга: былы наводчык Мікіта Ворчык, паверыўшы варожай прапагандзе, што немцы дайшлі ўжо да Урала, употайкі пакідае сяб-роў. Мала таго, ён забраў з сабою ватоўку, у якой быў зашыты сцяг брыгады. Толькі цяпер Зарудны і Алесь Рыбка зразумелі, чаму, праходзячы недалёка ад тых мясцін, адкуль родам Ворчык, і дзе засталася яго сям'я, іх паплечнік чамусьці марудзіў. Ні хвіліны не раздумваючы, байцы накіроўваюцца на пошукі Мікіты. I не так Мікіты, як ватоўкі, у якой зашыты сцяг. Ворчык быў сапраўды дома. Змучаны ўбача-ным, перажытым, ён захацеў знайсці спакой побач з жонкай і дзецьмі. Але дома яго чакала яшчэ большае гора. Сцяг Мікіта захапіў вы-падкова, зусім не маючы намеру аднаму занесці ў штаб ці адкупіцца ім ад немцаў. Зразумела, Ворчык вінаваты перад сваімі таварышамі: і перад мёртвымі, і перад жывымі. Учынак яго нельга пахваліць. Больш таго, ён заслугоўвае нараканняў. Аднак, на маю думку, Алесь Рыб-ка і камісар Зарудны вынеслі Ворчыку занадта жорсткі прыгавор. Па-першае, таму, што ў Вор-чыкавай маладушнасці вінаваты яго характар, не такі цвёрды, як у яго паплечнікаў. Па-дру-гое, чыніць самасуд не мае права ніхто. Тым больш, што дзеянне адбывалася не на перада-вой, дзе, калі не заб'еш ты, — заб'юць цябе. Па-трэцяе, Ворчык за свой ганебны ўчынак ужо пакараны Богам: жонка не дачакалася яго. Што датычыцца аўтарскай задумы ўславіць вернасць салдат баявому сцягу, то, мне здаец-ца, ідэя гэта прагучала ў творы ў поўную сілу.
Другие работы по теме:
Символика Республики Беларусь 2
Республика Беларусь — унитарное демократическое социальное правовое государство, обладающее верховенством и полнотой власти на своей территории, самостоятельно осуществляющее внутреннюю и внешнюю политику. Территория Беларуси едина и неотчуждаема.
Паэма Францішка Багушэвіча Кепска будзе другое.
Самым вялікім па памеры вершаваным творам Ф. Багушэвіча з'яўляецца паэма «Кепска будзе!» Твор напісаны ў паслярэформенны час і адлюст-роўвае жыццё бяднейшай часткі тагачаснай вёскі, жыццё бязрадаснае і гаротнае.
Мінулае вучыць нас як жыць сёння па творах Яна Баршчэўскага.
Лiтаратурную дзейнасць Ян Баршчэўскi пачаў у Полацкай калегii паэмамi "Пояс Венеры" i "Псiхея", вытрыманымi ў стылi польскага класiцызму. Твораў, напiсаных на беларускай мове, захавалася мала. Гэта дыдактычныя вершы "Дзеванька" i "Тарэлiца", а таксама паэма "Рабункi мужыкоў" ("Размова хлопаў"), прысвечаная падзеям 1812 г.
Услаўленне народнай гераіні Бандароўны ў аднаіменнай паэме Янкі Купалы.
Паэма "Бандароўна" напісана ў 1913 г. па матывах беларускіх і ўкраінскіх народных песень аб Бандароўне і польскім магнаце Патоцкім, пры жыцці якога ў 1768 г. на Украіне ўспыхнула паўстанне пад кіраўніцтвам Максіма Жалезняка і Івана Гонты. Бандароўна — галоўны герой твора. Гэта надзвычай прыгожая дзяўчына, якой захапляецца сам паэт:
Водгук на паэму Ф. Багушэвіча Кепека бу-дзе
Паэма Францішка Багушэвіча «Кепска будзе!» — самы буйны паэтычны твор пісьменніка, які праўдзіва расказвае аб жыцці народаў Расіі і Беларусі, аб цяжкай долі прыгонных сялян. Паэма вельмі цікавая, ад-метная, яна не падобная да твораў В. Дуніна-Марцін-кевіча ці Паўлюка Багрыма. Паэме не ўласцівыя сродкі рамантызму, а, наадварот, ёй характэрны фальклорныя матывы, якія Багушэвіч пераасэнсоўвае і паказвае, што трагічны лёс чалавека з народа залежыць не ад таго, што ён няўдачлівы, што яму не шанцуе ў жыцці, а ад сацыяльных умоў.
Вобраз зубра ў паэме міколы Гусоўскага
Цікава, што паэма Гусоўскага «Песня пра зубра» была знойдзена ў нейкім выданні (назвы не памятаю), дзе была змешчана з творамі нарысавага і навукова-папулярнага характару пра прыроду. Яе палічылі магчымым уключыць у зборнік навуковых прац. I я ведаю, чаму гэта зрабілі: паэма дае праўдзівы, блізкі да рэальнасці адбітак зубрынага жыцця, нораваў, паводзінаў і звычак гэтых звяроў-волатаў, цуда прыроды.
Праўда вайны i даваеннага жыцця ў аповесцях Васіля Быкава
«Якой паказвалася вайна Вялікая Айчынная ў гады вайны, першае пасляваеннае дзесяцігоддзе? Жахлівай, страшэннай, разбуральнай. Пра гэта творы Петруся Броўкі, Аркадзя Куляшова, Пімена Панчанкі з трагедый ным сюжэтам, вострым канфліктам, смерцю ні ў чым не вінаватых людзей. Нават дзяцей не шкадавалі фашысты.
Праблематыка Песні пра зубра Міколы Гусоўскага. Сучаснасць зместу паэмы
Мы цэнім паэму Гусоўскага «Песня пра зубра», выдатна перакладзеную на беларускую і рускую мовы Язэпам Семяжонам у 1968 і 1969 гадах. Не так даўно я дазналася, што на беларускую мову за мяжой яе пераклала беларуская паэтка-эмігрантка Наталля Арсеннева. Ведаю таксама, што перакладам гэтага твора на рускую мову займаўся даследчык творчасці паэта-лацініста Я.Парэцкі.
Мастацкія асаблівасці паэмы Энеіда на-выварат.
Энеіда навыварат" была напісана ў канцы дзесятых гадоў дзевятнаццатага стагоддзя. На такую думку наводзіць наступнае параўнанне ў творы: пасля пагроз Нептуна вятры ўцякаюць з мора, "як ад Кутуза Банапарт". Да нас дайшла толькі палова першай часткі паэмы.
Гартаючы старонкі твораў Івана Шамякіна.
Народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін належыць да пакалення пісьменнікаў, маладосць якіх была апалена і загартавана вайной. Магчыма, па гэтай прычыне большасць яго твораў так ці інакш звязана з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Тэме вайны прысвечаны аповесці "Помста", "Гандлярка і паэт", "Ахвяры", раманы "Глыбокая плынь", "Снежныя зімы", "Сэрца на далоні", пенталогія "Трывожнае шчаеце".
Праблема народнага таленту ў паэме Максіма Танка Люцыян Таполя
Тэма народнага таленту характэрна як для фальклору, так і для мастацкай літаратуры. У вобразах песняроў, музыкаў, мастакоў увасоб-лены таленавітасць беларускага народа, яго прага да свабоды. Беларуская зямля заўсёды славілася людзьмі, якія ўшаноўвалі сваім ма-стацтвам працавітасць і майстэрства, свабода-любства простага народа.
Вобраз палясоўшчыка Тараса па паэме Тарас на Парнасе. другое.
Аўтарства паэмы "Тарас на Парнасе" доўгі час заставалася невядомьш, устанавіць яго было нялёгка з тае прычыны, што зусім адсутнічалі дакументальныя звесткі аб аўтары. Але апублікаваныя матэрыялы беларускага паэта і фалькларыста Аляксандра Рыпінскага сведчаць, што паэму "Тарас на Парнасе" налісаў у 1855 годзе ўраджэнец Віцебшчыны Канстанцін Вераніцын.
Вобраз палясоўшчыка Тараса ў паэме Тарас на Парнасе. другое 2
Паэма "Тарас на Парнасе" напiсана ў сярэдзiне XIX ст. Аўтарства яе прыпiсвалася В. Равiнскаму, Т. Манькоўскаму, В. Дунiну-Марцiнкевiчу, А. Вярыгу-Дарэўскаму, студэнтам Горы-Горацкага сельскагаспадарчага iнстытута. Г. Кiсялёў лiчыць, што паэму напiсаў Канстанцiн Веранiцын, якi нарадзiўся на Вiцебшчыне.
Паэма Якуба Коласа Сымон-музыка
Паэма «Сымон-музыка» — другі па велічьгні і значнасці пасля «Новай зямлЬ паэтычны твор Якуба Коласа. Пісаць яе аўтар пачаў яшчэ раней «Новую зямлю», як толькі выйшаў з турмы, ды трапіў за ўдзел у настаўніцкім з'ездзе. Там жа, за кратамі» узнікла і задума твора. Шсалася паэма доўга, з перапынкамі — чатырнаццаць га-доў.
Вобраз Тараса ў паэме Тарас на Парнасе.
Паэма "Тарас на Парнасе" мае глыбокі сэнс. На першы погляд здаецца, што гэта звычайны жартоўны твор. Але тут выяўлены неардынарны погляд аўтара на жыццё сялян. Вобраз Тараса, галоўнага героя твора, увасабляе характэрныя рысы ўсяго беларускага народа.
по Логистика в фармации
Федеральное агентство по образованию Уральский государственный экономический университет Кафедра экономики и управления здравоохранением КОНТРОЛЬНАЯ РАБОТА №1
Сымон Музыка
БЕЛАРУСКІ МУЗЫКА-АРФЕЙ (ПА ПАЭМЕ ЯКУБА КОЛАСА "СЫМОН-МУЗЫКА") Паэма "Сымон-музыка" ў творчасці Якуба Коласа займае адметнае месца. Яна, як і многія іншыя творы беларускіх пісьменнікаў ("Курган" Я. Купалы, "Люцыян Таполя" М. Танка, "Сады вятроў" Я.
Літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны
Лёс Беларусі ў вайне. Гераізм савецкіх людзей. Вайна і літаратура. Пісьменнікі-франтавікі, удзельнікі партызанскага і падпольнага руху. Творчасць паэтаў, якія загінулі ў гады вайны. Складанасць ваенных падзей і калізій у адлюстраванні літаратуры. Франтавы і партызанскі друк. Фальклор ваеннага часу.
Паэма Адама Міцкевіча "Гражына"
Вывучэнне спадчыны А. Міцкевіча, якое з'яўляецца часткай сусветнай літаратурнай класікі. Творчы аналіз паэмы "Гражына", як аўтар паказвае ў ёй гістарычнае мінулае Беларусі. Праца над іміджам Гражыны, ці можам мы аднесці яе да рамантычных героям.
Паэма А.А. Куляшова "Cцяг брыгады"
Гісторыя стварэння і жанравыя асаблівасці паэмы Куляшова "Сцяг брыгады". Абагульненасць і сімвалічнасць вобразаў Андрэя Рыбкі, Мікіты Ворчыка, Заруднага і іншых герояў паэмы. Мастацкія пошукі пісьменніка у паэме – фальклорная паэтыка ўмоўнасці сітуацый.
Развiцце беларускай лiтаратуры ў 1930-я г.
Паэмы А. Александровіча "Цені на сонцы", "Паэма імя вызвалення", "Паэма пра ворага". Эстэтычны ўзровень твораў на гісторыка-рэвалюцыйную тэму. Захады па ўзмацненню гуманістычнага пафасу прозы. Стан развіцця беларускай драматургіі на пачатку 30-х гадоў.
Літаратура ваеннага i пасляваеннага перыяду
Роля паэзіі ў агульнай сістэме мастацкай літаратуры часоў Вялікай Айчыннай вайны. Кантраснае спалучэнне ў творах любові і нянавісці, традыцыйных вобразаў-сімвалаў і лірычна-песенных інтанацый. Значэнне сатырычнай камедыі ў беларускай літаратуры.
Танк Максім
(сапр. Скурко Яўген), нарадзіўся 17.09.1912 г. у вёсцы Пількаўшчына Мядзельскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў пачатковую польскую школу, вучыўся ў Вілейскай расейскай і ў Радашковіцкай беларускай гімназіях, з апошняй быў выключаны за ўдзел у школьнай забастоўцы. Потым вучыўся ў віленскіх беларускай, расейскай гімназіях.
Коммунистическая партия Западной Белоруссии
Введение 1 История 1.1 Основание партии 1.2 Партизанское движение 1.3 Громада 1.4 По линии Коминтерна Список литературы Введение Коммунистическая партия Западной Белоруссии (белор. Камуністычная партыя Заходняй Беларусі, КПЗБ) — коммунистическая партия, существовавшая в 1923—1938 годах на территории Западной Белоруссии.
Бело-красно-белый флаг
План Введение 1 История 1.1 Происхождение цветов флага 1.2 Февральская революция 1.3 Белорусская народная республика 1.4 Межвоенный период 1.5 Великая Отечественная война
Мядзельшчына 1941 -1945 гг.
Армія Краёва - падпольная ваенная арганізацыя 1942-1945 гг. - на Мядзельшчыне. Разрыў адносін паміж СССР і польскім эмігранцкім урадам. Вызваленне жыхароў Мядзеля от нямецка-фашысцкімі захопнікаў. Населеныя пункты Мядзельскага раёна, якія былі знішчаны.
Слуцкае паўстаньне
Орган беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў "Беларуская Крыніца". Канец савецка-польскае вайны 1919-1920 гг.. Нацыянальна-вызваленчы рух на случчыне. Напярэдадні. Зьезд Случчыны і Рада Случчыны. Дэклярацыя Рады Случчыны. Паўстаньне ў Слуцкай брыгадзе.
Трансфармацыя інфармацыйнай прасторы Балгарыі
Каталог перыядычнага друку Балгарыі. Газета "Свабодны народ". Сярод масавых выданняў. Папулярнасць гумарыстычнага штомесячніка "Авадзень". Прыкметы пранікнення ў інфармацыйную прастору краіны. Пранікненне заходніх партнёраў на рынак электронных СМІ.