Мой верш — мая душа
І думка шчырая мая!
У кожным слове маё я.
Мой верш — мая душа.
Ц. Гартны
Цішка Гартны ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры як актыўны творца і наватар, пачынальнік буйной беларускай прозы, адкрывальнік рабочай тэматыкі. Дарэвалюцыйныя вершы паэта навеяны ідэямі нацыянальнага адраджэння, рэвалюцыйна-вызваленчым рухам. Некаторым з іх уласціва лозунгавасць, абстрактнае ўхваленне перамогі рэвалюцыі. У вершы "Роднай краіне" паэт стварыў вобраз роднага краю, дзе "раскінуліся шэрыя вёскі" са старажытнымі курганамі, "Дзвіна й чысты Нёман... свае воды ў мора нясуць", чуюцца песні — "долі людской адгалоскі". Заканчваецца верш прызнаннем лірычнага героя ў яго бясконцай любові да тых месц, дзе ён нарадзіўся і вырас. Ідэю ўваскрэсення краіньі паэт звязвае з "нястрыманай яскравай свабодай", што хутка "заззяе для народа" (верш "Да надзеі"). Паэт, на думку Ц. Гартнага, павінен прыняць актыўны ўдзел у абуджэнні народа, барацьбе за знішчэнне рабскіх устояў:
Размахні рукою і званова сэрца
Скалыхні сярдзіта. Хай грымяць удары,
І хто спіць, хто дрэмле, ўстане-скалыхнецца
І спяшыць на зовы. Не праспі, званару!
Тэма паднявольнага жыцця селяніна і яго цяжкой працы знайшла адлюстраванне ў вершах "Да Нёмна", "Касьба", "Песня жняі", "Сявец". Захапляючыся спорнай працай касцоў, паэтызуючы працу жняі, пад сярпом якой "хутка жыта гнецца, сноп за снопам у радок покладам кладзецца", аўтар сцвярджае высокія маральныя нормы селяніна:
Праца павінна прыносіць асалоду,
задавальненне, бо
Праца ўвесь свет ускарміла,
Праца нам шчасце дае.
Працаю сілы прыроды
К людзям у слугі ідуць,
З ёю ж у свеце народы
Лепшае долі прыждуць.
У вершах "Каваль", "Гарбар на вандроўцы") "Песні гарбара" Ц. Гартны ўпершыню ў беларускай літаратуры звярнуўся да вобраза рабочага, выказаў веру ў яго вялікія магчымасці. Апісваючы кавальскую і гарбарскую працу, разважаючы пра цяжкую долю гарбара (яго ў жыццёвых вандроўках заўсёды суправаджае гора), паэт стварае абагульнены вобраз "рыцара працы цяжкой", які ганарыцца сваёй прафесіяй і верыць, што ў працы адшукае лепшую долю, выкуе сваё шчасце. Сярод празаічных твораў Ц. Гартнага найбольш значны — раман "Сокі цаліны", які з'яўляецца першым шматтомным творам у нашай нацыянальнай літаратуры, дзе праўдзіва адлюстравана грамадска-палітычная атмасфера тых часоў, жыццё горада і рабочае асяроддзе. У структурным плане ён складаецца з 4 кніг (квадраў), аб'яднаных галоўнай ідэяй аўтара: паказаць, як "багатая сокамі цаліна агромнай краіны расціла маладыя пасынкі". Дзеянне ў рамане ахоплівае цэлае дзесяцігоддзе, у межах якога змясціліся такія значныя падзеі, як першая сусветная вайна, Лютаўская рэвалюцыя, а таксама шматлікія мітынгі, дэманстрацыі. Галоўным героем твора з'яўляецца вытрыманы ва ўсіх адносінах, адданы рэвалюцыйнай справе, свядомы пралетарый Рыгор Нязвычны. У першай кнізе "Бацькава воля" расказваецца аб прыездзе Рыгора з Рыгі ў вёску Сілцы, яго ўзаемаадносінах з Зосяй Прыдатнай, яе бацькамі і іншымі аднавяскоўцамі. Рыгора не магло задаволіць ціхае, замаруджанае жыццё ў вёсцы, бо ён прагнуў рэвалюцыйнай дзейнасці, змагання за людское шчасце, у надыход якога свята верыў. Дзеянне ў наступных кнігах ("На перагібе", "Крыжавыя дарогі", "Чырвоныя зарніцы") адбываецца ў вёсках Сілцы, Смагін, Ступкі, а таксама ў Мінску, Рызе, Пецярбургу. Крыжовыя дарогі сталі суровым выпрабаваннем для герояў твора. Многія з іх мужнелі, загартоўваліся, іншыя, наадварот, гублялі веру ў ажыццяўленне рэвалюцыйных ідэй. Рыгор практычна ва ўсіх жыццёвых сітуацыях паказаны бездакорным бальшавіком, усе клопаты якога скіраваны на грамадскую дзейнасць. Аўтар захапляецца ім, прыўздымае над іншымі персанажамі і як бы не заўважае яго халоднага рацыяналізму, душэўнай чэрствасці, нячуласці, абыякавасці (стаўленне да маці, развагі пра Зосіны пакуты, адносіны да арышту Петруся). Катэгарычным, але рэвалюцыйна "правільным" з'яўляецца сцвярджэнне Рыгора аб сялянстве як непаўнацэнным і ніжэйшым, у параўнанні з 'рабочымі, класам. У выніку гэтага вобраз набыў спрошчаны, дэкларатыўны і ў многім штучны характар, што, безумоўна, паўплывала на мастацкія вартасці твора.
Другие работы по теме:
Першы народны артыст Беларусі драматургічная спадчына Уладзіслава Галубка.
Тэматыка драматычных твораў У. Галубка даволі разнастайная. У іх уздымаюцца маральна-этычныя праблемы ("Душагубы"), крытыкуюцца царскія чыноўнікі і суддзі, сацыяльна-палітычныя парадкі ў царскай Расіі ("Пісаравы імяніны", "Суд"), адлюстроўваецца жыццё ў Заходняй Беларусі ("Краб", "Белы вянок") і барацьба сялян у часы рэвалюцыйных хваляванняў ("Бязвінная кроў").
Літаратурная спадчына Сімяона Полацкага.
Лiтаратурная спадчына славутага беларуска-рускага паэта, драматурга, асветнiка i фiлосафа Сiмяона Полацкага даволi разнастайная i непаўторная. Ён складаў оды, элегii, гiмны, казаннi, панегiрыкi, загадкi, эпiтафii, плачы, удзельнiчаў у падрыхтоўцы поўнага перакладу расiйскай Бiблii i напiсаннi праекта першай у Расii найвышэйшай навучальнай установы, паводле якой пазней была ўтворана Славяна-грэка-лацiнская акадэмiя.
Гляджу я ў потнае акно вялікай будучыні... творчасць Міхася Чачота.
Я шумлівы чарот, я мяцежны бунтар. Я балота буджу гучным шумам. У вадзе я жыву і абмыт дажджом хмар, Але змоўкнуць не дам сваім струнам. М. Чарот Творчасць М. Чарота ў многім тыповая для пакалення пісьменнікаў, што прыйшло ў літаратуру адразу пасля Кастрычніка. Яго творам уласцівы рамантычная акрыленасць, урачыстасць, узнёсласць, дынамічнасць, мяцежна-бунтарскі дух.
Вечарніцы
Кароткі змест: Вечарніца 1 Дурны Зміцер, хоць хітры Песня 1 У хаце дзеда Ананія бываюць самыя цікавыя вечарніцы (вячоркі). Да яго любяць прыходзіць маладыя і сталыя людзі, паслухаць "казкі" старога.
Пачынальнік вялікай прозы творчасць Ядвігіна Ш.
Ядвігін Ш. (сапраўдныя імя і прозвішча пісьменніка Антон Лявіцкі) увайшоў у беларускую літаратуру як навеліст, нарысіст, фельетаніст, перакладчык, аўтар аднаго з першых беларускіх раманаў. Пісаў ён на беларускай, польскай і рускай мовах. Першыя апавяданні пісьменніка лічацца мастацкімі апрацоўкамі, інтэрпрэтацыямі народных жартаў, анекдотаў, гутарак, казак, нагадваюць байкі ў прозе і характарызуюцца вострай сатырычнай скіраванасцю.
Асаблівасці Лірыкі Максіма Танка
Паэзія Максіма Танка ўражвае разнастайнас-цю тэм, вобразаў, форм, творчым засваеннем на-цыянальнай паэтычнай традыцыі і наватар-ствам. I ўсё ж галоўная тэма, якая праходзіць праз усю творчасць М. Танка, — Радзіма ў са-мых розных яе праявах: гісторыя і яе адлюс-траванне ў легендах і паданнях, праца, песні, мары народа, маляўнічая прырода, мілагучная родная мова.
Па старонках твора Кузьмы Чорнага.
Кузьма Чорны, прадаўжаючы і развіваючы гуманістычныя традыцыі Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, аказаў значны ўплыў на развіццё беларускай аналітычнай прозы і яе эпічных жанраў. Ён з'яўляецца адным з пачынальнікаў псіхалагічнай прозы. Пісьменнік адводзіў літаратуры важную ролю ў нацыянальным адраджэнні, лічыў яе "наймагутнейшай з'явай жыцця краіны, адным са сродкаў творчасці гэтага жыцця".
Творчасць Яна Чачота.
Творчы шлях Яна Чачота, сябра вядомага паэта Адама Мiцкевiча, даволi складаны. У час навучання ў Вiленскiм унiверсiтэце ўступiў у тайнае студэнцкае таварыства фiламатаў (фiламаты садзейнiчалi ўсеагульнай "асвеце", вывучэнню гiсторыi роднага краю, вусна-паэтычнай народнай творчасцi), дзе з'яўляўся кiраўнiком лiтаратурнага аддзела.
Вобразы Петрака і Сцепаніды ў аповесці В. Быкава Знак бяды.3
Вайна наклала глыбокі адбітак на творчасць Васіля Быкава, які прыйшоў ў літаратуру з палымяным жаданнем расказаць пра жахі яе ад імя цэлага пакалення, ад імя тых дзевяноста сямі працэнтаў сваіх равеснікаў, якія загінулі, не вярнуліся з крывавых палеткаў вайны. Галоўнай тэмай твораў В. Быкава з'яўляецца франтавое жыццё, партызанская і падпольная барацьба беларускага народа супраць фашысцкіх захопнікаў.
Шлях першапраходцы пра творчасць В. У. Дуніна-Мартінкевіча.
Асоба В. Дуніна-Марцінкевіча доўно вядома ў гісторыі родная літаратуры.Ён па праву лічыцца заснавальнікам новай беларускай літаратуры.Зразумець значэнне дейнасці пісьменніка можна толькі склаўшы ў адзінае цэлае ўсё, што стварыў ён як першы беларускі прафесійны літаратар XIX ст., драматург,перакладчык, публіцыст і асветнік.
Сяляне-палешукі і інтэлегенцыя ў трылогіі Якуба Коласа На ростанях.
Новым крокам на шляху станаўлення беларускай прозы стала трылогія Я. Коласа "На ростанях". Гэта першы твор нацыянальнай прозы, у якім адлюстроўваецца жыццё беларускага народа і інтэлігенцыі на пачатку ХХ ст. Аўтар праз маляўнічыя бытавыя сцэны, народныя легенды і паданні, праз апісанні народных абрадаў і рэлігійных свят стварае карціну народнага жыцця.
Народ і Радзіма ў лірыцы Максіма Багдановіча.
У кожнай літаратуры ёсць паэты і пісьменнікі, якімі ганарацца іх нашчадкі. У беларускай літаратуры такімі былі Янка Купала, Якуб Колас і Максім Багдановіч. Апошняму з іх — М. Багдановічу — лёс адмераў толькі дваццаць пяць вёсен і зім. І за гэты кароткі жыццёвы шлях ён паспеў напісаць "Вянок", споведзь яго душы.
Літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны
Лёс Беларусі ў вайне. Гераізм савецкіх людзей. Вайна і літаратура. Пісьменнікі-франтавікі, удзельнікі партызанскага і падпольнага руху. Творчасць паэтаў, якія загінулі ў гады вайны. Складанасць ваенных падзей і калізій у адлюстраванні літаратуры. Франтавы і партызанскі друк. Фальклор ваеннага часу.
Жыццёвы і творчы шлях Яна Чачота
Азнаямленьне з біяграфічнай гісторыяй жыцця і зараджэннем літаратурнага таленту Яна Чачота. Стылістычнае асаблівасцю спявае стала выкарыстанне нацыянальнага фальклору пры напісанні балад "Свіцязь", "Мышанка". Вызначэнне ўкладу Яна ў галіну мовазнаўства.
Паэзія 20-х гадоў
Асаблівасці развіцця і галоўныя тэмы беларускай паэзіі 20-х гадоў, яркія прадстаўнікі дадзенага перыяду і аналіз іх твораў. Значэнне жаночай паэзіі ў дадзеным літаратурным перыядзе, яе лірызм. Характэрныя асаблівасці чаротаўскай авангардысцкай паэтыкі.
Жыццёвы і творчы шлях Кузьмы Чорнага
Кузьма Чорны (Мікалай Карлавіч Раманоўскі) як "беларускій Дастаеўскій", яго жыццёвы і творчы шлях. Раннія апавяданні яго — тыповыя для творчасці "маладнякоўцаў" замалёўкі, эцюды, імпрэсіі, своеасаблівыя "вершы ў прозе". Драматычныя творы К. Чорнага.
Беларуская паэзія 1920-х гадоў
Развіццё паэзіі ў 20 гг. ў дзвюх асноўных ідэйна-мастацкіх плынях: нацыянальнай і пралетарска-рэвалюцыйнай. Асэнсавання Беларускага Шляху – лёсу маці-Беларусі ў новых гістарычных умовах. Апяванне "казкі прышлага часу". Пастаральнасць і фальклорны лірызм.
Асноўныя этапы і шляхі развіцця беларускага літаратуразнаўства
Ля вытокаў беларускай літаратурнай навукі, яе развіццё ў 1920-1930 гг. Фарміраванне ўласнага беларускага літаратуразнаўства, яго стан ў 1940 - першай палове 1950 гг. Здабыткі і дасягненні беларускага літаратуразнаўства ў другой палове 1950 - 1990 гг.
У. Караткевіч: паэт – мастак – пясняр
У. Караткевіч – асоба рознабаковага таленту: паэт, празаік, драматург, перакладчык, публіцыст, крытык. Сацыяльна–філасофская і маральна–эстэтычная накіраванасть паэзіі. Паэзія У. Караткевіча і вусная народная творчасць. Любоўная лірыка У. Караткевіча.
Творчая індывідуальнасць Анатоля Грачанікава
Біяграфія і асаблівасці станаўлення творчай індывідуальнасці А.С. Грачанікава (1938-1991), а таксама аналіз палескіх матываў і пейзажных вобразаў у яго лірыкі. Апісанне і значэнне "малой радзімы" ў творчасці беларускіх спявае, у тым ліку і А. Грачанікава.
Сучасная проза Беларусі і творчасць Г. Бураўкіна
Развіццё прозы на сучасным этапе другой паловы 90-х гадоў - да пачатку ХХІ стагоддзя. Здабыткі сучаснай прозы. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-мастацкія асаблівасці творчасці Г. Бураўкіна. Грамадзянскасць таленту паэта, трыбуннасць і актыўнасць паэтава слова.
"Золата" Ядвігіна Ш. і станаўленне беларускага рамана
"Дараманная" творчасць Ядвігіна Ш. Жыццёвы, творчы шлях пісьменніка. Станаўленне творчай індывідуальнасці. Жанрава-стылявыя асаблівасці прозы. Мастацкія асаблівасці першага беларускага рамана. Раман "Золата" як адна са спроб стварэння псіхалагічнай прозы.
Культура Беларуси
Сцепулёнак Аляксандр ФМЭА, 2 курс, ДАЭ-1 Кантрольная работа Культура Беларусі 1. Вынік гістарычнага развіцця беларускай культуры. Яе сучасны стан і перспектывы яе далейшай эвалюцыі.
Працэс фарміравання беларускай нацыі
Змест Ст. Уводзіны 3 1. Фарміраванне беларускай нацыі 4 2. Развіццё адукацыі, навукі, друку 8 3. Мастацтва і архітэктура 12 Заключэнне 16 Спіс літаратуры 17
Беларусь на шляху сістымных пераутварэнняў. Палітыка Перабудовы
Радыкальныя сацыяльна-палітычныя ператварэння ў Беларусі і нарастанне крызісных з'яў у жыцці савецкага грамадства. Палітыка Перабудовы як канцэпцыя "паскарэння сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны", разлічаная на пераразмеркаванне фінансавых сродкаў.
Нил Гилевич
Ніл Гілевіч Падры хтава Падры хтава Навучэнец гр.156 Дзянішчык Аляксандр 2009 Гілевіч Ніл , нарадзіўся 30.09.1931 г. у вёсцы Слабада Лагойскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.