Супярэчлiвасць характару Тулягi у камедыi Кандрата Крапiвы Хто смяецца апошнiм.
Самым вялікім па памеры вершаваным творам Ф. Багушэвіча з'яўляецца паэма «Кепска будзе!» Твор напісаны ў паслярэформенны час і адлюст-роўвае жыццё бяднейшай часткі тагачаснай вёскі, жыццё бязрадаснае і гаротнае.
Лiтаратурная спадчына славутага беларуска-рускага паэта, драматурга, асветнiка i фiлосафа Сiмяона Полацкага даволi разнастайная i непаўторная. Ён складаў оды, элегii, гiмны, казаннi, панегiрыкi, загадкi, эпiтафii, плачы, удзельнiчаў у падрыхтоўцы поўнага перакладу расiйскай Бiблii i напiсаннi праекта першай у Расii найвышэйшай навучальнай установы, паводле якой пазней была ўтворана Славяна-грэка-лацiнская акадэмiя.
Сярод усіх твораў народнага пісьменніка Беларусі I. Шамякіна вылучаецца пенталогія "Трывожнае шчасце". Лёс яе герояў асацыіруецца з лёсам усяго пакалення, што прайшло праз цяжкія выпрабаванні вайны, змагаючыся на франтах, у партызанскіх атрадах, у цяжкіх пасляваенных умовах удзельнічала ў аднаўленні народнай гаспадаркі.
Цікава, што паэма Гусоўскага «Песня пра зубра» была знойдзена ў нейкім выданні (назвы не памятаю), дзе была змешчана з творамі нарысавага і навукова-папулярнага характару пра прыроду. Яе палічылі магчымым уключыць у зборнік навуковых прац. I я ведаю, чаму гэта зрабілі: паэма дае праўдзівы, блізкі да рэальнасці адбітак зубрынага жыцця, нораваў, паводзінаў і звычак гэтых звяроў-волатаў, цуда прыроды.
Энеіда навыварат" была напісана ў канцы дзесятых гадоў дзевятнаццатага стагоддзя. На такую думку наводзіць наступнае параўнанне ў творы: пасля пагроз Нептуна вятры ўцякаюць з мора, "як ад Кутуза Банапарт". Да нас дайшла толькі палова першай часткі паэмы.
Здаецца, зусім нядаўна памёр народны пісьменнік Беларусі Кандрат Кандратавіч Крапіва. Аднак прайшло ўжо восем год, цэлых восем год... Усё гэта сумна, калі не думаць пра тое, колькі цікавага і карыснага напісаў і пакінуў нам гэты таленавіты чалавек за сваё доўгае жыццё. Хто не ведае яго сатырычных баек, шматлікіх вер-шаў, арыгінальных п'ес? Драматургію Кандра-та Крапівы складаюць такія творы, як «Канец дружбы», «3 народам», «Людзі і д'яблы» і іншыя, але самай цікавай, на маю думку, з'яў-ляецца камедыя «Хто смяецца апошнім», напісаная ў тысяча дзевяцьсот трыццаць дзе-вятым годзе.
Камедыя Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім» хаця і была напісана ў тысяча дзевяцьсот трыццаць дзевятым годзе, але яе можна назваць сучаснай. Бо дзеянні, якія адбываюцца ў інстытуце геалогіі, вельмі нагадваюць сённяшнія стасункі паміж людзьмі амаль ва ўсіх дзяржаўных установах. Кандрат Крапіва ў ка-медыі выкрыў несправядлівасць, парушэнне прынцы-паў жыцця.
Сатырычная камедыя "Брама неўміручасці" з'яўляецца вялікім дасягненнем Крапівы-драматурга. У ёй моцна праявілася сацыяльная пранікнёнасць К. Крапівы, яго ўменне арыентавацца ў складаных праблемах сучаснасці. Персанажы п'есы працягваюць галерэю сатырычных тыпаў, выведзеных у ранейшых п'есах драматурга.
Імя народнага пісьменніка Івана Навуменкі шырока вядома ў рэспубліцы і за яе межамі. Ён з'яўляецца аўтарам 12 зборнікаў апавяданняў, аповесцей, 6 раманаў, шматлікіх прац па літаратуразнаўстве. Пачатку Вялікай Айчыннай вайны і перыяду разгортвання партызанскага руху на Беларусі прысвечана трылогія "Сасна пры дарозе", "Вецер у соснах", "Сорак трэці".
Раман А. Мрыя напісаны ў форме дзённіка, у якім герой шчыра і без прыхарошвання расказвае аб тых з'явах, якія былі характэрныя для савецкага грамадства ў 20-я гады. Дзённік дае большае, у параўнанні з аб'ектыўным апавяданнем, поле для выказвання героем уласных ацэнак і меркаванняў. Герой рамана дае і сваё ўласнае тлумачэнне выбару такой формы: "У маім цяперашнім пакоі я павесіў на сцяне плакат са словамі аднаго вучонага, які сказаў: "Каб мы ведалі ўсе дробязі жыцця якой-небудзь казюлькі, мы шмат якіх памылак маглі б і не зрабіць!".
Кузьма Чорны, прадаўжаючы і развіваючы гуманістычныя традыцыі Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, аказаў значны ўплыў на развіццё беларускай аналітычнай прозы і яе эпічных жанраў. Ён з'яўляецца адным з пачынальнікаў псіхалагічнай прозы. Пісьменнік адводзіў літаратуры важную ролю ў нацыянальным адраджэнні, лічыў яе "наймагутнейшай з'явай жыцця краіны, адным са сродкаў творчасці гэтага жыцця".
Вайна наклала глыбокі адбітак на творчасць Васіля Быкава, які прыйшоў ў літаратуру з палымяным жаданнем расказаць пра жахі яе ад імя цэлага пакалення, ад імя тых дзевяноста сямі працэнтаў сваіх равеснікаў, якія загінулі, не вярнуліся з крывавых палеткаў вайны. Галоўнай тэмай твораў В. Быкава з'яўляецца франтавое жыццё, партызанская і падпольная барацьба беларускага народа супраць фашысцкіх захопнікаў.
Драматычныя творы Кандрата Крапівы атрымалі шырокае прызнанне не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Творчасць пісьменніка складае залаты фонд гісторыі тэатральнай культуры, з'яўляецца школай мастацкага майстэрства для многіх беларускіх драматургаў. Найбольш вядомай і папулярнай п'есай К.
Талент К.К. асаблiва праявiуся у жанры драматургii. У яе ён прыйшоу у сярэдзiне 30-х гадоу. К гэтаму часу бел. драматургiя мела свае мастацкiя здабыткi. На сцэнах бел. тэатрау з поспехам ставiлiся п'есы Галубка, Чорнага, Гарбацэвiча. Па словах самаго аутара, рознiца памiж байкай i камедыяй хутчэй колькасная, чым якасная.
У аповесці "Сотнікаў", як і ў большасці твораў В. Быкава, узнімаецца праблема асабістай адказнасці чалавека за лёс іншых людзей, высвятляюцца прычыны маральнага падзення, здрадніцтва адных і духоўнай велічы, высакароднасці другіх. Аўтар даследуе пытанне, на што здольны чалавек ва ўмовах, "калі магчымасці абараніць жыццё вычарпаны ім да канца і прадухіліць смерць немагчыма".
Самым вядомым пісьменнікам другой паловы XIX стагоддзя па праву лічыцца Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Паэт, драматург, тэатральны крытык, ён усхваляў працавіты і шчыры беларускі народ, крытыкаваў прыгонны лад і прыгоннікаў.
Аўтарства паэмы "Тарас на Парнасе" доўгі час заставалася невядомьш, устанавіць яго было нялёгка з тае прычыны, што зусім адсутнічалі дакументальныя звесткі аб аўтары. Але апублікаваныя матэрыялы беларускага паэта і фалькларыста Аляксандра Рыпінскага сведчаць, што паэму "Тарас на Парнасе" налісаў у 1855 годзе ўраджэнец Віцебшчыны Канстанцін Вераніцын.
Вобраз Тараса ў паэме «Тарас на Парнасе» не аднабаковы. Памылкова думаць, што невя-домы нам аўтар хацеў паказаць толькі нейкага канкрэтнага чалавека і не болей. Хоць у пачат-ку паэмы, калі мы толькі знаёмімся з Тарасам, узнікае менавіта такая думка. Аўтар вельмі па-драбязна апісаў, што гэта за чалавек, дзе ён жыў, чым займаўся, як адносіўся да сваёй службы і як адносіліся да яго:
Камедыя "Пiнская шляхта" — выдатнае дасягненне беларускай нацыянальнай драматургii. Значны ўплыў на стварэнне камедыi аказала паўстанне 1863-1864 гг., да якога В. Дунiн-Марцiнкевiч аднёсся насцярожана, з пункту гледжання шляхецкай дэмакратыi. Няма падстаў лiчыць яго актыўным удзельнiкам тых падзей, аднак яны не маглi не паўплываць на далейшы жыццёвы i творчы шлях пiсьменнiка.
Жаночы вобраз у беларускай літаратуры мае адносна невялікую гісторыю. Стварэнне паўнавартаснага жаночага вобраза звычайна звязваецца з літаратурай навейшага часу і асабліва тым перыядам яе развіцця, які прынята вызначаць як перыяд станаўлення беларускага рамана. Вялікая роля ў гэтым належыць Івану Мележу, які ў сваёй "Палескай хроніцы" стварыў запамінальны вобраз Ганны Чарнушкі.
Билет №1 Вопрос №1. Аповесць Васiля Быкава "Знак Бяды", яе iдэйны змест. Вобразы Петрака i Сцепанiды. У аповесцi "Знак Бяды", за якую у 1986 г. В.Быкаву была прысуджана Ленiнская прэмiя, вайна паказана праз успрымацце яе мiрным жыхаром. Пачынаецца аповесць апiсаннем спаленага хутара, якi як бы папярэджвае людзей аб хуткай бядзе.
Лёс Беларусі ў вайне. Гераізм савецкіх людзей. Вайна і літаратура. Пісьменнікі-франтавікі, удзельнікі партызанскага і падпольнага руху. Творчасць паэтаў, якія загінулі ў гады вайны. Складанасць ваенных падзей і калізій у адлюстраванні літаратуры. Франтавы і партызанскі друк. Фальклор ваеннага часу.
Літаратурны твор – прадукт своеасаблівай, немеханічнай дзейнасці чалавека, створаны з дапамогай творчых высілкаў. Агульнае паняцце аб мастацкім творы і асаблівасцях яго складу. Кампаненты-складнікі ўласна змястоўнага пласту твора. Тэма, праблема, ідэя.
Характарыстыка краязнаўчага даведачна-бібліяграфічнага апарата бібліятэкі. Функцыянальнае прызначэнне КДБА. Раздзелы картатэцы. Даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне па краязнаўстве: чытальнай залы, мультымедыйны цэнтр, вддзел бібліятэчнага маркетынгу.
Працэсы этнiчнай эмансiпацыi народаў і росту нацыянальных рухаў ў XIX стагодзі. Складаны шлях беларускага этнасу да станаўлення нацыi сучаснага тыпу. Тэрыторыя фармiравання беларускай нацыi. Дзейнасць збiральнiкаў фальклору, гiсторыкаў і этнографаў.
Пачатак сталінскага таталітарнага рэжыму і яго адметныя рысы: аднапартыйнай, ліквідацыя грамадскіх свабод, масавы тэрор, кантроль ўсіх сфер жыцця, уключаючы і культуру. Пашырэнне сеткі навучальных устаноў. Цэнзура ў мастацтве і культ асобы правадыра.
Публіцыстычныя і літаратурныя творы XI – XIII ст., XIV – XVIII ст., XIX – пачатак XX ст., як гістарычныя крыніцы. Творы лiтаратуры, дзе мастацкая форма не менш iстотная, чым сам змест, як i помнiкi публiцыстыкi. Агіяграфічныя крыніцы. Характэрны iмкненне.
Старажытнарускае права (Руская Праўда). Прычыны і асноўныя рысы кадыфікацыі ў 15 стагоддзі. Значэнне агульназямельных прывілеяў у прававой сістэме Вялікага Княства Літоўскага 15 стагоддзя. Аналіз утрымання нормаў прывілею 1447 гады, Судзебніка 1468 гады.
Для вывучэння дакументаў справаводства Вялiкага княства Лiтоўскага мае значэнне "Лiтоўская Метрыка" Гэта – гiстарычная назва архiўных рукапiсных кнiг велiкакняжацкай (пазней – агульнадзяржаўнай) канцылярыi Вялiкага княства Лiтоўскага XV-XVII ст.
Агульная характарыстыка гісторыі Беларусі: перыяд дзейнасцi у Беларусi кароткачасовых дзяржаўных i адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак, сецыфiка наступнага этапу развiцця заканадаўства БССР. Асноўныя вiды заканадаўчых дакументаў навейшага часу.
Прывiлеi, iх класiфiкацыя, роля прывiлеяў у працэсе афармлення саслоўных правоў магнатаў i шляхты. Судзебнiк Казiмiра IV, яго месца ў сiстэме развiцця заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага. Пастановы сеймаў Вялiкага княства Лiтоўскага i Рэчы Паспалiта
Тыпы i вiды заканадаўчых дакументаў канца XVIII–пачатку XX ст. Закон, як асобная разнавiднасць заканадаўчых актаў. Разнавiднасцямi заканадаўчых дакументаў з'яўлялiся iнструкцыi, настаўленнi i наказы. Публiкацыi дакументаў заканадаўства Расiйскай iмперыi.
Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт Гістарычны факультэт Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў Рэферат па тэма: Асаблівасці фарміравання беларускай нацыi
Вызначэнне фармальнай і сэмантычны падабенстве ўстойлівасці фразэалёгічныя складу славянскіх моў. Вывучэнне паходжання, марфалагічныя і сінтаксічныя характарыстыкі фразеалагізмамі з метерологическими кампанентамі ў беларускай, польскай і рускай мовах.
Старажытна и новая беларуская лiтаратурная мова. Дыялектная мова – мова народа, якая выступае ў выглядзе мясцовых гаворак. Гаворка – мова аднаго цi некалькiх населеных пунктаў. Лiтаратурная мова – апрацаваная, упарадкаваная, унармаваная форма мовы.