Лiтаратурная спадчына славутага беларуска-рускага паэта, драматурга, асветнiка i фiлосафа Сiмяона Полацкага даволi разнастайная i непаўторная. Ён складаў оды, элегii, гiмны, казаннi, панегiрыкi, загадкi, эпiтафii, плачы, удзельнiчаў у падрыхтоўцы поўнага перакладу расiйскай Бiблii i напiсаннi праекта першай у Расii найвышэйшай навучальнай установы, паводле якой пазней была ўтворана Славяна-грэка-лацiнская акадэмiя. У царскiх харомах Сiмяон Полацкi адкрыў незалежную ад патрыярхавай цэнзуры друкарню, першай кнiгай якой стаў "Буквар языка славенскага, сиречь начало учения детем хотяшим учиттися чтению писаний". Наш зямляк стаяў ля вытокаў першага ў Расii тэатра, створанага ў 1672 г. пры двары Аляксея Мiхайлавiча. Адзiн з самых адукаваных людзей свайго часу, Сiмяон Полацкi лiчыў абавязкам несцi людзям веды ў лiтаратурных творах. Творы нашага славутага земляка прысвечаны розным рэлiгiйным святам, падзеям царкоўнага жыцця, роднай зямлi, яе гарадам (Полацку i Вiцебску) i святыням. Так, у элегii "Пралог да прападобнай мацi Ефрасiннi" паэт, услаўляючы асабiстыя заслугi ўнучкi Усяслава Чарадзея, разважае аб гiстарычным лёсе Айчыны, трывожыцца за яе будучыню. Творчасць паэта захоўвала традыцыi славянскай гiмнаграфii, i таму нямала хвалебных узнёслых радкоў прысвечана пэўным асобам, падзеям. Культ жа асобы маскоўскага цара ў творах набывае асаблiва манументальны характар. Паэт iдэалiзуе яго як абаронцу радзiмы, мудрага i справядлiвага дарадчыка. Творчасць Сiмяона Полацкага вызначаецца энцыклапедычнасцю, шырокiм ахопам падзей. У вершах уздымаюцца сацыяльна-фiласофскiя i гiстарычныя пытаннi, выкрываюцца заганы тагачаснага феадальнага грамадства, асуджаецца каставая iерархiя, выказваюцца адносiны да "праведных" i "няправедных" войнаў, да творчай дзейнасцi асобных мастакоў, прапагандуецца iдэя пашырэння асветы, культуры i навукi. У вершы "Глас последний ко господу Богу царя Алексея Михайловича" паэт ад iмя памерлага расiйскага цара разгортвае перад яго сынам-спадкаемцам вялiкую, грунтоўна прадуманую праграму дзяржаўнай, грамадскай i асветнiцкай дзейнасцi, уключаючы i выдавецкую справу. У Маскве Сiмяон Полацкi зрабiў вершаваны пераклад "Псалтыра". Ён прызначаўся для сямейнага чытання i быў упрыгожаны гравюрамi, што, безумоўна, спрыяла яго шырокаму распаўсюджанню. У 1678 г. Сiмяон Полацкi падрыхтаваў да друку два зборнiкi. У першым — "Рыфмалагiёне, або Вершаслове" — былi змешчаны ўзнёслыя вершы пра царскую сям'ю i яе акружэнне. Другi зборнiк — "Вертаград мнагацветны" — з'яўляўся на той час сапраўднай энцыклапедыяй ведаў па гiсторыi, антычнай мiфалогii, фiласофii, тэалогii, маралi i хрысцiянскай сiмволiцы. Сiмяон Полацкi з'яўляецца аўтарам двух п'ес — "Камедыi-прытчы пра блуднага сына" i трагедыi "Пра Навухаданосара цара...". У iх ён iмкнуўся асучаснiць евангельскiя творы, наблiзiць iх да рэальных падзей тагачаснага жыцця. Так, гiсторыя пакут i раскаяння блуднага сына выкарыстоўвалася з выхаваўчай мэтай: маладое пакаленне, пакорлiвае i паслухмянае, павiнна паважна ставiцца да старэйшых, iмкнуцца да пераемнасцi традыцый, да стварэння сацыяльнай гармонii ў грамадстве. Праз бiблейскi сюжэт пра жорсткага i ганарлiвага валадара-тырана старажытнай дзяржавы Навухаданосара аўтар спрабаваў сцвердзiць iдэю гуманнасцi, высакароднасцi, чалавекалюбства ў грамадстве. Навухаданосар пад уплывам знешнiх абставiн (выратавання трох юнакоў-iншадумцаў) мяняе свае адносiны да вернападданых, становiцца больш велiкадушным, гуманным. Лiтаратурная спадчына Сiмяона Полацкага адыграла вялiкую ролю ў станаўленнi беларускай паэзii i драматургii, развiццi iх жанраў i пашырэннi тэматычнай разнастайнасцi.
Другие работы по теме:
Першы народны артыст Беларусі драматургічная спадчына Уладзіслава Галубка.
Тэматыка драматычных твораў У. Галубка даволі разнастайная. У іх уздымаюцца маральна-этычныя праблемы ("Душагубы"), крытыкуюцца царскія чыноўнікі і суддзі, сацыяльна-палітычныя парадкі ў царскай Расіі ("Пісаравы імяніны", "Суд"), адлюстроўваецца жыццё ў Заходняй Беларусі ("Краб", "Белы вянок") і барацьба сялян у часы рэвалюцыйных хваляванняў ("Бязвінная кроў").
Нябесная заступніца Беларусі Ефпасіння Полацкая
У дванаццатым стагоддзі на полацкай зямлі жыла жанчына, імя і дзейнасць якой вякі да-неслі да нас. Звалі яе Ефрасіння Полацкая. Імя Ефрасіння дзяўчыне далі ў час хрыш-чэння. А да гэтага звалі Прадславай. Прадсла-ва была ўнучкай полацкага князя Усяслава, дачкой яго малодшага сына Георгія.
Симеон Полоцкий и его культурно-просветительская деятельность
1.) Уводзiны. 2.) Жыццёвы шлях Сiмяона Полацкага. 3.) Заключэнне. 4.) Спiсак лiтаратуры. Уводзiны. Споунiлася больш за 300 гадоу, як памёр выдатны беларускi i рускi пiсьменiк, фiлосаф, асветнiк, педагог, тэолаг, грамадскi i царкоуны дзеяч Самуiл Гаурылавiч Пятроускi-Сiтнiяновiч (
Паэма Адама Міцкевіча "Гражына"
Вывучэнне спадчыны А. Міцкевіча, якое з'яўляецца часткай сусветнай літаратурнай класікі. Творчы аналіз паэмы "Гражына", як аўтар паказвае ў ёй гістарычнае мінулае Беларусі. Праца над іміджам Гражыны, ці можам мы аднесці яе да рамантычных героям.
Жыццёвы і творчы шлях Яна Чачота
Азнаямленьне з біяграфічнай гісторыяй жыцця і зараджэннем літаратурнага таленту Яна Чачота. Стылістычнае асаблівасцю спявае стала выкарыстанне нацыянальнага фальклору пры напісанні балад "Свіцязь", "Мышанка". Вызначэнне ўкладу Яна ў галіну мовазнаўства.
Беларуская паэзія 1920-х гадоў
Развіццё паэзіі ў 20 гг. ў дзвюх асноўных ідэйна-мастацкіх плынях: нацыянальнай і пралетарска-рэвалюцыйнай. Асэнсавання Беларускага Шляху – лёсу маці-Беларусі ў новых гістарычных умовах. Апяванне "казкі прышлага часу". Пастаральнасць і фальклорны лірызм.
Беларуская літаратура перыяду барока
З'яўленне барока як вядучага мастацкага кірунку шматмоўны літаратуры Беларусі, які злучыў у сабе рэнесансную і сярэднявечную традыцыі. Характарыстыка стылю: шматзначнасць, метафарычнасць, кантрастнасць і парадаксальнасць. Творчасць Сімяона Полацкі.
Асноўныя этапы і шляхі развіцця беларускага літаратуразнаўства
Ля вытокаў беларускай літаратурнай навукі, яе развіццё ў 1920-1930 гг. Фарміраванне ўласнага беларускага літаратуразнаўства, яго стан ў 1940 - першай палове 1950 гг. Здабыткі і дасягненні беларускага літаратуразнаўства ў другой палове 1950 - 1990 гг.
Літаратура старажытнай Русі
Перакладная літаратура у старажытную пару ў адрозненне ад новага часу: Біблія, апокрыфы, жыціі, патрыстыка, гістарычная проза, перакладная белетрыстыка. Арыгінальная літаратура: жыціі, аратарская проза, летапісы, хаджэнні, "Слова пра паход Ігаравы".
Сучасная проза Беларусі і творчасць Г. Бураўкіна
Развіццё прозы на сучасным этапе другой паловы 90-х гадоў - да пачатку ХХІ стагоддзя. Здабыткі сучаснай прозы. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-мастацкія асаблівасці творчасці Г. Бураўкіна. Грамадзянскасць таленту паэта, трыбуннасць і актыўнасць паэтава слова.
Жанр пародыі і эпіграмы ў беларускай літаратуры
Вызначэнне месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Дыферэнцыяцыя поглядаў даследчыкаў на сатырычны род. Пародыя, эпіграма, працэс станаўлення і развіцця жанру пародыі ў беларускай літаратуры ХХ ст. Парадыйная спадчына Г. Юрчанкі.
Дзейнасць хрысцiянскiх асветнiкаў XII ст.
Беларуская літаратура - адна з найважнейшых галін мастацкай культуры беларускага народа. Феномен выдатных помнікаў культурна-гістарычнай спадчыны мінулага. Крыж Ефрасiннi Полацкай. Кірыла Тураўскі - пісьменнік, царкоўны дзеяч, багаслоў. Клімент Смаляціч.
Драматургія Івана Мележа
Асаблівасці драматургічных твораў Івана Мележа, іх месца ў творчай спадчыне пісьменніка, а таксама ў гісторыі беларускай драматургіі і літаратуры наогул. Спецыфіка развіцця беларускай драматургіі. Творчы шлях Івана Мележа ў беларускай літаратуры.
Гісторыя беларускай кухні
Шматгадовая і вельмі цікавая гісторыя беларускай кухні. Павага і беражлівасць да хлеба. Злучэння бульбы з мясам та грыбамі - традыцыйная і найбольш распаўсюджаная беларуска страва. Застольны этыкет, які існавае у сем’ях рабочых і сялян Беларусі.
Культура Беларусі ў XVII-XVIIIстст
Тэма7. Культура Беларусі ў XVII XVIII стст. Пытанне 1.Грамадска-палітычная думка ў XVII XVIII стст. Інтэлектуальнае жыццё ў другой палове XVII - пачатку XVIIIстст. Характарызавалася адыходам назад. Забываліся здабыткі часоў эпохі Адраджэння і Рэфармацыі, зноў набылі папулярнасць ідэі часоў сярэднявечча.
Літаратурныя і публіцыстычныя творы як гістарычныя крыніцы
Публіцыстычныя і літаратурныя творы XI – XIII ст., XIV – XVIII ст., XIX – пачатак XX ст., як гістарычныя крыніцы. Творы лiтаратуры, дзе мастацкая форма не менш iстотная, чым сам змест, як i помнiкi публiцыстыкi. Агіяграфічныя крыніцы. Характэрны iмкненне.
Культура Беларўскіх зямель у 9 ст. – першай палове 13 ст
Увядзенне хрысціянства на беларускіх землях. Культура Беларусі на працягу 12 ст, вядомыя дзеячы асветы. Біяграфія царкоўны дзеяча Кірыла Тураўскі. Дзейнасць Е. Полацкай, яе заслугі у распаўсюджванні хрысціянства, пісьменнасці, культуры ў Полацкай зямлі.
Конспект по истории Беларуси
VI БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛИТАЙ (II палова XVI ст.) 1. Люблинская уния 1569. Вытоки и змест. 3. Рэлигийна-царкоуная Берастейская уния 1596 г. Сутнасць унияцтва.
Полацкая зямля ў Х-ХІ ст.
Вызначэнне перадумовы стварэння Полацкай зямлі: кліматычныя і геамарфалагічныя ўмовы, палітычная сітуацыя ў краіне. Разгляд стадый фарміравання дзяржаўна-палітычных структур Еўропы. Характарыстыка грамадска-гаспадарчага ладу Полацкай зямлі ў Х-ХІ ст.
Браніслаў Тарашкевіч і яго Беларуская граматыка для школы
Я. Лёсік - Дзесяцігодзьдзе беларускае граматыкі (1918—1928 г.) 20.11.2008 Беларуская граматыка для школ, выданне пятае, дапоўненае і пашыранае Сёлета ўвосень мінае дзесяць год, як выйшла ў сьвет першая беларуская граматыка. "Даўно жаданы час, калі паявіцца ў сьвет беларуская граматыка, прыйшоў нарэшце ў 1918 г.", - пісаў у рэцэнзіі на яе В.
Фарміраванне i развіцце беларускай тэрміналогіі
Гістарычныя вытокі фарміравання беларускай тэрміналогіі, асноўныя сацыялінгвістычныя фактары развіцця. Развіццё мовы беларускай народнасці адбывалася ў межах Вялікага княства Літоўскага. Грамадска-палітычная, юрыдычная, гандлёвая, сельская тэрміналогія.
Беларускій этнос Беларус
Крыху паздней ва усходнiх славян атрымала распаỳсюджанне назва "Русь". З гэтага запiсу Герадота можна зрабiць два выключна важныя вывады пра гiсторыю неỳраỳ.
Беловежская пуща 2
Беловежская пуща – уникальный для Европы лесной массив. На посетителей она производит незабываемое впечатление. Лес, лес и лес на многие десятки километров – вот что поражает человека, впервые приехавшего в пущу. Лес удивляет необычайной пестротой, беспрерывным чередованием различных пород и размерами деревьев.