Выкрыццё Гарлахвацкага і гарлахватчыны ў камедыі К.Крапівы Хто смяецца апошнім
Остальные рефераты » Выкрыццё Гарлахвацкага і гарлахватчыны ў камедыі К.Крапівы Хто смяецца апошнім
Здаецца, зусім нядаўна памёр народны пісьменнік Беларусі Кандрат Кандратавіч Крапіва. Аднак прайшло ўжо восем год, цэлых восем год... Усё гэта сумна, калі не думаць пра тое, колькі цікавага і карыснага напісаў і пакінуў нам гэты таленавіты чалавек за сваё доўгае жыццё. Хто не ведае яго сатырычных баек, шматлікіх вер-шаў, арыгінальных п'ес? Драматургію Кандра-та Крапівы складаюць такія творы, як «Канец дружбы», «3 народам», «Людзі і д'яблы» і іншыя, але самай цікавай, на маю думку, з'яў-ляецца камедыя «Хто смяецца апошнім», напісаная ў тысяча дзевяцьсот трыццаць дзе-вятым годзе. Гэты твор Кандрата Крапівы поўнасцю адлю-строўвае атмасферу, якая панавала на тэрыторыі нашай краіны ў канцы трыццатых гадоў, калі аднаго даносу на сумленнага чалавека было да-статкова, каб пазбавіць яго жыцця або на доўгія гады адправіць у лагер, абвінаваціўшы ў здра-дзе Радзіме. Зразумела, гэты час быў на руку несумленным людзям, тым, хто марыў зрабіць сабе кар'еру за чужы кошт. Сюжэт камедыі просты: падзеі адбываюцца ў навукова-даследчым інстытуце геалогіі, ды-рэктарам якога з'яўляецца А.П. Гарлахвацкі. Заняць такую адказную пасаду яму ў свой час дапамаглі сябры, зрабіўшы фальшывае пасвед-чанне. Ужо гэтага дастаткова, каб зразумець, што чалавек знаходзіцца не на сваім месцы. А калі ўлічыць, што да палеанталогіі — навукі, якой займаецца — Гарлахвацкі ўвогуле не мае ніякага дачынення, то партрэт яго стане яшчэ больш акрэсленым. Усё гэта, зразумела, дрэнна. Аднак не было б так страшна, калі б, дасягнуўшы сваёй мэты — дырэктарства (слова гэта Гарлахвацкаму казы-тала слых і грэла душу), ён не перашкаджаў працаваць іншым, не замінаў развіццю навукі. Але такога, відаць, не бывае ці бывае вельмі рэдка. Звычайна адна брудная справа цягне за сабой другую. Трэба адзначыць, што Гарлахвацкі валодаў ад-ной незвычайна карыснай для яго рысай — здольнасцю выдатна арыентавацца ў сітуацыі і беспамылкова распазнаваць людзей. Да цёці Каці ён ставіцца звысоку. Да Зёлкіна, пляткара і падхаліма — з ненатуральным дружалюбствам. Перад Чарнавусам Гарлахвацкі сцелецца лістом, усяляк падкрэсліваючы сваю павагу да навуко-вых вартасцяў прафесара. Аднак менавіта ён паклапаціўся аб тым, што прафесар Чарнавус ледзь не стаў ворагам народа. Сумленнаму, але занадта даверліваму вучонаму забаранілі чытаць лекцыі на геафаку, а над яго дачкой Тамарай навісла пагроза выключэння з інстытута. Атрымаўшы загад зверху апублікаваць спіс сваіх навуковых прац, якіх у яго не было, Гарлахвацкі і тут не разгубіуся. Ён вырашыў выкарыстаць для гэтага маладога таленавітага, але занадта баязлівага вучонага Тулягу. А тут яшчэ і выпадак ідэальны падвярнуўся: Туля-гу да смерці напалохала пытанне выпадковага чалавека, ці не дзянікінскі ён афіцэр, бо надта падобны да таго. Прыбавіла страху яшчэ і тое, што Туляга сапраўды некалі жыў у тым го-радзе, які гэты чалавек назваў. Даведаўшыся аб гэтым ад малодшага наву-ковага супрацоўніка Зёлкіна, шаптуна, які толькі тое і ўмеў, што «хадзіць на мяккіх ла-пах, прыслухоўвацца, хто што гаворыць», ды-рэктар тут жа спрабуе выкарыстаць страх Тулягі сабе на карысць. Запалохаўшы Тулягу, Гарлахвацкі-прайдоха прымушае яго напісаць навуковую працу: «Вы напішаце, а я прачы-таю, праверу. Пасля мы яе зачытаем на саве-це, апублікуем. Вы ж разумееце, што ставіць сваё прозвішча побач з вашым мне нязручна». I ўсё зноў магло б сысці Гарлахвацкаму з рук, каб раптам у Тулягі не прачнуліся рашу-часць і мужнасць: занадта ж несправядлівай і крыўднай падалася яму прапанова дырэкта-ра. Ён згадзіўся напісаць працу, але толькі дзеля таго, каб у поўную сілу выкрыць невуц-тва і лжэвучонасць Гарлахвацкага. Памагатым Гарлахвацкага ва ўсіх брудных справах выступае Зёлкін. Гэты чалавек здольны на самыя брудныя і нізкія ўчынкі. Як на-вуковец ён нікчэмны. Разумеючы гэта, Зёлкін ловіць кожнае слова Гарлахвацкага, спадзею-чыся шляхам угодніцтва застацца ў інстытуце. Увесь бруд, выліты Гарлахвацкім на нявінныя галовы Тулягі, Чарнавуса і Веры, выліты менавіта рукамі гэтага плеткара. Аднак, на мой погляд, у інстытуце склалася такая спрыяльная для Гарлахвацкага глеба не толькі дзякуючы аднаму падхаліму і «шапту-ну» Зёлкіну. Гэтаму садзейнічалі ў нейкай ступені і іншыя супрацоўнікі: Чарнавус сваёй залішняй даверлівасцю, Туляга сваёй нерашучас-цю і баязлівасцю. Нездарма ж Левановіч сказаў: «Свінячыя маманты могуць жыць толькі там, дзе ім спрыяе клімат, — у атмасферы баязлівасці, разгубленасці, падхалімства.., а там, дзе пануе мужнасць, чэснасць... яны жыць не могуць і хутка выдыхаюць». Прайшло нямала часу пасля таго, як была напісана камедыя «Хто смяецца алошнім». Але на жаль, сваёй актуальнасці яна не страціла і сёння.
Другие работы по теме:
Потребности и ресурсы. Проблема их выбора в экономике
1. Уступ. Агульная характарыстыка беларускай шляхты Беларуская шляхта — паняцце, хутчэй, не класавае (адрозна ад рускага дваранства), а саслоўнае, класава дыферэнцыяванае. І паняцце, безумоўна, гістарычнае. Шляхецкае саслоўе выразна акрэслілася ў ХVІ ст., калі беларускія землеўласнікі ў пагоні па прывілеі сталі набываць гербы, пераходзіць у каталіцтва, прымаць польскую (заходне-еўрапейскую) мадэль культуры, карыстацца польскай і лацінскай мовамі.
Вобразы Паўлінкі і пана Быкоўскага ў камедыі Янкі Купалы Паўлінка.
Паўлінка і пан Быкоўскі з'яўляюцца цэнтральнымі вобразамі камедыі "Паўлінка". Увесь сюжэт п'есы будуецца на супрацьпастаўленні і супрацьстаянні гэтых двух герояў. Такі прыём дазволіў аўтару стварыць не толькі каларытныя і запамінальныя вобразы, але і цудоўную, адметную беларускую камедыю. Паўлінка з'яўляецца ўжо ў першым акце п'есы, і ўсе далейшыя падзеі прама або ўскосна звязаны з ёю.
Праблематыка Песні пра зубра Міколы Гусоўскага. Сучаснасць зместу паэмы
Мы цэнім паэму Гусоўскага «Песня пра зубра», выдатна перакладзеную на беларускую і рускую мовы Язэпам Семяжонам у 1968 і 1969 гадах. Не так даўно я дазналася, што на беларускую мову за мяжой яе пераклала беларуская паэтка-эмігрантка Наталля Арсеннева. Ведаю таксама, што перакладам гэтага твора на рускую мову займаўся даследчык творчасці паэта-лацініста Я.Парэцкі.
Станоўчыя і адмоўныя героі камедыі Кандрата Крапівы Хто смяецца апошнім
Камедыя Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім» хаця і была напісана ў тысяча дзевяцьсот трыццаць дзевятым годзе, але яе можна назваць сучаснай. Бо дзеянні, якія адбываюцца ў інстытуце геалогіі, вельмі нагадваюць сённяшнія стасункі паміж людзьмі амаль ва ўсіх дзяржаўных установах. Кандрат Крапіва ў ка-медыі выкрыў несправядлівасць, парушэнне прынцы-паў жыцця.
Супярэчлiвасць характару Тулягi у камедыi Кандрата Крапiвы Хто смяецца апошнiм.
У камедыi Кандрат Крапiва (К.К.) ставiць i вырашае праблему духоунага выпрамлення i аднаулення чалавека ва умовах сацыяльнага грамадства на вобразе Тулягi. Драматург паказвае, што Туляга -- чалавек крыштальнай сумленнасцi, але вялiкi баязлiвец. Калi Гарлахвацкi перыядычна запалохваючы i шантажыруючы, спрабуе схiлiць на несумленны шлях Тулягу, ен адважваецца зауважыць нахабнiку, што пiсаць навуковую працу для iншых -- учынак несумленны, дрэнны.
Праблема дабра і зла ў камедыі Кандрата Крапівы Брама неўмяручасці.
Сатырычная камедыя "Брама неўміручасці" з'яўляецца вялікім дасягненнем Крапівы-драматурга. У ёй моцна праявілася сацыяльная пранікнёнасць К. Крапівы, яго ўменне арыентавацца ў складаных праблемах сучаснасці. Персанажы п'есы працягваюць галерэю сатырычных тыпаў, выведзеных у ранейшых п'есах драматурга.
Гартаючы старонкі твораў Івана Шамякіна.
Народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін належыць да пакалення пісьменнікаў, маладосць якіх была апалена і загартавана вайной. Магчыма, па гэтай прычыне большасць яго твораў так ці інакш звязана з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Тэме вайны прысвечаны аповесці "Помста", "Гандлярка і паэт", "Ахвяры", раманы "Глыбокая плынь", "Снежныя зімы", "Сэрца на далоні", пенталогія "Трывожнае шчаеце".
Асноўныя матывы творчасці Змітрука Бядулі.
Змітрок Бядуля адносіцца да ліку пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры. Першы яго зборнік "Абразкі" склалі лірычныя імпрэсіі-мініяцюры. У іх праглядваецца выдатнае ўменне аўтара занатаваць на паперы першаснае, ледзь узнікшае ўражанне аб людзях, падзеях, рэчах і аформіць яго ў выглядзе пачуццёва-вобразнай, кідкай, выразнай дэталі.
Вобразы Петрака і Сцепаніды ў аповесці В. Быкава Знак бяды.3
Вайна наклала глыбокі адбітак на творчасць Васіля Быкава, які прыйшоў ў літаратуру з палымяным жаданнем расказаць пра жахі яе ад імя цэлага пакалення, ад імя тых дзевяноста сямі працэнтаў сваіх равеснікаў, якія загінулі, не вярнуліся з крывавых палеткаў вайны. Галоўнай тэмай твораў В. Быкава з'яўляецца франтавое жыццё, партызанская і падпольная барацьба беларускага народа супраць фашысцкіх захопнікаў.
Кандрат Крапiва драматургiчна-iдэйны змест песы Хто смяецца апошнiм. Жанр твора
Талент К.К. асаблiва праявiуся у жанры драматургii. У яе ён прыйшоу у сярэдзiне 30-х гадоу. К гэтаму часу бел. драматургiя мела свае мастацкiя здабыткi. На сцэнах бел. тэатрау з поспехам ставiлiся п'есы Галубка, Чорнага, Гарбацэвiча. Па словах самаго аутара, рознiца памiж байкай i камедыяй хутчэй колькасная, чым якасная.
Шлях першапраходцы пра творчасць В. У. Дуніна-Мартінкевіча.
Асоба В. Дуніна-Марцінкевіча доўно вядома ў гісторыі родная літаратуры.Ён па праву лічыцца заснавальнікам новай беларускай літаратуры.Зразумець значэнне дейнасці пісьменніка можна толькі склаўшы ў адзінае цэлае ўсё, што стварыў ён як першы беларускі прафесійны літаратар XIX ст., драматург,перакладчык, публіцыст і асветнік.
Кручкоў- тыповы прадстаўнік царскай сістэмы чыноўнікаў па камедыі Пінская шляхта В. Дуніна-Марцін
Яго паводзіны сярод шляхты - з'едлівая пародыя на правасуддзе. Не ласпеў Кручкоў яшчэ пачаць "разбірацельства", а ўжо гучыць яго загад, каб шляхта несла хабар: "Няхай аддаць хурману, ды спакуйце там харашэнька ў возе". Нахабству і цынізму Кручкова няма межаў. Ён так вольна адчувае сябе сярод цёмнай, прастакаватай, запалоханай яго прыгаворамі і штрафамі шляхты, што не лічыць патрэбным захоўваць нават знешнюю форму правасуддзя.
Крытыка царскай судовай бюракратыі ў камедыі В.Дуніна-Марцінкевіча Пінская шляхта
Камедыя «Пінская шляхта» пісалася пасля адмены прыгоннага права і пасля паўстання тысяча васемсот шэсцьдзесят трэцяга года. Паўстанне закончылася паражэннем, і ў краі-не наступілі часы жорсткай рэакцыі. Душы-лася любая дэмакратычная думка. Царская вярхушка, баючыся новага ўздыму прагрэсіў-ных сіл, была толькі тым і занята, што адсоч-вала любыя павевы бунтарства з мэтай назаў-сёды вытравіць у людзей дух непакорнасці.
Крытыка царскай судовай бюракратыі ў камедыі В. Дуніна-Марцінкевіча Пінская шляхта. другое
Камедыя "Пiнская шляхта" — выдатнае дасягненне беларускай нацыянальнай драматургii. Значны ўплыў на стварэнне камедыi аказала паўстанне 1863-1864 гг., да якога В. Дунiн-Марцiнкевiч аднёсся насцярожана, з пункту гледжання шляхецкай дэмакратыi. Няма падстаў лiчыць яго актыўным удзельнiкам тых падзей, аднак яны не маглi не паўплываць на далейшы жыццёвы i творчы шлях пiсьменнiка.
Літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны
Лёс Беларусі ў вайне. Гераізм савецкіх людзей. Вайна і літаратура. Пісьменнікі-франтавікі, удзельнікі партызанскага і падпольнага руху. Творчасць паэтаў, якія загінулі ў гады вайны. Складанасць ваенных падзей і калізій у адлюстраванні літаратуры. Франтавы і партызанскі друк. Фальклор ваеннага часу.
Асаблівасці літаратурнага творы
Літаратурны твор – прадукт своеасаблівай, немеханічнай дзейнасці чалавека, створаны з дапамогай творчых высілкаў. Агульнае паняцце аб мастацкім творы і асаблівасцях яго складу. Кампаненты-складнікі ўласна змястоўнага пласту твора. Тэма, праблема, ідэя.
Беларуская проза 1920-х гадоў
Апавяданні З. Бядулі як адны з першых у малой прозе 1920-х гг. Вобраз новага героя, рабочага-рэвалюцыянера, актывіста, камуніста малюецца ў апавяданнях. Сюжэтныя рамкі беларускага "сярэдняга" эпасу. Арганічнае зліццё мастацкасці і дакументальнасці.
Развiцце беларускай лiтаратуры ў 1930-я г.
Паэмы А. Александровіча "Цені на сонцы", "Паэма імя вызвалення", "Паэма пра ворага". Эстэтычны ўзровень твораў на гісторыка-рэвалюцыйную тэму. Захады па ўзмацненню гуманістычнага пафасу прозы. Стан развіцця беларускай драматургіі на пачатку 30-х гадоў.
Літаратурныя роды, віды, жанры
Агульнае паняцце аб літаратурным родзе, відзе, жанры. Эпас (эпічны род): сістэма эпічных відаў і жанраў. Сістэма драматычных відаў і жанраў. Лірыка (лірычны род). Ліра-эпас як адно з буйнейшых міжродавых утварэнняў. Сістэма ліра-эпічных відаў і жанраў.
Літаратура ваеннага i пасляваеннага перыяду
Роля паэзіі ў агульнай сістэме мастацкай літаратуры часоў Вялікай Айчыннай вайны. Кантраснае спалучэнне ў творах любові і нянавісці, традыцыйных вобразаў-сімвалаў і лірычна-песенных інтанацый. Значэнне сатырычнай камедыі ў беларускай літаратуры.
Лiтаратура ў эпоху Асветніцтва
Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў эпоху Асветніцтва. Лепшыя паэтычныя і драматычныя творы другой паловы XVIII ст. Тэматычна бурлескная паэзія эпохі Асветніцтва. Развіццё школьнай драматургіі.
Кандрат Крапіва (1896–1991)
К. Крапіву можна з поўным правам лічыць тэарэтыкам літаратуры. У рэчышчы сваёй літаратурна-крытычнай дзейнасці (а Крапівой аналізаваліся і ацэньваліся многія творы сучаснай беларускай літаратуры) пісьменнік закранаў важныя тэарэтыка-літаратурныя пытанні.
У. Караткевіч: паэт – мастак – пясняр
У. Караткевіч – асоба рознабаковага таленту: паэт, празаік, драматург, перакладчык, публіцыст, крытык. Сацыяльна–філасофская і маральна–эстэтычная накіраванасть паэзіі. Паэзія У. Караткевіча і вусная народная творчасць. Любоўная лірыка У. Караткевіча.
Жанр пародыі і эпіграмы ў беларускай літаратуры
Вызначэнне месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Дыферэнцыяцыя поглядаў даследчыкаў на сатырычны род. Пародыя, эпіграма, працэс станаўлення і развіцця жанру пародыі ў беларускай літаратуры ХХ ст. Парадыйная спадчына Г. Юрчанкі.
Драматургія Івана Мележа
Асаблівасці драматургічных твораў Івана Мележа, іх месца ў творчай спадчыне пісьменніка, а таксама ў гісторыі беларускай драматургіі і літаратуры наогул. Спецыфіка развіцця беларускай драматургіі. Творчы шлях Івана Мележа ў беларускай літаратуры.
Культурнае і духоўнае жыццё Беларусi
Станаўленне і развіццё сістэмы адукацыі ў 1920-х гг. Палітыка беларусізацыі. Узмацненне адміністрацыйна-партыйнага кантролю ў сферы культуры. Адносіны Савецкай улады да рэлігіі і царквы. Вынікі "культурнай рэвалюцыі" у 30-гг. Дасягненні і супярэчнасці.
Культура і мастацтво Беларусі канца XVIII-першай паловы XIX ст
Станаўленне беларускай літаратурнай мовы і беларускай літаратуры. Фарміраванне беларускай нацыі. Тэатр, музыка, выяўленчае мастацтва, архітэктура і іх камерцыйный характар. Рамантычныя матывы ў гістарычным і пейзажным жывапісе, папулярнасць графікі.
Сатырычныя выданні перыяду Вялікай Айчыннай вайны
Сатыра ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Роль сатырычных выданняў у працэсе інфармавання грамадзян БССР. Асноўныя сатырычныя выданні "Раздавім фашысцкую гадзіну", "Партызанская дубінка", "Партызанскае жыгала", іх ідэйна-тэматычная накіраванасць i асаблівасці
Асаблівасці індустрыялізацыя на тэрыторыі БССР
Індустрыялізацыя Беларусі як частка працэсу індустрыялізацыі СССР. Наступствы вялікага скачка ў эканоміцы Беларусі. Станаўленне жорсткай цэнтралізаванай сістэмы кіравання прамысловасцю. Вынікі першых пяцігодак. Значэнне сацыялістычнага спаборніцтвы.
Культура Беларусі 1930-х гг.
Пачатак сталінскага таталітарнага рэжыму і яго адметныя рысы: аднапартыйнай, ліквідацыя грамадскіх свабод, масавы тэрор, кантроль ўсіх сфер жыцця, уключаючы і культуру. Пашырэнне сеткі навучальных устаноў. Цэнзура ў мастацтве і культ асобы правадыра.