На золаку XX ст., калі Расію ўскалыхнулі хвалі першай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі, на Беларусі цвёрда і ўпэўнена, паэтычна натхнёна загучаў голас Цёткі. Паэтэса-рэвалюцыянерка, асветніца, рэдактар, настаўніца, публіцыст, вучоны, медыцынскі работнік — такую жанчыну падарыла беларускаму народу эпоха рэвалюцыйных бітваў. Цётка быццам знарок была народжана для такога бурлівага часу, які стаў для яе творчасці зорным. Паэтэса адкрывае новую старонку ў беларускай літаратуры — старонку мужнасці і барацьбы. Талент палымянай рэвалюцыянеркі выявіўся не толькі ў паэзіі, але і прозе (пераважна ў жанры апавядання). Першым празаічным творам Цёткі з'яўляецца алегарычнае апавяданне "Прысяга над крывавымі разорамі". Гэта невялічкая замалёўка з жыцця беднага і гаротнага селяніна Мацея нагадвае пракламацыю з выразна акрэсленай рэвалюцыйнай ідэяй — патрабаваннем права на зямлю і волю. Экспазіцыя апавядання даволі лаканічная. Стары, слабы, змучаны цяжкай працай і нястачай Мацей павінен працаваць на полі, бо болей няма каму. Тры сыны Мацея разляцеліся, як птушкі, па свеце: адзін наняўся парабкам, другі стаў рабочым, трэцяга забралі ў войска. І прыходзіцца старому чалавеку, хвораму і нямогламу, апрацоўваць сваю зямлю самому. А яшчэ ж трэба адправіць доўг: "Мардасовічу — за лён, Бізуноўскаму — за пашу, а там і за бульбу плужы і плужы штодзень на адработках". Змарыўся Мацей, прылёг адпачыць і заснуў. І сніцца яму, што на яго палосцы "сабралася моц народу" (і маладыя, і старыя, і мужчыны, і жанчыны, і дзеці) і ўсе крычаць: "Вузка! Цесна! Мала!". Беднякі з натоўпу ставяць пытанне: "А скуль узяць? Скуль дастаць?". І ў адказ ім чуюцца галасы: "Глядзіце, во пра'сторы! Во нівы, лясы, палі! Усё гэта наша!". Сусед жа Мацея Астап запалохвае: "Не дадуць: то казённае, дворнае, — ні я, ні вы не маеце права... Не дадуць, паб'юць...". Сярод натоўпу бачыць Мацей і трох сваіх сыноў, якія становяцца на калені і прысягаюць: "Мы дамо! Мы — сіла! Мы — праваі". Тры браты, якія сімвалізуюць адзінства рабочых, сялян і салдат, здольны дабіцца свабоды свайму народу, даць зямлю беззямельным. Сон Мацея — не проста яго спрадвечная мара аб зямлі, не проста яго гора і боль, а папярэджанне аб вялікай крыві, якая пральецца на гэтай зямлі. Апавяданне заканчваецца сімвалічна: "Разоры стаяць поўны крыві, а над імі вісяць тры скрыжаваныя далоні...". Цётка паказвае гэтым, што дарагой цаной прыйдзецца плаціць за зямлю і волю, што гэта барацьба патрабуе адзінства і згуртаванасці. Гісторыя пацвердзіла гэта. Змест твора супадае з сённяшнімі рэаліямі. Нам, беларусам, адзінства і згуртаванасць неабходны, як сонца і паветра. Любую бяду лягчэй пераносіць разам. Ніхто не дапаможа нам у вырашэнні сацыяльных, эканамічных, экалагічных праблем, калі мы самі, усе разам, не дапаможам сабе. Прыйдзе час, і разоры гісторыі запоўняцца новым сэнсам. І не кроў і слёзы будуць сімвалізаваць гэты час, а ўрадлівая ніва, каласы якой будуць згінацца пад цяжарам зерня.
Другие работы по теме:
Гляджу я ў потнае акно вялікай будучыні... творчасць Міхася Чачота.
Я шумлівы чарот, я мяцежны бунтар. Я балота буджу гучным шумам. У вадзе я жыву і абмыт дажджом хмар, Але змоўкнуць не дам сваім струнам. М. Чарот Творчасць М. Чарота ў многім тыповая для пакалення пісьменнікаў, што прыйшло ў літаратуру адразу пасля Кастрычніка. Яго творам уласцівы рамантычная акрыленасць, урачыстасць, узнёсласць, дынамічнасць, мяцежна-бунтарскі дух.
Паэма А.Куляшова Сцяг брыгады
Задума напісаць твор пра франтавую вер-насць салдат баявому сцягу ўзнікла ў Арка-дзя Куляшова летам тысяча дзевяцьсот сорак другога года. Гэта тэма так захапіла паэта, што ён адразу пачаў працаваць над паэмай. Пісаць даводзілася ў цяжкіх умовах: пад гул артыле-рыйскай кананады, пад разрывы бомб, у часы рэдкіх і кароткіх перапынкаў, калі заціхалі варожыя стрэлы, бо аўтар у гэты час і сам пры-маў непасрэдны ўдзел у франтавым жыцці.
Знак бяды - вобразы Петрака і Сцепаніды.
Я лічу, што Васіль Быкаў — вельмі шчыры і навіты беларускі пісьменнік. Яго творы адлюстроўва-юць прыгожасць і магутнасць нашай роднай мовы. Гэтаму пісьменніку давялося зведаць усе жахі Вялі-кай Айчыннай вайны. Васіль Быкаў змагаўся супраць фашыстаў, быў двойчы паранены, ляжаў у шпіталях. Ён бачыў, як паміраюць людзі.
Пачынальнік вялікай прозы творчасць Ядвігіна Ш.
Ядвігін Ш. (сапраўдныя імя і прозвішча пісьменніка Антон Лявіцкі) увайшоў у беларускую літаратуру як навеліст, нарысіст, фельетаніст, перакладчык, аўтар аднаго з першых беларускіх раманаў. Пісаў ён на беларускай, польскай і рускай мовах. Першыя апавяданні пісьменніка лічацца мастацкімі апрацоўкамі, інтэрпрэтацыямі народных жартаў, анекдотаў, гутарак, казак, нагадваюць байкі ў прозе і характарызуюцца вострай сатырычнай скіраванасцю.
Асаблівасці Лірыкі Максіма Танка
Паэзія Максіма Танка ўражвае разнастайнас-цю тэм, вобразаў, форм, творчым засваеннем на-цыянальнай паэтычнай традыцыі і наватар-ствам. I ўсё ж галоўная тэма, якая праходзіць праз усю творчасць М. Танка, — Радзіма ў са-мых розных яе праявах: гісторыя і яе адлюс-траванне ў легендах і паданнях, праца, песні, мары народа, маляўнічая прырода, мілагучная родная мова.
Супярэчлівы характар адносін В.Дуніна-Марцінкевіча да прыгоннага ладу ў паэме Гапон
Асноўная тэма паэмы «Гапон» — паказ жыц-ця беларускага сялянства ў часы прыгону. 3 гісторыі мы ведаем, наколькі цяжкім і бяспраў-ным было становішча сялян у тую пару. Чала-век быў прывязаны да пана і поўнасцю залежаў ад яго. Адным з найстрашнейшых праяўлен-няў прыгонніцтва была рэкруцкая павіннасць — шматгадовая цяжкая салдацкая служба цару без згоды на тое маладога чалавека.
Асноўныя матывы творчасці Змітрука Бядулі.
Змітрок Бядуля адносіцца да ліку пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры. Першы яго зборнік "Абразкі" склалі лірычныя імпрэсіі-мініяцюры. У іх праглядваецца выдатнае ўменне аўтара занатаваць на паперы першаснае, ледзь узнікшае ўражанне аб людзях, падзеях, рэчах і аформіць яго ў выглядзе пачуццёва-вобразнай, кідкай, выразнай дэталі.
Праблема народнага таленту ў паэме Максіма Танка Люцыян Таполя
Тэма народнага таленту характэрна як для фальклору, так і для мастацкай літаратуры. У вобразах песняроў, музыкаў, мастакоў увасоб-лены таленавітасць беларускага народа, яго прага да свабоды. Беларуская зямля заўсёды славілася людзьмі, якія ўшаноўвалі сваім ма-стацтвам працавітасць і майстэрства, свабода-любства простага народа.
Кандрат Крапiва драматургiчна-iдэйны змест песы Хто смяецца апошнiм. Жанр твора
Талент К.К. асаблiва праявiуся у жанры драматургii. У яе ён прыйшоу у сярэдзiне 30-х гадоу. К гэтаму часу бел. драматургiя мела свае мастацкiя здабыткi. На сцэнах бел. тэатрау з поспехам ставiлiся п'есы Галубка, Чорнага, Гарбацэвiча. Па словах самаго аутара, рознiца памiж байкай i камедыяй хутчэй колькасная, чым якасная.
У васкросшую верыць краіну... творчасць Цішкі Гартнага.
Мой верш мая душаІ думка шчырая маяУ кожным слове маё я. Мой верш мая душа. Ц. ГартныЦішка Гартны ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры як актыўны творца і наватар пачынальнік буйной беларускай прозы адкрывальнік верш мая душаІ думка шчырая маяУ кожным слове маё я верш мая душа.
Тэма Радзiмы у паэзii А.Разанава
Тэма Радзiмы у сучаснай паэзii Сучасная бел паэзiя вядзе адлiк часу з 50-х гадоу. Вялiкi уплыу на яе развiцце аказау грамадска-сацыяльны уздым, дзякуючы якому узрасла увага да
Янка Маўр — "бацька" беларускай дзіцячай літаратуры
Літаратурная творчасць Янка Маўр. Напісання прыгодніцкага рамана "Амок", першага ў беларускай літаратуры. Ідэйна-эстэтычнае рэчышча маўраўскай прозы. Эвалюцыя жанру прыгодніцкай аповесці, мастацкая навізна. Пасляваенны перыяд у творчасцs пісьменніка.
Якуб Колас - вялікі пясняр беларускага народа
Вывучэнне біяграфіі і творчасці Якуба Коласа (сапраўднае імя і прозвішча Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч), вядомага беларускага савецкага пісьменніка. Якуб Колас - адзін з класікаў і заснавальнікаў беларускай літаратуры, народны паэт Беларускай ССР.
Заснавальнікі літаратурнага аб'яднання "Маладняк"
"Маладняк" - беларускае аб'яднанне пісьменнікаў, паэтаў якое існавала з 1923 да 1928 гг. Аб'яднанне ўзнікла як гурток маладых паэтаў пры часопісе "Маладняк". Яго заснавальнікамі лiчацца: Чарот, Я. Пушча, А. Вольны, А. Дудар, А. Александровіч, А. Бабарэка.
Жыццё і творчасць Міхася Зарэцкі (1901—1937)
Міхась Зарэцкі — таленавіты прадстаўнік новай пісьменніцкай генерацыі, што прыйшла ў беларускую літаратуру на пачатку 20-х гадоў. Вера у неабходнасць рэвалюцыйнага абнаўлення жыцця і ўсталяванне сацыяльнай справядлівасці. Знаёмства з раннімі творамі.
Беларуская проза 1920-х гадоў
Апавяданні З. Бядулі як адны з першых у малой прозе 1920-х гг. Вобраз новага героя, рабочага-рэвалюцыянера, актывіста, камуніста малюецца ў апавяданнях. Сюжэтныя рамкі беларускага "сярэдняга" эпасу. Арганічнае зліццё мастацкасці і дакументальнасці.
Беларуская паэзія 1920-х гадоў
Развіццё паэзіі ў 20 гг. ў дзвюх асноўных ідэйна-мастацкіх плынях: нацыянальнай і пралетарска-рэвалюцыйнай. Асэнсавання Беларускага Шляху – лёсу маці-Беларусі ў новых гістарычных умовах. Апяванне "казкі прышлага часу". Пастаральнасць і фальклорны лірызм.
Максім Іванавіч Гарэцкі
Максім Іванавіч Гарэцкі як выдатный дзеяч беларускай культуры, гонар і сумленне нацыі, яе духоўны настаўнік, які ўнёс велізарны ўклад у фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларусаў. Літаратурный дэбют Гарэцкага, праяўлення наватарства в яго творах.
Кандрат Крапіва (1896–1991)
К. Крапіву можна з поўным правам лічыць тэарэтыкам літаратуры. У рэчышчы сваёй літаратурна-крытычнай дзейнасці (а Крапівой аналізаваліся і ацэньваліся многія творы сучаснай беларускай літаратуры) пісьменнік закранаў важныя тэарэтыка-літаратурныя пытанні.
Сучасная проза Беларусі і творчасць Г. Бураўкіна
Развіццё прозы на сучасным этапе другой паловы 90-х гадоў - да пачатку ХХІ стагоддзя. Здабыткі сучаснай прозы. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-мастацкія асаблівасці творчасці Г. Бураўкіна. Грамадзянскасць таленту паэта, трыбуннасць і актыўнасць паэтава слова.
"Золата" Ядвігіна Ш. і станаўленне беларускага рамана
"Дараманная" творчасць Ядвігіна Ш. Жыццёвы, творчы шлях пісьменніка. Станаўленне творчай індывідуальнасці. Жанрава-стылявыя асаблівасці прозы. Мастацкія асаблівасці першага беларускага рамана. Раман "Золата" як адна са спроб стварэння псіхалагічнай прозы.
Драматургія Івана Мележа
Асаблівасці драматургічных твораў Івана Мележа, іх месца ў творчай спадчыне пісьменніка, а таксама ў гісторыі беларускай драматургіі і літаратуры наогул. Спецыфіка развіцця беларускай драматургіі. Творчы шлях Івана Мележа ў беларускай літаратуры.
Танк Максім
(сапр. Скурко Яўген), нарадзіўся 17.09.1912 г. у вёсцы Пількаўшчына Мядзельскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў пачатковую польскую школу, вучыўся ў Вілейскай расейскай і ў Радашковіцкай беларускай гімназіях, з апошняй быў выключаны за ўдзел у школьнай забастоўцы. Потым вучыўся ў віленскіх беларускай, расейскай гімназіях.
Працэс фарміравання беларускай нацыі
Змест Ст. Уводзіны 3 1. Фарміраванне беларускай нацыі 4 2. Развіццё адукацыі, навукі, друку 8 3. Мастацтва і архітэктура 12 Заключэнне 16 Спіс літаратуры 17
Рэвалюцыя 1905-1907 гг
Асаблівасці палітычнага і эканамічнага развіцця краіны, жыццёвыя інтарэсы працоўных мас. Ўплыў рэвалюцыі на жыццё Расіі, "западнорусизм" як ідэалогія. Палітыка царскага ўрада ў адносінах да Беларусі. "Наша ніва" у гісторыі беларускага нацыянальнага руху.
Конспект по истории Беларуси
VI БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛИТАЙ (II палова XVI ст.) 1. Люблинская уния 1569. Вытоки и змест. 3. Рэлигийна-царкоуная Берастейская уния 1596 г. Сутнасць унияцтва.
Барацьба за стварэнне Беларускай дзяржаунасци 1917-1920гг.
Барацьба за стварэнне беларускай дзяржаўнасті 1917–1920 гг. Беларускі нацыянальны рух і яго барацьба за вырашэнне нацыянальнага пытання (сакавік-кастрычнік 1917г). I Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне БНР і яе роля ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці.
Нил Гилевич
Ніл Гілевіч Падры хтава Падры хтава Навучэнец гр.156 Дзянішчык Аляксандр 2009 Гілевіч Ніл , нарадзіўся 30.09.1931 г. у вёсцы Слабада Лагойскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Беларуская журналістыка
Беларуская літаратурная перыёдыка. Часопісы "Полымя", "Маладняк", газета "Літаратура і мастацтва". Узнікненне і развіццё друку моладзі Беларусі. "Красная смена" ("Чырвоная змена"), "Юный пахарь" ("Малады араты").
Роля айчынных СМІ у публічнай палітыцы
Сутнасць СМІ як састаўной часткі палітычнай сферы рэспублікі і грамадства ўвогуле, месца і роль сродкаў масавай інфармацыі ў палітычным жыцці нашага грамадства. Напрамкі дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі на сучасным этапе навукова-тэхнічнага прагрэсу.